Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM, Wargaming і іншыя ў Польшчы
Паглядзелі, якіх спецыялістаў шукаюць для працы ў Польшчы кампаніі з беларускімі каранямі (карта кампаній тут) і які заробак прапаноўваюць.
Змест
EPAM
У EPAM у Польшчы 5 офісаў у розных лакацыях: Варшава, Гданьск, Уроцлаў, Кракаў, Катавіцы. Штат — большы за 7 тысяч супрацоўнікаў. За паўтара года штат вырас у два разы. Каманда EPAM у Польшчы — другая па колькасці (на першым месцы — Украіна).
На сайце кампаніі амаль 140 адкрытых вакансій для працы ў Польшчы, у тым ліку аддалена. Больш вакансій (180+) толькі для ахвотных працаваць у Грузіі.
На justjoin.it мы знайшлі больш за 80 новых вакансій ад EPAM. Большасць прапаноў — для сеньёраў і мідлоў. Але ёсць некалькі вакансій і для джуноў (напрыклад, для .NET Full-Stack Developer, MS Dynamics 365 Developer).
Кампаніі патрэбныя ў асноўным распрацоўшчыкі (С++, Java, Scala, .NET Full-Stack) і DevOps Engineer. Кандыдат можа выбраць форму супрацоўніцтва — B2B або працоўны кантракт, ад гэтага будзе залежаць памер заробку.
Самы вялікі заробак кампанія прапаноўвае Chief Data Engineer / Data Solution Architect і Data Solution Architect:
- B2B — 26,4-31,4 тысячы злотых net/month (каля 6-7, 3 тысячы долараў);
- Permanent — 23-28 тысяч злотых gross onth (5,3-6,5 тысячы долараў).
Самая нізкааплатная вакансія — Performance Tester:
- B2B — 10,2-16,6 тысячы злотых net/month (2,4-3,9 тысячы долараў);
- Permanent — 8,5-14 тысяч злотых gross/month (2-3,2 тысячы долараў).
А вось так выглядае топ-10 вакансій EPAM па ўзроўні заробку:
Wargaming
У польскім офісе Wargaming у Варшаве працуе 100+ супрацоўнікаў. На сайце кампаніі размешчана 14 вакансій для працы ў Польшчы, большасць — для дызайнераў і мастакоў.
У апісанні вакансій няма інфармацыі аб прапанаваным заробку. Ён пазначаны толькі ў вакансіі для Python Developer — 4500-5200 еўра (брута) на месяц.
Exadel
Exadel перанесла цэнтр распрацоўкі з Беларусі ў Польшчу, дзе ў кампаніі адкрытыя пяць офісаў: у Варшаве, Беластоку, Познані, Шчэціне, Гданьску. Да канца гэтага года Exadel планавала наняць для працы ў Польшчы каля 2 тысяч супрацоўнікаў.
На сайце кампаніі адкрыта каля 30 вакансій, дзе ў якасці прыярытэтнай лакацыі можна выбраць Польшчу. Усе вакансіі — для мідлоў і сеньёраў. Кампаніі патрэбныя ў асноўным распрацоўшчыкі (Kotlin, С++, Java, Ruby on Rails, Python), таксама ёсць вакансіі для Data Engineer, DevOps Engineer, Data Architect.
На justjoin.it размешчаныя толькі вакансіі для Senior Data Engineer. Заробак — 27-28,5 тысяч злотых net/month (6,3-6,6 тысячы долараў, B2B) або 20-21 тысяча злотых gross/month (4,6-4,8 тысячы долараў, Permanent).
VRP Consulting
VRP Consulting адкрыла 3 офіса ў Польшчы: у Варшаве, Любліне і Кракаве. У польскай камандзе працуе больш за 200 супрацоўнікаў.
На сайце кампаніі адкрыта больш за 10 вакансій для працы ў Польшчы. VRP Consulting патрэбныя распрацоўшчыкі, тэсцеры, Marketing Cloud Consultant, Architect. У апісанні асобных вакансій пазначаны заробак:
- PMO Analyst — 13-17 тысяч злотых грос (3-4 тысячы долараў);
- Middle Mulesoft Developer — 14-20 тысяч злотых грос (3,2-4,6 тысячы долараў);
- Technical Architect — 22-31 тысяча злотых грос (5,1-7,2 тысячы долараў).
iTechArt Group/Vention
У iTechArt Group / Vention у Польшчы дзейнічаюць 5 офісаў: у Варшаве, Кракаве, Лодзі, Гданьску, Уроцлаве. Тут працуе большасць супрацоўнікаў кампаніі (мы знайшлі 700+ чалавек у лінкедзіне).
На сайце кампаніі больш за 15 вакансій для працы ў Польшчы, большасць — для Middle/Senior DevOps Engineer.
