Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Не бачу сэнсу». Кіраўнік Мінінфарма адказаў пра павелічэнне долі беларускага кантэнту на ТБ

У тэлеграме Міністэрства інфармацыі выклалі адказ кіраўніка ведамства Марата Маркава наконт таго, ці варта павялічыць долю кантэнту на беларускай мове на тэлебачанні. Яго гэтая ідэя не ўражвае.

13 каментарыяў

У пытанні адзначалася, што хоць у Беларусі 2 дзяржаўныя мовы, тэлепраграм на беларускай няшмат, а на некаторых каналах іх увогуле няма. «Ці магчыма стварэнне больш тэлепраграм на беларускай мове? Так, каб не менш за 45% усяго тэлевяшчання ажыццяўлялася на беларускай мове?» — цікавяцца ў міністра.

Маркаў прызнаў, што беларускамоўных праграм на ТБ няшмат, але «сітуацыя склалася не ўчора і адлюстроўвае агульную сітуацыю ў грамадстве». Кажа, у апошнім перапісе беларускую мову назвала роднай больш за палову грамадзян, але размаўляюць на ёй менш чвэрці.

Прапанову зрабіць 45% эфіру на беларускай ён назваў «авантурай». У прыватнасці, таму, што тэлеканалы зарабляюць на рэкламе і арыентуюцца на запыт гледача. «А толькі 1,1% тэлегледачоў, згодна з сацапытаннем 2025 года Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, аддаюць перавагу прагляду тэлевізійных праграм на беларускай мове», яшчэ траціна аднолькава аддаюць перавагу як рускай, так і беларускай мовам у тэлекантэнце, а доля тэлегледжання культурнага канала Беларусь 3, дзе пераважаюць беларускамоўныя праграмы, — у сярэднім 2,5%.

Па яго словах, «не ўлічваць гэтую рэальнасць мы проста не можам».

Маркаў падкрэсліў, што прышчапляць любоў да беларускай мовы трэба комплексна праз культуру, адукацыю, інфармацыйныя рэсурсы — «і дакладна без найменшага ўціску іншай дзяржаўнай мовы».

«Таму Міністэрства інфармацыі бачыць сваю задачу не ў штучным навязванні працэнтных суадносін, а ў стымуляванні стварэння тэлеканаламі якаснага, цікавага і канкурэнтаздольнага кантэнту на беларускай мове», — напісаў Маркаў. Як менавіта збіраецца стымуляваць, не ўдакладніў.

Але даў зразумець, што ёсць праблемы і больш сур’ёзныя: «Не бачу сэнсу ўскладняць дадзенае пытанне ў цяперашні час, з улікам усяго таго кашмару, які творыцца ў свеце». А напрыканцы сказаў, што спробы дыскрымінаваць любую з дзяржаўных моў «павінны жорстка спыняцца ў зародку» і могуць ледзь не «стаць прычынай развалу дзяржаў». І адклаў пытанне на потым.

Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў падручнік беларускай мовы
Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў падручнік беларускай мовы
Па тэме
Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў падручнік беларускай мовы
Чытайце таксама
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі пачалі плаціць менш падаткаў у казну Літвы
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі пачалі плаціць менш падаткаў у казну Літвы
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі пачалі плаціць менш падаткаў у казну Літвы
8 каментарыяў
Чаму не адбылася поўная адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй
Чаму не адбылася поўная адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй
Чаму не адбылася поўная адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй
У Мінсувязі паведамілі, што ў Беларусі ёсць «сур'ёзныя напрацоўкі» ў сферы штучнага інтэлекту. І што можа з'явіцца сумесны з Расіяй праект, падобны да Starlink

1 каментарый
Змяніліся правілы падачы на французскую візу для беларусаў
Змяніліся правілы падачы на французскую візу для беларусаў
Змяніліся правілы падачы на французскую візу для беларусаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

а кто-то смотрит это трэш тв еще? Я имею виду до 70 лет

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

В Беларуси белТВ? Очень мало смотрят. Собственно, поэтому и прикрыли все опросы на эту тему. Иначе становится очевидным, что финансирование улетает в трубу.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

ну так какая разница на каком языке там передачи или никто не смотрит? А так пора давно отрубать это гос тв и смотреть тот же ютуб просто

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Да особо никакой разницы. Но ща бабло растекается по всяким ватным карманам. Так бы хоть что-то капнуло на пользу нации.
Ну и глядишь может и смотреть бы начали

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну так есть и другой путь: меньше вкалывать на режим и кормить его, тогда вот этих клоунов по тв сами и сократят

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

А какой из каналов на ютубе имеет охват в Беларуси выше, чем какой-то из существующих телевизионных? Не весь ютуб, а именно канал. Вопрос без сарказма и подвоха, хочу понять, что смотреть тем, кто отрубил гоств

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
4

А чего вы от него хотите? Он же ватник и рускомирец. Он отличный продукт режимной системы. Беспринципный карьерист с пророссийскими взглядами, малопрофессиональный и в итоге не очень умный. Никого не напоминает?))
Если бы он имел смелось инициировать честный опрос, сколько людей вообще смотрит продукцию его подчиненных - стало бы очевидно, что контент их в принципе интересен очень малому проценту населения.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 студзеня 2026, 14:47

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Моя бабушка смотрит. Где ещё правду бабушке узнать кроме телевизора?

0

Глава несуществующего ведомства :))) Очередной ать-два :)

0

..."прививать" ключевое слово в статье. Чего еще там правительство "прививает"?

0

Все просто, как грабли. Если министерство информации не умеет делать качественный контент на родном языке, то министр информации будет нести пургу и затыкать свою некомпетентность информацией от скрепных соседей. Лишь бы не работать.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

Телепередачи повтореные тысячу раз становятся правдой. Это со времён Йозефа Геббельса известно - что с помощью телевизора любой народ можно сделать послушным населением

0

так і прыручылі айці-роту) яны дагэтуль глядзяць грызаронка на сняданне