Support us

«Птушка» і «слімак». Як 10 год таму энтузіясты стваралі ІТ тэрміны на беларускай

У 2010 годзе энтузіясты — лінгвісты і праграмісты — стварылі групу «Кампутэрм», якая спрабавала сістэматызаваць беларускую камп’ютарную тэрміналогію. Каб у аднаго слова на англійскай быў толькі адзін адпаведнік на беларускай. dev.by паразмаўляў з былым удзельнікам гэтай суполкі і згадаў зарубы «дадатак» супраць «аплікацыі», а таксама пра «слімака», «ладавальніка» і «паслугача».

7 комментариев
«Птушка» і «слімак». Як 10 год таму энтузіясты стваралі ІТ тэрміны на беларускай

У 2010 годзе энтузіясты — лінгвісты і праграмісты — стварылі групу «Кампутэрм», якая спрабавала сістэматызаваць беларускую камп’ютарную тэрміналогію. Каб у аднаго слова на англійскай быў толькі адзін адпаведнік на беларускай. dev.by паразмаўляў з былым удзельнікам гэтай суполкі і згадаў зарубы «дадатак» супраць «аплікацыі», а таксама пра «слімака», «ладавальніка» і «паслугача».

На пачатку 2000-х гадоў, калі ў жыццё беларусаў пачаў актыўна ўваходзіць інтэрнэт, з’явілася і неабходнасць уніфікаванай камп’ютарнай тэрміналогіі. У той час была кніжка — «Тлумачальны руска-англа-беларускі слоўнік па інфарматыцы» пад рэдакцыяй Бузы, але тэрмінаў, якія пераклалі яшчэ ў 1994 годзе, яўна не хапала.

У 2010 годзе з’явіўся «Кампутэрм» (альбо ж Kamputerm). Удзельнікі якога імкнуліся стварыць англійска-беларускі слоўнік ІТ-тэрміналогіі.

Падрабязнасці нам расказаў адзін з удзельнікаў суполкі — праграміст Усевалад Чорны. За часамі «Кампутэрма» ён яшчэ вучыўся ў БДУ. Цяпер — жыве і працуе распрацоўшчыкам у Канадзе.


Трошкі статыстыкі з артыкула на dev.by за 2014 год:  
  • «Вікіпэдыя клясычным правапісам мае каля 55 000 артыкулаў (у 2022-м — 80 031), а Вікіпэдыя акадэмічным правапісам каля 75 000 (у 2022-м — 225 422). Гэта азначае, што стала назапашваецца інфармацыя рознае тэматыкі (у тым ліку й навуковае) на беларускай мове».
  • «„Вконтакте»  мае дзьве беларускамоўныя вэрсіі: «беларуская (тарашкевіца)» (у перакладзе якой бярэ ўдзел аўтар гэтага артыкула) і «беларуская» (афіцыйны правапіс). Згодна з статыстыкаю, каля 80 000 карыстальнікаў абралі ў наладах мову «беларуская (тарашкевіца)» і 20 000 — «беларуская» (афіцыйны правапіс). Гэта значыць, агулам каля 100 000 чалавек карыстаюцца сацыяльнаю сеткаю на роднай мове. Такія лічбы сьведчаць пра неабыякавасьць часткі маладога пакаленьня да беларускае мовы, што дае надзею на паступовае ўмацаваньне ейнага становішча ў грамадзтве».

Часы, калі сервер перакладаўся як «паслугач»

Усевалад кажа, што рос у абсалютна рускамоўнай сям’і — толькі дзядуля з боку маці выпісваў «Народную волю». Дзесьці ў 9 ці 10 класе падлетак вырашыў перайсці на беларускую — зрабіць яе сваёй адметнай рысай. Але канчаткова стаў беларускамоўным толькі на трэцім курсе факультэта радыёфізікі БДУ — пасля таго, як прайграў спрэчку, што не зможа здаць цяжкі экзамен з першай спробы.

У нейкі момант, яшчэ да ўніверсітэта, хлопец пачаў саматужкі перакладаць праграмы на беларускую.

Проста пісаў аўтарам, што хацеў бы дадаць пераклад, і тыя прысылалі яму дакумент з радкамі. Такім чынам Усевалад стварыў беларускія версіі QIP (праграма абмену паведамленнямі) і плэера AIMP. І нават намагаўся перакладаць Windows XP — толькі са школьным узроўнем беларускай і сайтам Belazar.

— Потым я неяк выйшаў на праграміста Алеся Булойчыка, які тады шукаў перакладчыкаў для моўнага пакета для Windows 7, — прыгадвае Усевалад. — Гэта была велізарная, але неаплачвальная праца, якая, тым не менш, была мне цікавая.

