У Берліне не стае жытла, і гэта пагражае мясцовай айці-экасістэме

Рэлакаваным у Берлін айцішнікам даводзіцца згаджацца на любое даступнае жытло, нават калі яно далёка ад модных раёнаў, якія маглі іх туды прыцягнуць, піша Bloomberg.

20 каментарый

Праз сітуацыю, што склалася на рынку гарадскога жытла, стартапы пачынаюць губляць важную канкурэнтную перавагу перад такімі тэхнахабамі, як Лондан, Парыж і Крэмніевая даліна. Берлін стаў трэцім з велічыні ІТ-цэнтрам Еўропы шмат у чым дзякуючы даступнейшаму кошту жыцця.

Калі раней пошук чагосьці сталага мог займаць тыдні, то цяпер тыя, хто прыехаў у нямецкую сталіцу, захрасаюць у часовым жытле на месяцы — або марнуюць больш за гадзіну на дарогу, а некаторыя папросту вяртаюцца дадому. І хоць для большасці насельніцтва горада галоўная праблема — арэнда, якая расце, для яго ІТ-сектара гэта ў прынцыпе адсутнасць вольнага жытла, якое перакрэслівае вышэйшыя заробкі.

75% жыхароў Берліна жывуць у здымным жытле. Паводле некаторых ацэнак, у горадзе не стае 106 тысяч адзінак жытла. Некаторыя працадаўцы пакрываюць выдаткі на транспарт супрацоўнікам, якія жывуць па-за межамі Берліна.

«Поўны хаос». Tesla не можа знайсці супрацоўнікаў на гігафабрыку ў Германіі
Па тэме
«Поўны хаос». Tesla не можа знайсці супрацоўнікаў на гігафабрыку ў Германіі

Як піша выданне, у жытловы крызіс у Берліне зрабіў «унёсак» і ІТ-сектар: мясцовыя кампаніі наймалі айцішнікаў тысячамі на заробкі вышэйшыя, ніж у большасці мясцовых жыхароў. Ад сярэдзіны нулявых, калі ў Берліне пачаўся ІТ-бум, насельніцтва горада павялічылася больш як на 300 тысяч чалавек, а кошт арэнды больш як падвоіўся.

Глабальны эканамічны крызіс прымушае берлінскія стартапы засяродзіцца на прыбытковасці і выдатках, а крызіс на рынку жытла моцна павышае кошт наймання. Апошнімі месяцамі скарачэнні для памяншэння выдаткаў правялі стартапы Delivery Hero, Trade Republic Bank і SoundCloud, якія базуюцца ў Берліне

Сярод рэлакантаў ёсць трэнд здымаць кароткатэрміновае жытло на даўжэйшы тэрмін, прыкладна паўгода — амаль удвая даўжэй, ніж два гады таму. Такі попыт дазваляе ўладальнікам арэнднага жытла падвойваць кошт кароткатэрміновых мэбляваных варыянтаў, праз што прапанова доўгатэрміновага жытла яшчэ больш скарачаецца.

Берлін падаражэў, але ў параўнанні з іншымі тэхнахабамі паводле кошту жыцця ўсё роўна выглядае лепшым, адзначае Bloomberg. Сярод іншых яго пераваг — шчодрая сістэма сацзабеспячэння, што каштоўна на тле масавых звальненняў у кампаніях накшталт Microsoft, Meta і Amazon.

Германія адмаўляе ў візах расійскім айцішнікам, якія працавалі ў падсанкцыйных кампаніях
Па тэме
Германія адмаўляе ў візах расійскім айцішнікам, якія працавалі ў падсанкцыйных кампаніях
Снять квартиру стало проще? Как айтишники ищут жильё в Минске после 24.02
По теме
Снять квартиру стало проще? Как айтишники ищут жильё в Минске после 24.02

Читать на dev.by