Вакансіі-прывіды: як распазнаць, каб не марнаваць часу

Можна сказаць, што некаторыя рэкруцёры гасцююць суіскальнікаў яшчэ да пачатку сумоўяў — калі прылічваць да такіх паводзін «вакансіі-прывіды», на якія быццам бы наймаюць, але насамрэч не.

Такія вакансіі — праблема для многіх кандыдатаў: 55% рэспандэнтаў FlexJobs і MyPerfectResume, якія апыталі 2 тысячы амерыканскіх супрацоўнікаў, назвалі яе галоўнай пры пошуку працы. Business Insider расказаў, якія прыкметы могуць паказваць на тое, што вакансіі, хутчэй за ўсё, не існуе.

2 каментарыя

Адная з іх — вакансія «вісіць» занадта доўга, напрыклад, больш за 30 дзён або нават некалькі месяцаў. У FlexJobs адзначаюць, што за такі тэрмін цалкам можна знайсці чалавека або кампанія не вельмі мае патрэбу ў супрацоўніку. Там раяць выбіраць свежыя вакансіі.

Аб’явы, знойдзеныя на сайтах накшталт LinkedIn або Indeed, варта спраўджваць з кар’ернай старонкай на сайце патэнцыйнага працадаўцы. Звычайна актыўныя вакансіі аператыўна размяшчаюцца і абнаўляюцца там.

Таксама варта звярнуць увагу на падрабязнасць апісання вакансіі. Калі яно расплывістае і не мае шмат дэталяў, магчыма, яно было напісанае на хуткую руку і выкладзенае, каб паглядзець, ці стануць на яе адгукацца суіскальнікі і якой якасці, кажуць рэкруцёры. Чым больш інфармацыі, тым лепш.

Калі справа дайшла да сумоўя, спытайце пра працэс наймання і правядзення сумоўяў, пра тэрмін, на працягу якога кампанія плануе закрыць вакансію, а таксама пра тое, для чаго ёй чалавек на такую пазіцыю і які ўнёсак ад яго чакаюць. Усё гэта дапаможа зразумець важнасць і тэрміновасць вакансіі. Калі кампанія зацягвае працэс або марудзіць з адказамі, магчыма, яна не ў такім ужо і «актыўным пошуку», бо звычайна патрэбную пустуючую пазіцыю імкнуцца запоўніць як мага хутчэй.

Вакансіі-прывіды: больш ніж у дзвюх трацін рэкруцёраў пасты вісяць больш за 30 дзён — і не таму, што актуальныя
Па тэме
Вакансіі-прывіды: больш ніж у дзвюх трацін рэкруцёраў пасты вісяць больш за 30 дзён — і не таму, што актуальныя
Суіскальнікі назвалі галоўныя прычыны, чаму «гасцююць» працадаўцаў
Па тэме
Суіскальнікі назвалі галоўныя прычыны, чаму «гасцююць» працадаўцаў
Чаму рэкруцёры ігнаруюць суіскальнікаў і што з гэтым рабіць?
Па тэме
Чаму рэкруцёры ігнаруюць суіскальнікаў і што з гэтым рабіць?

Читать на dev.by