Алесь займаўся больш тэхнічнай часткай, то-бок збіраў усталёўшчык і выкладваў яго на сайт, а я адказваў за пераклад. Паралельна я ўключыўся ў працу па распрацоўцы англійска-беларускай камп’ютарнай тэрміналогіі. 

Ведаю дакладна, што калі мы толькі пачалі займацца перакладам Windows, стала зразумела — нам трэба нешта зрабіць з тэрміналогіяй. Бо раней быў поўны разброд і хістанне, людзі выкарыстоўвалі тэрміны абы-як, кожны на свой капыл. У якасці прыкладу Усевалад прыводзіць тагачасны пераклад Firefox, дзе сервер быў «паслугачом» (ад слова to serve — служыць), а сайты — «пляцоўкамі».

— Алесь Булойчык, які мяне знайшоў, быў ужо знаёмы са Змітром Саўкам*, вядомым мовазнаўцам. На жаль, сёння яго ўжо няма з намі. 

*Зміцер Саўка — адзін з асноўных удзельнікаў Суполкі сістэматызацыі беларускай камп’ютарнай тэрміналогіі (2010—2012), суаўтар сучаснай нармалізацыі беларускага класічнага правапісу 2005 года. Фота: Taravyvan Adijene.

Яны зналі Уладзя Кошчанку, які працаваў у Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі навук. Далучаўся праграміст Павел Шут, які запусціў першы сайт kamputerm.org (цяпер не працуе). Былі праграмісты Ігар Грачышка, Віктар Сяргейчык, Аляксей Несцераў, мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка. Віталь Станішэўскі, заснавальнік агенцтва перакладаў LINGVA-BY (далучыўся пазней), выпрацоўваў рэкамендацыі па змене тэрміналогіі ў гласарыі Microsoft. І яшчэ, вядома, былі людзі, імёнаў якіх я ўжо не прыгадаю. Наш ЖЖ, дзе мы рабілі справаздачы, быў адкрыты, і кожны ахвотны мог напісаць і спытаць, як да нас далучыцца.

Удзельнікі групы Kamputerm стварылі пераклад для Windows 7. Моўны пакет і інструкцыя даступныя для пампавання.

Як праходзіла праца: доўгія сустрэчы з абмеркаваннем

— Я складаў спісы дзесьці з 5-10 слоў на адную сустрэчу. Падкрэслю, што мы займаліся не перакладамі, а складаннем тэрміналогіі, і Зміцер Саўка нам у гэтым дапамог велізарна. Ён быў тым чалавекам, хто меў бачанне — што азначае гэтае слова і як мы мусім складаць тэрміналогію. Бо калі мы базуемся на англійскай мове, то мусім мець толькі адзін адпаведнік у беларускай, такая жорсткая пара. Часам бывалі выключэнні, але мы намагаліся такога не дапускаць. Зміцер меў велічэзны ўплыў на тое, якое менавіта слова мы выбіраем. Ён меў велізарны досвед. 

Урывак са справаздачы 1.08.2012 («Праблемныя тэрміны»)
  • пампаваць — так як гэта калька, то запампаваць будзе асацыявацца с закачать/download, а не upload, і як вынік ніхто не будзе разумець розьніцы паміж спампаваць і запампаваць. Таксама магу дадаць са свайго досьведу перакладніка, што самі перакладнікі часта пішуць і для upload, і для download адно і тое, і спадзяюцца на кантэкст.
  • Таму варта ўсё ж такі выкарыстаць у дадзеным выпадку корань лад: заладаваць (download) і выладаваць (upload), а пампаваць пазначыць як размоўнае (і як кальку з расейскай, каб людзі яго пужаліся :). У слова заладаваць ёсьць адзін вялізарны плюс — яно амаль нікому (з маіх знаёмых) не вядомае (ды й я раней ня ведаў :). Таму калі яно будзе знаходзіцца ў адпаведным кантэксьце (што непазьбежна), то хутка прыме неабходнае значэньне ў галовах людзей.
  • tauchpad — краналка, кранальнік, краналіца = кранаць + паліца, кранэль = кранаць + панэль.

Алесь Булойчык быў арганізатарам, які сабраў нас усіх разам і ў якога на той момант было больш тэхнічных ведаў (бо ён быў праграмістам). Ва Уладзя Кошчанкі быў добры моўны бэкграўнд. А Віталь Станішэўскі займаўся камерцыйнымі перакладамі, і ў яго, на мой погляд, была больш кансерватыўная пазіцыя наконт таго, якое слова ўзяць: тое, якое скапіяванае з расійскай мовы і таму больш ужыванае, альбо ж больш удалае з моўнага пункту гледжання? Ён быў за тыя словы, якія людзі больш ужывалі.

Як выглядаў працэс? Раз на тыдзень мы сустракаліся на кватэры ў аднаго з удзельнікаў. Прыносіліся нейкія словы.

