17% скидка на размещение рекламы на площадках devby — до 20 ноября. Клац!
Support us

Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер

Што такое Mastodon, куды сыходзяць карыстальнікі твітара? На каго падпісацца на беларускім серверы платформы, і як можна дапамагчы з перакладам інтэрфейсу? dev.by пагутарыў пра гэта з блогерам АйЦіБарадой, які распачаў пераклад сацсеткі на родную мову.

6 комментариев

Што такое Mastodon, куды сыходзяць карыстальнікі твітара? На каго падпісацца на беларускім серверы платформы, і як можна дапамагчы з перакладам інтэрфейсу? dev.by пагутарыў пра гэта з блогерам АйЦіБарадой, які распачаў пераклад сацсеткі на родную мову.

Mastodon — гэта сацыяльная сетка, якую часта называюць «аналагам Twitter». Але ў адрозненне ад апошняга гэта дэцэнтралізаваная платформа. Яна складаецца з вузлоў, што ствараюць самі карыстальнікі, і не падкантрольная камусьці аднаму.

Усплёск папулярнасці сацсеткі ўзнік пасля навін пра куплю твітара Іланам Маскам. Так, на 11 лістапада колькасць новых юзераў платформы склала 700 тысяч чалавек. 

«І тут якраз Маск пачаў вар’яцець з твітарам»

АйЦіБарада (ён жа — Аляксей Картыннік) — блогер, адміністратар беларускага сервера Mastodon, удзельнік перакладу сацсеткі на беларускую і проста актыўны карыстальнік платформы.

— Некалькі месяцаў таму я цалкам перайшоў у твітары на беларускую, — гаворыць ён. — З цягам часу амаль уся мая стужка стала беларускамоўнай. Але шмат маіх падпісантаў усё яшчэ пісалі мне нешта накшталт «а чего на мове?», бо большая колькасць з іх рускамоўныя. 

У нейкі момант я стаміўся ад гэтага. Да таго ж у стужцы было шмат кантэнту ад расійцаў, якія скардзіліся на сваё жыццё — гэта стала абрыдлым. Захацелася чагосьці цалкам беларускага. І тут якраз Маск пачаў вар’яцець з твітарам. У інфаполі стала гучаць усё больш навін пра зыход у Mastodon. 

Некаторыя мае падпісанты пісалі, што — як так, чаму да гэтага часу няма беларускамоўнага серверу Mastodon. Маўляў, Барада, зрабі з гэтым што-небудзь! Гэта больш паходзіла на жарты.

Але неяк ноччу я паглядзеў відэа, як гэты Mastodon працуе і як зрабіць свой сервер. Цягам той жа ночы я ўсталяваў сервер і пачаў у якасці тэсту запрашаць туды сваіх беларускамоўных падпісчыкаў з твітара. Так і панеслася.

Цяпер (24 лістапада — dev.by) серверу 5 дзён, і на ім больш за 300 карыстальнікаў. Так жарт ператвараецца на нашых вачах у нешта цікавае.

—  Чым Mastodon лепшы за твітар?

— Па сутнасці, Mastodon — гэта open-source аналаг твітара, за выключэннем некаторых механізмаў. 

Mastodon выкарыстоўвае федэратыўны падыход, то-бок дэцэнтралізаваную парадыгму працы ды захоўвання даных. Гэта значыць, што няма адзінага сервера, на якім захоўваюцца ўсе даныя карыстальнікаў, як і няма адзінага даменнага імя.

Насамрэч амаль кожны карыстальнік «Мастадона» можа зрабіць свой сервер. Для гэтага неабходна трохі ведаў у айцішцы ды з дзесяць долараў на месяц за хостынг (а можна і наогул бескаштоўна ў сябе на хатнім серверы зрабіць). А далей кожны сервер можа падпісвацца на ўсе серверы ў сеціве Mastodon.

Гэта і ёсць сутнасць федэратыўнага падыходу. Робім многа невялічкіх па памеры сервераў (ад аднаго да некалькіх тысяч карыстальнікаў) ды падпісваемся адно на аднаго.

Трэба адзначыць, што акрамя Mastodon існуюць падобныя аналагі інстаграма (Pixelfed), ютуба (PeerTube) і іншых папулярных сэрвісаў, якія таксама выкарыстоўваюць федэратыўны падыход.

Калі казаць пра нетэхнічныя плюсы, то тут можна рэдагаваць пасты ды ставіць любыя эмоджы ў якасці птушак каля нікнэйма! Ну і што ты скажаш на гэта, Ілан?

У астатнім збольшага вельмі падобна да твітара. Толькі з большай колькасцю зручнага функцыяналу, дэцэнтралізаваны, без рэкамендацыйных алгарытмаў (для кагосьці гэта плюс, для кагосьці мінус) ды оўпэнсорсны.

«Спрацавала „сарафанка“, памножаная на тое, што ўсе беларусы коцікі!»

