У Расіі цяпер будуць штрафаваць за пошукавыя запыты ў інтэрнэце і рэкламу VPN
Расійская Дзяржаўная дума прыняла ў другім чытанні папраўку да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, згодна з якой грамадзян будуць штрафаваць на 3-5 тысяч RUB (прыкладна да 200 BYN) за пошук у інтэрнэце «відавочна экстрэмісцкіх матэрыялаў», у тым ліку праз VPN. Пра гэта паведамляе Forbes.
Расійская Дзяржаўная дума прыняла ў другім чытанні папраўку да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, згодна з якой грамадзян будуць штрафаваць на 3-5 тысяч RUB (прыкладна да 200 BYN) за пошук у інтэрнэце «відавочна экстрэмісцкіх матэрыялаў», у тым ліку праз VPN. Пра гэта паведамляе Forbes.
Яшчэ адны папраўкі ўвялі штраф за распаўсюджванне рэкламы VPN-сэрвісаў. Для фізасоб ён складзе ад 50 тысяч да 80 тысяч RUB, а для юрасоб — ад 200 тысяч да 500 тысяч RUB.
Таксама новы артыкул кодэкса ўводзіць штрафы для ўладальнікаў VPN-сэрвісаў, якія не прытрымліваюцца забароны на прадастаўленне доступу да інфармацыйных рэсурсаў, доступ да якіх у Расіі абмежаваны, і не выконваюць устаноўлены парадак узаемадзеяння з Раскамнаглядам. Такія парушэнні будуць карацца штрафам да 80 тысяч RUB для грамадзян і да 500 тысяч RUB для юрасоб.
Акрамя гэтага, уводзяцца новыя штрафы за перадачу трэцяй асобе абаненцкага нумара, выдзеленага па дагаворы аб аказанні паслуг. Для фізасоб — да 50 тысяч RUB, для юрасоб — да 200 тысяч RUB.
Расійскія чыноўнікі тлумачылі, што з-за паправак расіян не будуць штрафаваць за ўваход у Instagram, які належыць Meta, якая прызнана ў Расіі экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронена. Адказнасць будзе толькі за наўмысны пошук і доступ да матэрыялаў, уключаных Мінюстам у спіс экстрэмісцкіх па рашэнні суда.
Наконт VPN было сказана, што расіяне змогуць свабодна выкарыстоўваць такія сэрвісы ў «любых законных мэтах». «Але калі пры дапамозе такіх сэрвісаў хтосьці захоча здзейсніць злачынства, гэта будзе лічыцца абцяжарваючай акалічнасцю», — удакладнялі дэпутаты.
Таксама адзначалася, што аглядаць смартфоны ў пошуках «экстрэмісцкага» кантэнту не будуць, мемы з іншаагентамі (так у Расіі называюць асоб, якія, на думку ўладаў, атрымліваюць замежную падтрымку і могуць уплываць на грамадскую думку) або экстрэмістамі рабіць можна, а шукаць і слухаць экстрэмісцкія трэкі — не.
Акция от NordVPN: подписка на два года за $3.29 в месяц
При покупке NordVPN c тарифным планом на 2 года вы экономите 60% и получаете возможность блокировать вредоносные ПО, трекеры, защищать вашу личную информацию от различных веб-сайтов.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.