Напрыклад, «cancel». «Адмяніць» у гэтым значэнні — гэта русізм. «Адмовіцца» можа канфліктаваць у кантэксце са словамі накшталт «reject» альбо «decline». А вось «скасаваць» у неюрыдычным значэнні — гэта якраз тое, што нам трэба.

У працэсе таксама ўлічваліся існыя нормы словаўжывання і этымалогія самога слова.

Яшчэ некалькі прыкладаў, якія абмяркоўваліся на сустрэчах «Кампутэрм»:

  • add-in пераклалі як «дадатак», а application — як «праграму». Быў яшчэ варыянт «аплікацыя», але яго адмялі, бо «аплікацыю ўсё ж робяць дзеці ў садочку»;
  • remove — абмяркоўвалася, што лепей: прыбраць ці вылучыць? Бо апошняе можа адносіцца таксама і да select У выніку спыніліся на «выдаляць» (для выдалення) і «прыбраць» (для вымання элемента са спісу);
  • checkmark пасля абмеркавання стала «птушкай». Як гаворыцца ў блогу, менавіта Зміцер Саўка пераканаў суполку, што гэта, а не «гачак», будзе лепшым варыянтам. Бо слова «гачак» не шырока вядомае, і «птушка» ў значэнні checkmark, «галочка» ёсць у тлумачальным слоўніку. Плюс птушка ў адрозненне ад рускай «птички» не мае памяншальнасці і можа быць сур’ёзным тэрмінам. Адпаведна, checkbox — «поле птушкі» (бо checkbox = checkmark field);
  • ok — гэта «добра», @ — «слімак», а loader — «ладавальнік» (удзельнікі прапанавалі выкарыстоўваць «ладаваць» замест «грузіць» у тым ліку таму, што слова сугучнае з load).

— Мы трацілі па паўгадзіны, каб абмеркаваць усе магчымыя варыянты. А іх было дастаткова. Бо Алесь загадзя знаходзіў тэрміны ва ўжо перакладзеных праектах. Напрыклад, ён прыносіў нейкія вытрымкі са слоўнікаў, дакладныя значэнні слова з англійскай. Каб у нас была нейкая літаратура перад вачыма.

Плакат са сходкі Drupal-энтузіястаў, 2014 год.

Я мог сказаць, як гэтае слова выкарыстоўваецца, і ў якіх тэкстах, і на што нам трэба звярнуць увагу. Якія ёсць варыянты па-за тым, што знайшоў Алесь. Гэта было доўгае абмеркаванне, і часам мы нават не маглі скончыць яго за адную сустрэчу. 

Збольшага мы займаліся менавіта тэхнічнымі тэрмінамі, бо, як сказаў Зміцер, агульнамоўныя словы не мусяць быць у тэрміналогіі.

«Усю працу можна знайсці на GitHub»

— Якая ў нас была мэта? Пэўна, у кожнага свая — і каб праграмісты маглі працаваць на роднай мове, і каб звычайныя людзі ведалі, якое слова ўжываць у размове. Напрыклад, калі вы ў гутарцы кажаце слова «аплікацыя», у мяне пачынае дрыгацца вока. У адказ я выкарыстоўваю слова «праграма». То-бок да адных і тых жа аб’ектаў ужываюцца розныя словы. І каб такога не было, мы і пачыналі сваю працу.

Але, на жаль, дасягнуць гэтых мэт ініцыятыва не зусім здолела. Апошні пост у групе «Кампутэрм» у ЖЖ быў напісаны ў жніўні 2014-га.   

А ў 2020 годзе Віталь Станішэўскі рабіў даклад на круглым стале на тэму камп’ютарнай тэрміналогіі ў Інстытуце мовазнаўства НАНБ, і пра «Кампутэрм» сказаў так: ён «не мяняў сітуацыі з тэрміналогіяй, бо быў не адзін, не ўплываў на большасць бакоў і не быў аўтарытэтам». То-бок, на яго нельга было спаслацца, калі нехта хацеў, напрыклад, змяніць афіцыйны гласарый замежнай кампаніі.

Плюс напрацоўкі суполкі і іншых моўных форумаў не былі ўлічаныя ў новым выданні слоўніка па інфарматыцы Міколы Савіцкага (2014 года). 

Паступова, як кажа Усевалад, сустрэчы суполкі, якія раней стабільна праходзілі раз на тыдзень, «сышлі на нішто». Магчыма, таму, што ўдзельнікі «адпрацавалі базу слоў» і ім «не тое каб было што разглядаць часта».

— Па сканчэнні працы над тэрміналогіяй я заняўся іншымі перакладамі, нават ужо і не прыгадаю, якімі. Але я актыўна прапаноўваў усім ахвотным карыстацца вынікамі нашай працы (іх дагэтуль можна знайсці на GitHub). У кожным перакладзе ёсць свой гласарый. І я часам прапаноўваў яго паправіць, каб «мы выкарыстоўвалі словы, якія ўжо нармалізавалі». Некаторыя людзі прыслухоўваліся, прынамсі часткова, некаторыя — не. 