Менавіта АйЦіБарада запусціў і адмініструе беларускі сервер. Таксама ён разам з хлопцамі, якія маюць досвед у гэтым софце, працуе над яго наладамі.

— Адзначу: хоць мы і робім адзін з першых менавіта беларускамоўных сервераў (так, у нас правіла — размаўляць па-беларуску), гэта не значыць, што ён адзіны! Кожны можа стварыць свой сервер, і мы будзем сябраваць адно з адным праз узаемныя падпіскі ў межах федэрацыі. Нават за 5 дзён існавання нашага сервера ўжо два хлапцы запусцілі свае ўласныя серверы для асабістага карыстання, і мы з імі ладзім адзіную сетку.

Як кажа суразмоўца, усё пачалося яшчэ з твітара.

— Праблема перакладу інтэрфейсу твітара на беларускую стаіць ужо даўно. Шмат хто пісаў пра гэта, нават ёсць асобны хэштэг. 

Некалькі месяцаў таму я знайшоў знаёмага, які працуе ў Twitter, і мы дамовіліся з ім закінуць ідэю лакалізацыі гэтай сацсеткі на беларускую напрамую да каманды лакалізацыі. Дзеля гэтага я збіраў статыстыку па колькасці пастоў па-беларуску (дзякуй @artanarmalny за даныя) і нават збіраўся стварыць петыцыю па даданні нашай мовы ў твітар. Але потым пайшла гэтая гісторыя з купляй твітара Маскам і масавымі звальненнямі, і стала зразумела, што кампаніі зараз не да перакладу інтэрфейсу на беларускую.

Калі я стварыў сервер у «Мастадоне», то адразу ж заўважыў, што там таксама няма беларускай мовы. Але ж гэта оўпэнсорс, а ў оўпэнсорсе можна пайсці ды запытацца, ці можна дадаць што-небудзь.

Карацей, я так і зрабіў — адразу пайшоў на пляцоўку па перакладзе «Мастадона» на розныя мовы ды запытаў пра даданне ў праект беларускай. Не прайшло і дня, як адмін адказаў, што праект па перакладзе на беларускую створаны, можна пачынаць працу. 

Далей я напісаў пост у твітар, што вось, ёсць праект па перакладзе «Мастадона» на беларускую — хто хоча паўдзельнічаць? Тут трэба сказаць, што сам бы я не здолеў, бо маю малы досвед у перакладах. Але спрацавала «сарафанка», памножаная на тое, што ўсе беларусы коцікі!  Адразу ў праекта знайшліся кантрыбьютары, якія маюць вялікі досвед у перакладах софту. Толькі за першыя тры дні яны пераклалі амаль 50% інтэрфейсу — больш за 6 тысяч слоў! Неверагодныя людзі.

Далей, кажа Аляксей, трэба даперакласці інтэрфейс да канца (цяпер гатова 58%). Ды чакаць, пакуль каманда Mastodon зробіць новы публічны білд, у якім з’явіцца нашая мова (гэта можа быць і некалькі тыдняў, і некалькі месяцаў). 

«А пакуль мы чакаем, я ўспомніў свае пазнанні ў CSS ды з дапамогай гэтай тэхналогіі зрабіў невялічкі аматарскі пераклад асноўных пунктаў меню», — дадае АйЦіБарада.

Далучыцца да перакладу Mastodon на беларускую можна па спасылцы. Паглядзець аматарскі пераклад АйЦіБарады праз CSS можна тут.

Як шукаць кантэнт у новай сацсетцы?

— Як я казаў вышэй, у «Мастадона» няма алгарытмічна моцных рэкамендацыйных стужак ды паўнавартаснага пошуку па ўсім серверы. Але ўсё ж такі некаторыя механізмы знаходжання кантэнту існуюць, — тлумачыць суразмоўца. — Адразу пасля рэгістрацыі на серверы вам будзе прапанавана падпісацца на найбольш актыўных удзельнікаў.

У стужцы Local (або «Тутэйшыя» ў маім аматарскім перакладзе) можна сачыць за ўсімі публічнымі допісамі, якія робяць удзельнікі сервера.

У стужцы Federated («Сусвет» у маім аматарскім перакладзе) з’яўляюцца допісы з усіх сервераў, на якія падпісаны наш сервер. Падпіскі адбываюцца аўтаматычна, як толькі хто-небудзь з удзельнікаў нашага сервера падпісаўся на кагосьці з іншага. Цяпер у нашай стужцы Federated можна знайсці пасты больш чым з 200 федэратыўных сервераў.

Таксама ёсць невялічкая магчымасць сачыць за новымі рэгістрацыямі на серверы праз старонку Profiles directory — спасылка на яе схаваная акурат пад формай напісання допісу, унізе старонкі (там дзе About, Privacy Policy і г. д.)

