«Працую дворнікам, верыце ці не». Беларус пераклаў Skyrim на родную мову
Беларус зрабіў беларускую лакалізацыю The Elder Scrolls V: Skyrim — Anniversary Edition. Сцягнуць яе можна з Nexus Mods альбо проста з Google Drive. Пагутарылі з аўтарам перакладу пра праект.
Беларус зрабіў беларускую лакалізацыю The Elder Scrolls V: Skyrim — Anniversary Edition. Сцягнуць яе можна з Nexus Mods альбо проста з Google Drive. Пагутарылі з аўтарам перакладу пра праект.
«Я не айцішнік, хоць маю адукацыю тэхніка-праграміста»
Лакалізацыя гульні была распачатая адным чалавекам у лютым 2021-га. Ён папрасіў не называць яго імя, а замест гэтага прадставіўся сваім нікам — F1sher16.
— Я не айцішнік, хоць маю адукацыю тэхніка-праграміста. А працую дворнікам, верыце ці не, — гаворыць хлопец. — Апошнія 13 ці 14 гадоў я актыўна ўдзельнічаў у жыцці экстрэмальнага метал-андэграўнду, перакладаў кнігі, вёў свой вэбзін, але сёлета паставіў яго на паўзу, бо так склаліся акалічнасці, і большую частку вольнага часу стаў аддаваць лакалізацыі Skyrim.
Вядома, я геймер з велізарным досведам, вялікі аматар The Elder Scrolls. Свайго часу 5 гадоў быў журналістам газеты «Виртуальные радости». Да выгнання, на шчасце, пакуль справа не дайшла — застаюся ў Беларусі.
Skyrim я абраў з некалькіх прычын. Па-першае, я вельмі добра яго знаю і моцна люблю. Па-другое, у тэхнічным плане яго вельмі зручна і проста перакладаць — пытанне было толькі ў велізарным аб’ёме тэксту.
Па-трэцяе, асноўнай мэтай лакалізацыі ёсць мая спроба зрабіць унёсак у развіццё нашай мовы. Skyrim — адная з найпапулярнейшых гульняў на планеце, і яе лакалізацыя на беларускую бачыцца мне вельмі карыснай у плане прасоўвання мовы.
Чаму вырашыў лакалізаваць базавы варыянт
Спачатку, калі гульня была яшчэ TES: Skyrim Special Edition, план быў наступны — перакласці толькі змесціва арыгінальнага «Скайрыма» 2011-га года і выдаць лакалізацыю на адкрыты бэта-тэст, і пакрысе перакладаць дадаткі і правіць хібы. Але потым сітуацыя змянілася.
Каб растлумачыць, у чым пытанне, аўтар праекта нагадаў, з чаго складаецца Skyrim.
Першапачатковая гульня выйшла ў 2011-м годзе.
У наступныя 2 гады выходзілі афіцыйныя дадаткі: Hearthfire, Dawnguard, Dragonborn, якія прадаваліся асобна.
У 2016-м годзе выйшла перавыданне Skyrim: Special Edition, якое змяшчала і першапачатковую гульню, і тры афіцыйных дадаткі. Адначасова з гэтым кампанія Bethesda запусціла сэрвіс Creation Club, дзе прадаваліся мадыфікацыі (не блытаць з дадаткамі!) для Skyrim SE.
І ў 2021-м выйшла юбілейнае выданне пад назвай Skyrim: Anniversary Edition. Базавая версія, якую аўтаматычна атрымалі ўсе ўладальнікі Skyrim SE, мае 3 бясплатныя мадыфікацыі з Creation Club. Поўная версія змяшчае ўсе мадыфікацыі з Creation Club, 74 агулам.
поўны (асноўная гульня, Hearthfire, Dawnguard, Dragonborn плюс 74 мадыфікацыі з СС).
Гэта значыць, што нават базавая версія AE мела б зашмат неперакладзенага змесціва. І таму план змяніўся. Аўтар вырашыў спачатку выдаць лакалізацыю базавага варыянта, а ўжо потым зрабіць поўную, пераклаўшы таксама астатнія мадыфікацыі з CC.
Як праходзіў пераклад
Адзін бы хлопец не даў рады. Каб набраць людзей, ён звярнуўся да блогера Рудзі. Той якраз выпусціў тады відэа, прысвечанае «Скайрыму».
Адзін толькі допіс ад блогера прыцягнуў столькі народу, што рэклама ўжо не спатрэбілася. Былі знойдзеныя энтузіясты, якія ўзяліся за бэта-тэст і пераклад найбольш працаёмкіх рэчаў — унутрыгульнявых кніг і цыдулак. Усяго — плюс-мінус 15 чалавек.
Суразмоўца кажа, што пра агучванне размовы ніколі не было. Бо для гэтага б спатрэбілася «каля 40 чалавек, прафесійная студыя, прафесійная арганізацыя і страшэнная колькасць грошай».
— У сваёй аб’яве я падкрэсліваў, што аніякіх асаблівых навыкаў, акрамя валодання беларускай мовай, не патрабуецца, але ўсё адно былі людзі, якія дасылалі мне суцэльныя рэзюмэ. Хтосьці з іх цяпер займаецца перакладам кніг, але былі і тыя, чые заяўкі я ветліва адхіліў, бо мне было папросту няёмка прасіць працаваць задарма сталых людзей з нейкім фантастычным узроўнем адукацыі, амаль што прафесараў.
На дадзены момант «штат» у амаль роўных прапорцыях падзелены паміж айцішнікамі, лінгвістамі-айцішнікамі і простымі аматарамі.
Суразмоўца падкрэслівае, што браку людзей няма, але «час ад часу хтосьці знікае або не мае магчымасці працягваць працу, таму заўсёды добра мець кагосьці ў запасе». Напрыклад, цяпер ён у пошуках адмыслоўцы па Creation Kit, бо «няма каму зрабіць плагін».
І наперадзе застаецца яшчэ большая частка афіцыйных модаў з Creation Club, каля 88% унутрыгульнявых кніг, пара бардаўскіх песень, некалькі пунктаў у меню «Дапамога» і любоўны верш да Фалін.
Аўтар дадае, што гэта версія лакалізацыі 0.90, якая яшчэ будзе дапрацоўвацца. Таму, калі вы баіцеся крыху сапсаваць сабе ўражанне, пачакайце прынамсі на версію 1.0.
Беларусы за границей в 2025. Кто мы? Анкета на 5 минут!
Давайте порефлексируем, как нас меняет эмиграция. Кто мы спустя N лет: беларусы, жители новой страны, граждане мира? Что для нас сейчас важно, а что потеряло значение? На каком языке мы говорим? А наши дети? Мы стали/ станем своими в новой стране?
Вот небольшая анкета — нам важно каждое мнение.
Компании ПВТ продолжают активно нанимать россиян в 2025
Резиденты ПВТ продолжают трудоустраивать иностранных специалистов, преимущественно россиян. Также в этом году востребованы специалисты из Украины, Китая и Казахстана. Об этом свидетельствуют данные Департамента по гражданству и миграции МВД.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Выдатная праца! Памятую, як мы ўсёй групай чакалі 11.11.11, на наступным тыдні амаль усе былі з чырвонымі вачамі :D