Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Акадэміі навук запусцілі сайт з беларускімі казкамі. Можна пачытаць і паслухаць

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН запусціў партал, на якім сабраны тэксты і аўдыязапісы беларускіх казак з 1960-х да 2000-х гадоў.

1 каментарый

Праект называецца «Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі». Праца вялася ў 2023–2025 гадах. Аўтары адзначаюць, што народныя казкі могуць быць інструментам фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці і выхавання павагі да фальклорнай спадчыны беларусаў у сучасным грамадстве.

Даследчыкі правялі велізарную працу па пошуку запісаў казак у розных сховішчах, рукапісы шукалі ў тым ліку ў каталогах найважнейшых архіваў Масквы і Санкт-Пецярбурга. «Сярод россыпу адзінкавых тэкстаў, каштоўных ужо фактам сваёй фіксацыі ў ХІХ стагоддзі, атрымалася займець копіі вельмі каштоўных дакументаў. Праведзена франтальная пошукавая праца ў архівах краіны», — дзеляцца аўтары.

Таксама гатовыя да друку тры салідныя тамы анталогіі «Беларускія народныя казкі».

Запісы казак, прадстаўленыя на сайце, зробленыя супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН. Аўдыязапісы ідуць разам з расшыфроўкай і «пашпартам», у якім пазначаны дадзеныя аб апавядальніку, зборшчыку, месцы фіксацыі, захоўвання запісу і магчымай публікацыі. Казкі згрупаваныя па жанрах, напрыклад пра жывёл, чарадзейныя, па легендах, сацыяльна-бытавыя і іншыя.

«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ

Па тэме

Беларусь гатова стаць пляцоўкай для папулярызацыі рускай мовы — міністр адукацыі Беларусі

Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю

4 каментарыя
Google запусціла ШІ-пошук Search Live па ўсім свеце, даступны на беларускай

У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы

3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

нават гэтая навіна ў вас публікуецца "рашн фёрст"
тожэбеларусам вельмі цікава. дзякуй
(facepalm)