У Google новыя скарачэнні, некаторых рэлакуюць за мяжу
Google вырашыла скараціць яшчэ некалькі супрацоўнікаў і рэфармаваць некаторыя каманды. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на двух работнікаў кампаніі.
Рэарганізацыя закранула шэраг каманд у падраздзяленнях па фінансах і нерухомасці. Супрацоўнікам паведамілі навіну на гэтым тыдні.
Ці закранулі звальненні іншыя падраздзяленні, невядома. Як і тое, колькі людзей пазбавіліся працы ў Google. Адзін з суразмоўцаў выдання назваў скарачэнні «даволі маштабнымі». Паводле яго слоў, некаторыя пазіцыі будуць рэлакаваныя за мяжу.
Таксама BI даведаўся, што фіндырэктарка Google Рут Порат разаслала супрацоўнікам імэйл, у якім абвясціла, што ў рамках рэструктурызацыі кампанія будзе развіваць хабы ў Бангалоры, Мехіка і Дубліне.
Прадстаўнік Google пацвердзіў скарачэнні, але адмовіўся ўдакладніць, колькі супрацоўнікаў засталося па-за бортам. Яны змогуць паспрабаваць уладкавацца на адкрытыя пазіцыі ў Google. Ён таксама сказаў, што невялікі адсотак пазіцый будзе перадыслакаваны ў іншыя офісы кампаніі ў ЗША і іншых краінах, дзе яна павялічыла інвестыцыі, уключаючы Індыю, Дублін і Атланту. Скарачэнні павінны павысіць прадукцыйнасць каманд, спрасціць іерархію і дапамагчы засяродзіць рэсурсы на прыярытэтах.
Читать на dev.by