У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска

CNBC са спасылкай на ўнутраныя матэрыялы Twitter і двух яго былых супрацоўнікаў піша, што ў кампаніі засталося каля 1300 чалавек на поўнай занятасці. З іх менш за 550 складаюць інжынеры. Прычым каля 75 супрацоўнікаў, у тым ліку 40 інжынераў, цяпер у адпачынку. Каманда, якая адказвае за бяспеку карыстальнікаў на платформе (гаворка вядзецца пра палітыку сацсеткі і змены прадукту, якія закранаюць бяспеку), скарацілася да менш як 20 штатных супрацоўнікаў.

2 каментарыя

Яшчэ 1400 супрацоўнікаў Twitter лічацца непрацуючымі — яны працягваюць атрымліваць заробак, але не выконваюць ранейшых функцый. Многія з іх вырашылі пакінуць кампанію пасля «хардкорнага» ўльтыматуму новага ўладальніка сацсеткі Ілана Маска і скасавання аддаленай працы. Пасля куплі бізнэсовец скараціў палову штату Twitter. Ён абяцаў спыніць звальненні, але яны ўсё роўна працягваюцца, хоць і не ў такіх маштабах. Паводле паведамлення Insider, найбліжэйшымі тыднямі «пад нож» адправяць 50 супрацоўнікаў прадуктовага падраздзялення.

Да ўгоды з Маскам у кастрычніку Twitter налічваў прыкладна 7500 супрацоўнікаў. То-бок за некалькі месяцаў кампанія страціла каля 80% штату.

«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска
Па тэме
«Twitter неўзабаве зломіцца»: менш за палову пазасталых супрацоўнікаў пагадзіліся працаваць па новых правілах Маска

Акрамя гэтага, у Twitter пакліканыя каля 130 працаўнікоў іншых кампаній мільярдэра — Tesla, SpaceX і The Boring Company, а таксама кадры з венчурных фондаў ды іншых кампаній.

Маск абвяргае інфармацыю выдання. Паводле яго слоў, цяпер у Twitter 2300 супрацоўнікаў, якія працуюць, а каманда па даверы і бяспецы налічвае сотні супрацоўнікаў і тысячы вонкавых падрадчыкаў. А з іншых кампаній у Twitter занята менш за дзясятак чалавек.

Інжынеры, з якімі гутарыў CNBC, кажуць, што праз буйныя страты ў сваіх шэрагах Twitter будзе складаней падтрымліваць стабільную працу і выкочваць новыя функцыі — у тым ліку таму, што кодавая база сацсеткі велізарная, для падтрымкі розных яе кампанентаў неабходна ведаць мноства моў і платформаў, і проста таму, што складана навучаць пачаткоўцаў, калі сышло столькі людзей з патрэбнай экспертызай.

The Guardian назваў найгоршых тэхналагічных СЕО года
Па тэме
The Guardian назваў найгоршых тэхналагічных СЕО года
Маск прымушае наведвальнікаў чакаць сябе па гадзіне і не дазваляе гаварыць, пакуль да іх не звернуцца
Па тэме
Маск прымушае наведвальнікаў чакаць сябе па гадзіне і не дазваляе гаварыць, пакуль да іх не звернуцца
Эканомія паводле Маска: супрацоўнікі Twitter цяпер носяць з сабой у офіс туалетную паперу
Па тэме
Эканомія паводле Маска: супрацоўнікі Twitter цяпер носяць з сабой у офіс туалетную паперу

Читать на dev.by