У Кітаі ўводзяцца абавязковыя заняткі ШІ з першых класаў
У школах Пекіна дзеці будуць вывучаць ШІ у абавязковым парадку ўжо ў малодшых класах, піша Business Insider.
Пачынаючы з гэтай восені, у праграме школ кітайскай сталіцы павінна быць прадугледжана не менш за 8 заняткаў па ШІ на працягу навучальнага года. Такое рашэнне прыняла Муніцыпальная камісія па адукацыі Пекіна. Школы могуць арганізаваць асобны курс па ШІ або вывучаць тэхналогію ў межах заняткаў па інфарматыцы.
Вучні пачатковай школы (6–12 гадоў) атрымаюць базавыя веды пра ШІ, школьнікі сярэдніх класаў будуць вучыцца выкарыстоўваць ШІ у школе і паўсядзённым жыцці, а старшакласнікі сканцэнтруюцца на пашырэнні магчымасцей ШІ і інавацыях. Першая ступень школьнай адукацыі ў Кітаі доўжыцца 6 гадоў, дзве наступныя — па 3 гады.
У мінулым годзе ў Каліфорніі быў прыняты закон, які даручаў мясцоваму аддзелу адукацыі разгледзець увядзенне ШІ-пісьменнасці ў школьную праграму. У верасні паведамлялася, што ў Італіі ў 15 класах у пілотным рэжыме пачнуць выкарыстоўваць ШІ-інструменты ў рамках праекта па павышэнні лічбавых навыкаў вучняў.
Читать на dev.by