У Lesta 50 новых вакансій, Viber таксама шукае. Каго наймаюць прадуктовыя кампаніі ў Беларусі

Паглядзелі, якіх спецыялістаў у кастрычніку шукаюць вядомыя прадуктовыя кампаніі, якія працягваюць працаваць у Беларусі. 

40 каментарыяў

Распрацоўшчыкі гульняў (Easybrain, Gismart) не наймаюць у РБ

Мабільны распрацоўшчык Easybrain — адзін з нямногіх папулярных у свеце стваральнікаў гульняў, які захаваў офіс у Беларусі.

Што праўда, памер штату невядомы (усяго ў кампаніі працуе каля 340 чалавек). І, мяркуючы з rabota.by, у беларускага офіса няма асаблівай патрэбы ў спецыялістах — за апошні месяц кампанія не размяшчала вакансій. 

На сайце Easybrain можна знайсці 15 вакансій, але без пазначэння лакацыі (у распрацоўшчыка ёсць офіс у Варшаве). У лінкедзіне кампанія наймае людзей толькі ў Польшчы і на Кіпры.

Гэта спецыялісты розных профіляў: распрацоўшчыкі, мастакі, дызайнеры, аналітыкі, маркетолагі. Цікава, што ў апісанні некаторых вакансій адным з патрабаванняў з’яўляецца абавязковае веданне рускай мовы.

Не закрыў офіас беларуска-брытанскі распрацоўшчык Gismart. Але на rabota.by кампанія за апошні месяц не размяшчала вакансій. На сайце Gismart — 12 прапаноў для аддаленай працы.

Яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык — Vizor Games — вясной гэтага года змяніў імя кампаніі ў Беларусі і цяпер працуе пад брэндам «ГеймТэк». Пасля рэбрэндынгу ў «ГеймТэка» застаўся ранейшы ўласнік — 100% долі належыць кіпрскай «Асміна Холдінгс Лімітэд».

За апошні месяц кампанія размясціла 12 вакансій у Беларусі: для распрацоўшчыкаў, гейм-дызайнераў, інжынераў, аналітыкаў. «ГеймТэк» у асноўным патрэбныя вопытныя спецыялісты (з вопытам 3-6 гадоў). 

Геймдэў-студыя Awem Games яшчэ ў 2022 годзе закрыла офіс у Мінску, але захавала юрыдычную асобу і офіс у Магілёве. На сайце кампаніі 15 вакансій для спецыялістаў розных узроўняў. Студыі патрэбныя мастакі, дызайнеры, маркетолагі, user acquisition.  

Геймдэў-студыя SWAG MASHA, якую яшчэ ў 2019 годзе купіла My.Games (гульнявое падраздзяленне экс-Mail.ru Group), таксама захавала юрыдычную асобу ў Беларусі, але амаль не наймае. На яе сайце размешчаныя тры вакансіі: для 2D-мастакоў (джуна і мідла) і AI-дызайнера.

Новым супрацоўнікам абяцаюць заробак у прывязцы да долара і магчымасць аддаленай працы. Пры жаданні можна працаваць у офісе ў Мінску, Амстэрдаме або Лос-Анджэлесе. 

Адную вакансію ў кастрычніку размясціла студыя WannaPlay — шукае Motion Designer з вопытам 1-3 гадоў для працы ў мінскім офісе. 

Viber і RocketData пашыраюць штат

Мяркуючы з колькасці вакансій за апошні месяц, каманду ў Беларусі пашырае RocketData, якая распрацоўвае платформу для кіравання інфармацыяй.

Кампаніі патрэбныя распрацоўшчыкі, аналітык, прадукт-менеджар, а таксама менеджары па развіцці бізнэсу і прыцягненні кліентаў. Менеджарам гатовыя плаціць да 3,2 тыс. рублёў (да 1000 долараў). 

Rakuten Viber таксама набірае новых супрацоўнікаў. У Мінску наймаюць толькі вопытных спецыялістаў (з вопытам 3-6 гадоў): Java Backend Team Lead, QA Team Lead, iOS Team Lead, маркетолага і сістэмнага адміністратара. 

Пастаўшчык карыстальніцкіх карт для вэб-сайтаў і праграм Mapbox шукае ў Мінску Associate 3D Artist, 3D Content (з вопытам 1-3 гады) і вопытнага Software Development Engineer II, C++ (з вопытам ад 6 гадоў). 

Расійскія кампаніі-па-ранейшаму самыя актыўныя

Прадуктавікі з РФ застаюцца самымі актыўнымі працадаўцамі на рынку. 

У «Лесты» за апошні месяц з’явілася каля 50 новых вакансій. Палова з іх —для мастакоў, дызайнераў, распрацоўшчыкаў. Таксама патрэбныя аналітыкі, тэсціроўшчыкі, інжынеры. Ёсць і нестандартныя вакансіі, напрыклад, кампанія шукае гістарычнага кансультанта па бронетэхніцы.

Акрамя таго, «Леста» адкрыла аплачваную стажыроўку для рэкруцёраў з магчымасцю працягу супрацоўніцтва па выніках навучання.

«Т-Банк» (экс-«Тинькофф») таксама працягвае актыўнічаць у на рынку працы ў Беларусі. Кампанія размясціла амаль 50 вакансій, палова з іх — для працы ў Мінску. Таксама ёсць вакансіі для працы ў рэгіёнах (Гродна, Брэст і Гомель): праграмісты, тэсціроўшчыкі, аналітыкі. 

Раней банк анансаваў адкрыццё вялікага ІТ-хаба ў Мінску на 900 чалавек і рост штату ў Беларусі ў найбліжэйшыя гады да 2 тысяч супрацоўнікаў. Так што, верагодна, колькасць актыўных вакансій будзе расці. 

А вось у «ВК Рашэнняў» (юрыдычная асоба VK у РБ) мала адкрытых вакансій — усяго пяць. Кампаніі патрэбныя DevOps-інжынеры, спецыяліст па інфармацыйнай бяспецы і дата-саентыст.

На мінулым тыдні стала вядома аб скарачэннях у VK. Паводле звестак СМІ, гаворка ідзе пра 600 супрацоўнікаў кампаніі. Ці закранулі скарачэнні спецыялістаў у Беларусі, не паведамлялася. 

Расійскі холдынг VK адкрыў прадстаўніцтва ў Беларусі летась. У Мінску планавалася размясціць 50 распрацоўшчыкаў, таксама кампанія збіралася наняць яшчэ мінімум 50 распрацоўшчыкаў у 2024 годзе. Але пакуль невядома, ці змагла кампанія рэалізаваць свае планы.

EPAM павялічыў колькасць вакансій у РБ, Andersen шукае стажораў. Каго наймае буйны аўтсорс?
Па тэме
EPAM павялічыў колькасць вакансій у РБ, Andersen шукае стажораў. Каго наймае буйны аўтсорс?
€1500 за ліда. Колькі плацяць ІТ-кампаніі за прыцягненне новых спецыялістаў у каманду
Па тэме
€1500 за ліда. Колькі плацяць ІТ-кампаніі за прыцягненне новых спецыялістаў у каманду
«З досведам меншым за 5 гадоў совацца не варта». Джун паспрабаваў працаваць у Канадзе, але вярнуўся ў РБ 
Па тэме
«З досведам меншым за 5 гадоў совацца не варта». Джун паспрабаваў працаваць у Канадзе, але вярнуўся ў РБ

Читать на dev.by