У Беларусі з'явілася лабараторыя лічбавых двайнікоў (але гэта не тое, пра што вы падумалі)

У Полацкім дзяржаўным універсітэце адкрылася лабараторыя «Лічбавы двайнік», паведамляе Міністэрства адукацыі. Гэта першая ў краіне навучальная прастора, цалкам пабудаваная на айчынных лічбавых тэхналогіях, аналагічных тым, што прымяняюцца на рэальных аб’ектах газавай галіны.

Пакінуць каментарый

Лабараторыя знаходзіцца ў Наваполацку. Яна створана ў рамках Канцэпцыі развіцця інжынернай адукацыі да 2035 года і паказвае прыклад узаемадзеяння паміж ВНУ і прамысловасцю.

Гэта шматфункцыянальны лічбавы комплекс з пяццю ключавымі зонамі:

  • лічбавы двайнік газаразмеркавальнай сістэмы Беларусі — дакладная віртуальная мадэль інфраструктуры, якая дазваляе мадэляваць працэсы ў рэальным часе;
  • мабільны лічбавы памочнік для падтрымкі навучальнага працэсу;
  • інтэрактыўная платформа «Прывітанне, Алёна» для дыялогу з лічбавым асістэнтам, пабудаваным на базе айчынных рашэнняў;
  • трэнажорна-сімуляцыйны клас для адпрацоўкі кіраўнічых рашэнняў у не/штатных сітуацыях;
  • 3D-кластар для візуалізацыі і аналізу вялікіх аб’ёмаў дадзеных.

У лабараторыі выкарыстоўваецца айчынны праграмна-апаратны комплекс, які дае студэнтам-інжынерам доступ да актуальных тэхналагічных інструментаў і рэальных прамысловых дадзеных. Дзякуючы гэтаму яны вучацца на сцэнарыях, якія максімальна блізкія да працы на дзеючых прадпрыемствах. Студэнты асвойваюць навыкі аўтаматызацыі, лічбавізацыі і кіравання энергасістэмамі, якія важныя для тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі, адзначае Мінадукацыі.

З’явіўся сайт, на якім можна спраўдзіць, ці заменіць вас ШІ
Па тэме
З’явіўся сайт, на якім можна спраўдзіць, ці заменіць вас ШІ
У ПВТ абмеркавалі, як развіваць стартап-рух ва ўніверсітэтах (кажуць, трэба менавіта там)
Па тэме
У ПВТ абмеркавалі, як развіваць стартап-рух ва ўніверсітэтах (кажуць, трэба менавіта там)

Читать на dev.by