Што, калі нехта захоча працягнуць нашую працу? Добра, калі гэтыя людзі будуць арыентавацца на сучасны гласарый Microsoft. Можа, ён і не такі прагрэсіўны, як тое, што мы рабілі. Але ён даволі аднастайны, лепей зроблены і пакрывае больш слоў. Гэта можа быць добрым адпраўным пунктам.

Каб працягваць рабіць такія матэрыялы, dev.by патрэбна падтрымка. Засапорціць можна праз наш Patreon. Дзякуй!

«На беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту». Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў
«На беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту». Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў
По теме
«На беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту». Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў
Как айтишники относятся к беларусскому языку? Результаты анкеты dev.by
Как айтишники относятся к беларусскому языку? Результаты анкеты dev.by
По теме
Как айтишники относятся к беларусскому языку? Результаты анкеты dev.by
36% разговаривают, но радуются все. Что айтишники думают о беларусском языке на работе?
3,6% разговаривают, но радуются все. Что айтишники думают о беларусском языке на работе?
По теме
3,6% разговаривают, но радуются все. Что айтишники думают о беларусском языке на работе?
Ці ёсьць у ІТ месца для беларускае мовы?
Ці ёсьць у ІТ месца для беларускае мовы?
По теме
Ці ёсьць у ІТ месца для беларускае мовы?
Читайте также
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
dev.by искал молодых людей, которые поступили этим летом в вузы за границу, — отозвались 4 человека. Двое выбрали Польшу, ещё двое  Россию (для одного это временный вариант, он планирует перепоступить в следующем году).  Спросили у ребят, как они выбирали вузы, куда поступали одноклассники и как на выбор повлияло вторжение России в Украину (и вчерашние новости о мобилизации). 
8 комментариев
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
«Строительная отрасль полностью дисфункциональна», — говорит СЕО EnCata Олег Кондрашов. И предлагает «реанимировать стройку»: повторить успех Генри Форда и запустить конвейер, который будет штамповать модульные дома. А ещё — запустить мобильные заводы с этими конвейерами. Первый тестовый дом с железными стенами и окнами в пол уже построен — в нём 2 года как живёт СЕО. А сейчас в Великом камне достраивают тестовый завод. Есть ли будущее у проекта и какое, рассказывает dev.by Олег Кондрашов.
11 комментариев
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
15 комментариев
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Айтишники (и не только) жалуются, что им звонят по телефону из школы IT Overone и предлагают курсы для вхождения в ИТ без первоначальных навыков и английского. 
4 комментария

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

2

Я так и не понял цели проекта. Чтоб у них не дёргался глаз от слова "аплiкацыя"?
А за мову артикула дэвбаю нарэшце дзякуй.

2

Дзякуй вам за працу! Зараз працую над першым сапраўды беларускім маркетплэйсам і часта карыстаюся вашым слоўнікам у перакладах. У бліжэйшы час пачну перакладаць WooCommerce. Калі хто-небудзь з чытачоў хоча дапамагчы - буду вельмі ўдзячны, бо не ведаю ангельскай і часта вымушаны абапірацца на расейскую. Пераклад WooCommerce і некалькі іншых важных убудоваў для WordPress паспрыяе павялічэнню колькасці беларускамоўных крамаў. Яшчэ раз - дзякуй за працу, сябры!

0

Ну калі вы не ведаеце English ваш пераклад WooCommerce і некалькі іншых важных убудоваў для WordPress яўна адштурхне патэнцыяльных выкарыстальнікаў ад беларускамоўных крамаў.

0

Перад тым, як пераклад убудовы для WordPress знаходзіць канчатковага карыстальніка, ён праходзіць праз рэдактара.

Я звычайна шукаю магчымасці для добрых спраў, а не апраўдваю бяздзейнасць. Калі жадаеце дапамагчы, то сардэчна запрашаю.

-2

А чаму вы, хлопцы, адразу за IT узяліся? Вам бы спачатку навесьці парадак у фізіцы з матэматыкай. А то нейкія там паралелаграмы, сферы, радыюсы, паліномы, гравітацыя, сьпіны, кванты.
Чаму не на беларускай?

0

Цікава што гэтая тэма мае шанец ізноў стаць актуальнай... Хто б мог падумаць у 2019

0

Poor future Belarusian CS students, they will have to learn so many languages just to write java code: english, belarusian, and finally java. This is incredibly hard.

I am deeply sorry for their physical health and the direction their spines will grow.
How many more years are they going to go to school? More than eleven? Do you, people, have nothing else to occupy yourselves with?

Instead you should better look at how China solved this problem. They did not try to invent a new Chinese language about computers.

паслугач....