Ужо два месяцы як dev.by — беларускі. Што мы заўважылі

У стэлс-рэжыме беларускую стужку запусцілі ў верасні: паставілі пераключальнік «бел» на сайт, але пахваліліся пазней. Спачатку мы спрабавалі перакладаць найважнейшыя матэрыялы і пісаць больш арыгінальных тэкстаў па-беларуску. Потым неўзабаве з паўмерамі скончылі — цяпер dev.by у дзвюх паўнавартасных моўных версіях. 

2 каментарыя

Што заўважылі

— усяго ад старту бел-dev.by чыталі 70K разоў

— у лістападзе было 23K прачытанняў беларускіх тэкстаў. Гэта не вельмі шмат на тле ўсіх праглядаў (2,5+ млн у лістападзе). Але будзем старацца, каб доля расла

Дапамагайце беларускім тэкстам dev.by дабірацца да аўдыторыі — шарце матэрыялы, дасылайце спасылкі сябрам! 

— беларуская мова dev.by — гэта пра ўвагу, у сярэднім чытачы шпацыруюць тут 4 хвіліны 30 секунд, гэта на 30 секунд больш, чым у сярэднім па сайце

— не памятаем аніводнага негатыўнага каментара з нагоды беларускай мовы на сайце. Не здзіўленыя, але прыемна. 

— топ тэкстаў:

А яшчэ

Татальная беларусізацыя захліснула наш твітар у лістападзе. 

Вынік — паказы твітаў выраслі ад 60K да 150K на месяц. Найпапулярнейшы твіт: «Мінск трапіў у спіс 100 найлепшых гарадоў свету для жыцця, працы і інвеставання» атрымаў 17,3K паказаў :)

Мы хочам развіваць бел. версію далей — і нам тэрмінова патрэбныя аўтары! Пішыце ў нашыя блогі па-беларуску: пра ІТ, працу, кар’еру, тэхналогіі і ўсякае важнае для нашага ІТ-кам’юніці. Або райце аўтараў!

Падтрымайце dev.by данатам: любая сума штомесяц або разава. У краіне і ў свеце стала значна менш рэкламы — а нам трэба развіваць беларускую версію і працягваць рабіць важныя матэрыялы. 

Спосабы

VPN


Читать на dev.by