На justjoin.it самая высокааплатная вакансія ад iTechArt Group/Vention для Site Reliability Engineer: 22-24 тысячы злотых net/month (5,1-5,6 тысячы долараў, B2B), або 18-22 тысячы злотых gross/month (4,2-5,1 тысячы долараў, Permanent).
Самая танная прапанова — для .NET Developer: 5-12 тысяч злотых net/month (1,1-2,8 тысячы долараў, B2B) або 4-10 тысяч злотых gross/month (1-2,3 тысячы долараў, Permanent).
SolbegSoft
У SolbegSoft ёсць офіс у Варшаве. Усяго ў Польшчы працуе больш за 200 супрацоўнікаў кампаніі.
На сайце большасць вакансій (каля 20) для працы ў Польшчы альбо ў офісе ў Варшаве. Кампаніі ў асноўным патрэбныя распрацоўшчыкі (Java,. NET, Python), таксама ёсць вакансіі для Business Analyst, Flutter Engineer, Cloud DevOps Engineer (Azure/GCP).
Самы вялікі заробак сярод усіх прапаноў у Python BackEnd developer — да 25 тысяч злотых нета (5,8 тысячы долараў). 24 тысячы злотых нета, B2B (4,9-5,6 тысячы долараў) кампанія гатовая плаціць Tech Lead/Architect PHP developer. Большасць прапаноў для распрацоўшчыкаў — з заробкам ад 12 да 19 тысяч злотых нета па B2B-дамове (2,8-4,4 тысячы долараў) або ад 10 да 16 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (2,3-3,7 тысячы долараў).
Самая нізкааплатная вакансія — Technical Writer. Кампанія гатовая плаціць максімум 9 тысяч злотых брута (2,1 тысяча долараў) па ўмове аб працы або 11 тысяч злотых нета (2,6 тысячы долараў) па B2B-дамове.
Godel Technologies
Godel адкрыла ў Польшчы 5 офісаў (у Варшаве, Лодзі, Гданьску, Беластоку, Уроцлаве). Тут працуе асноўная каманда — каля 1400 супрацоўнікаў (з 2000 ва ўсіх лакацыях). Многія рэлакаваліся з Беларусі.
На сайце кампаніі мы знайшлі толькі 3 вакансіі для працы ў Польшчы: HR & Payroll Specialist, Senior Devops Engineer, English Teacher. Для параўнання: у жніўні іх было больш за 60.
LeverX Group
У LeverX Group два офісы ў Польшчы — у Варшаве і Уроцлаве. Тут працуе амаль палова ўсяго штата кампаніі (700+ супрацоўнікаў з 1600+).
На сайце кампаніі больш за 40 вакансій, дзе ў якасці лакацыі можна выбраць Польшчу. Кампаніі патрэбныя распрацоўшчыкі і SAP Consultant.
iSsoft/Coherent Solutions
У кампаніі тры офісы ў Польшчы (Варшава, Кракаў, Уроцлаў). У штаце польскай каманды больш за 300 супрацоўнікаў.
На сайце кампаніі адкрыта 8 вакансій, дзе для пераезду можна выбраць Польшчу. Кампаніі патрэбныя Front End Developer і QA Automation.
IBA Group
У IBA Group у Польшчы два офісы — у Варшаве і Уроцлаве. Тут працуе больш за 260 супрацоўнікаў. Раней кампанія заяўляла, што польскі офіс зоймецца распрацоўкай интэрпрайз-праграм, уключаючы мабільныя рашэнні, бізнэс-аналітыку, Big Data, машыннае навучанне і SAP-сэрвісы.
На сайце кампаніі ўсяго адная вакансія для працы ў Польшчы — для Java EE Developer.
Gismart
Беларуска-брытанскі мабільны распрацоўшчык і паблішар Gismart афіцыйна адкрыў офіс у Варшаве пры канцы мінулага года. Усяго ў Польшчы знаходзіцца каля чвэрці работнікаў Gismart з 220+.
На сайце кампаніі 8 вакансій, усе маюць на ўвазе аддаленую працу.
SoftTeco
Польскі офіс SoftTeco знаходзіцца ў Варшаве, у польскай камандзе больш за 100 чалавек.
На сайце размешчана тры вакансіі для працы ў Польшчы. Адна — для Automation Testing Engineer, яшчэ дзве — для аддаленай працы (Python Developer і Big Data Engineer).
Innowise Group
У Innowise Group ёсць офісы ў Варшаве і Гданьску. У камандзе ў Польшчы працуе прыкладна палова ўсіх супрацоўнікаў (глабальны штат — 1500+ чалавек).
На сайце мы знайшлі тры вакансіі для распрацоўшчыкаў для працы непасрэдна ў Варшаве і больш за 10 вакансій без прывязкі да канкрэтнай лакацыі.
*instinctools
Польскі офіс *instinctools знаходзіцца ў Варшаве. У польскай камандзе больш за 200 супрацоўнікаў.
На сайце кампаніі размешчана 5 вакансій для распрацоўшчыкаў, QA manager і Project Manager.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by