У ЗША палічылі, колькі часу эканоміць аддаленая праца ў розных краінах
У 2021 і 2022 гадах праца ў аддаленым фармаце дазволіла супрацоўнікам у розных краінах свету ў сярэднім зэканоміць 72 гадзіны на дзень, якія інакш заняла б дарога. Прычым многія правялі гэты час за працай, гаворыцца ў дакладзе Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў ЗША.

Паводле даных прыватнай амерыканскай НКА, у ЗША аддаленая праца ў сярэднім дазволіла аднаму працаўніку зберагчы 55 хвілін на дзень, у Польшчы — 54 хвіліны, у Вялікабрытаніі — 73 хвіліны. Больш за ўсё на дарозе зэканомілі жыхары Кітая — 102 хвіліны на дзень.
Аўтары дакумента адштурхоўваліся ад двух апытанняў супрацоўнікаў, што працавалі пераважна з дому падчас пандэміі на працягу апошніх двух гадоў.
Пры гэтым аддаленая праца выгадная не толькі супрацоўнікам, але і працадаўцам. 40% супрацоўнікаў выкарыстоўвалі вольны час, каб працаваць — на асноўнай працы або на падпрацоўцы. 34% аддалі перавагу забавам — напрыклад, заняткам фізкультурай або прагляду тэлевізара, а 11% прысвяцілі выйграны час догляду іншых людзей, напрыклад, дзяцей.
Аўтары адзначаюць, што гэта не адзіныя плюсы аддаленай працы. Апроч іншага, гэта дазваляе зэканоміць грошы на транспарт (ці то паліва для машыны, ці то праязны на аўтобус) і час на зборы і прывядзенне сябе ў парадак для выйсця ў людзі, а таксама дае людзям больш гнуткасці ў плане планавання свайго дня так, як ім зручна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.