Калі вы падпісваецеся на кагосьці, то ў сваёй стужцы пачынаеце бачыць усе рэпосты ды адказы гэтага чалавека. Праз гэта таксама можна знаходзіць новы кантэнт.

Штодня Mastodon вылучае самыя папулярныя пасты, хэштэгі, спасылкі і людзей, на якіх вы яшчэ не падпісаныя, і прапаноўвае ўсё гэта ў стужцы Explore («Рэкамендацыі» ў маім аматарскім перакладзе).

Цікавыя, на меркаванне АйЦіБарады, аўтары, на якіх варта падпісацца:

  • акаўнт «Сонная» (@[email protected]), у якім дзяўчына расказвае пра свой досвед соннага паралічу ды ўсвядомленых сноў;
  • Аляксей Гулеў (@[email protected]) — праграміст ды стваральнік тг-каналу «Мала кантэнту», расказвае пра цікавыя беларускамоўныя праекты, якія знаходзіць у сеціве;
  • акаўнт «Агучка Кавярня» (@[email protected]) расказвае пра тое, як яны займаюцца агучкай відэа;
  • Spadarynia Viadźmarka (@[email protected]) расказвае пра беларускія расліны ды фальклор;
  • пан Іван (@[email protected]) дзеліцца досведам бортніцтва;
  • акаўнт @[email protected] расказвае пра архітэктурнае праектаванне.

Ну і, вядома ж, акаўнт самаго АйЦіБарады @[email protected], дзе ён часам расказвае пра навіны сервера ды Mastodon.

Таксама можна сачыць за хэштэгамі сервера. Самыя папулярныя цяпер #вітанкі з допісамі пра ўдзельнікаў сервера ды #котатэрапія з фотаздымкамі коцікаў.

— То-бок можна заўважыць, што за пяць дзён ужо ёсць шмат на каго падпісацца ды за чым сачыць. Што будзе далей, невядома, але падаецца, што мы робім нешта вельмі цікавае, — рэзюмуе суразмоўца.

dev.by патрэбна ваша падтрымка. Засапорціць можна праз наш Patreon. Дзякуй!

Як айцішнік перакладае Psiphon Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
По теме
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
Читайте также
Беларусы за границей в 2025. Кто мы? Анкета на 5 минут!
Беларусы за границей в 2025. Кто мы? Анкета на 5 минут!
Беларусы за границей в 2025. Кто мы? Анкета на 5 минут!
Давайте порефлексируем, как нас меняет эмиграция. Кто мы спустя N лет: беларусы, жители новой страны, граждане мира? Что для нас сейчас важно, а что потеряло значение? На каком языке мы говорим? А наши дети? Мы стали/ станем своими в новой стране? Вот небольшая анкета — нам важно каждое мнение.
6 комментариев
Отказали в карте резидента ЕС, хотя 100К злотых в год. В чём дело
Отказали в карте резидента ЕС, хотя 100К злотых в год. В чём дело
Отказали в карте резидента ЕС, хотя 100К злотых в год. В чём дело
+1 история про то, как важно мигрантам следить за регулярностью дохода.
22 комментария
Компании ПВТ продолжают активно нанимать россиян в 2025
Компании ПВТ продолжают активно нанимать россиян в 2025
Компании ПВТ продолжают активно нанимать россиян в 2025
Резиденты ПВТ продолжают трудоустраивать иностранных специалистов, преимущественно россиян. Также в этом году востребованы специалисты из Украины, Китая и Казахстана. Об этом свидетельствуют данные Департамента по гражданству и миграции МВД.
3 комментария
«Руководитель на утреннем митинге сказал, что приходили»: что происходит в SoftClub?
«Руководитель на утреннем митинге сказал, что приходили»: что происходит в SoftClub?
«Руководитель на утреннем митинге сказал, что приходили»: что происходит в SoftClub?
«Пропали» топы — вот что об этом знает команда.
11 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-4

без рекомендаций - это "хранилище контента"

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
-3

Мертворождённый мусор, перспектив меньше чем у клабхауса.

Евгений Бодунов
Евгений Бодунов Founder в Guru Maps
4

Часам вельмі прыемна пачытаць нешата па-беларуску ў невялічкай суполке. Ніхто не гоніцца за першым месцам сярод сац.сетак. Гэта не Tiktok, ці twі з забаўляльным кантэнтам, ці апошнімі навінамі.

Аляксей Гулеў
Аляксей Гулеў Developer в Refold
3

Вельмі ўтульнае месца атрымалася.

0

Так уже придумали, такое занывается интернет, конкретное его подможножество веб. Вот я сейчас на dev.by написал, а потом пойду на другой ресурс флудить. Никого к твитеру и др. ресурсам не привязывали пока.))

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
0

вот бы еще FB начали закапывать. Как в сентябре 2022 из него сделали помойку из "рекомендованных" видосов а-ля убийца ТикТок, так перестал смотреть ниже 1-2 постов.