Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Vizor Games больш няма ў Беларусі. Кампанія вырашыла працаваць пад іншым брэндам

Вядомы мабільны распрацоўшчык Vizor Games змяніў імя кампаніі ў Беларусі — цяпер яна называецца «ГеймТэк». Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

Падтрымайце нашую беларускую версiю: перайсцi

3 каментарыя
Vizor Games больш няма ў Беларусі. Кампанія вырашыла працаваць пад іншым брэндам

Вядомы мабільны распрацоўшчык Vizor Games змяніў імя кампаніі ў Беларусі — цяпер яна называецца «ГеймТэк». Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

Падтрымайце нашую беларускую версiю: перайсцi

Паводле звестак дзяржрэгістра, пад новым брэндам геймдэў-кампанія працуе ў Беларусі ад красавіка.

Якія былі матывы для перайменавання, топ-менеджмент камандзе ў Мінску не патлумачыў, расказаў dev.by адзін з супрацоўнікаў кампаніі.

«Нас апавясцілі пра тое, каб мы карэктна пазначалі новую назву кампаніі пры афармленні бальнічных, крэдытаў і г. д. Таксама запэўнілі, што змена назвы на працы самой кампаніі ніяк не адаб’ецца і ні на што не паўплывае», — паведаміў супрацоўнік.

Мы пацікавіліся ў топ-менеджараў кампаніі, з чым звязаны рэбрэндынг. Апублікуем адказ, калі атрымаем.

Пасля рэбрэндынгу ў «ГеймТэка» (Vizor Games) застаўся ранейшы ўласнік. 100% долі «ГеймТэка» належыць кіпрскай «Асміна Холдынгс Лімітэд», заснаванай восенню 2020 года. Памер статутнага фонду — большы за 5,6 мільёнаў рублёў (1,7+ мільёна долараў). У студзені 2023 года ўрад Беларусі ўключыў кампанію ў спіс акцыянераў з недружалюбных краін, якім было забаронена адчужаць долі (акцыі) у беларускіх юрасобах без дазволу Мінфіна.

Vizor Games — адзін з папулярных паблішараў з беларускімі каранямі. Раней у кампанію інвеставаў адзін з найбуйнейшых сусветных мабільных распрацоўшчыкаў Playrix.

Vizor Games сумесна са студыяй Strikerz стварыла бясплатны футбольны сімулятар UFL, які называюць канкурэнтам вядомага футбольнага сімулятара EA Sports FC. У снежні мінулага года распрацоўшчыкі UFL прыцягнулі інвестраўнд на 40 мільёнаў долараў. У ліку інвестараў апынуўся вядомы партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.

У Vizor больш за 600 супрацоўнікаў (зыходзячы з інфармацыі на афіцыйным сайце). Паводле слоў крыніцы ў кампаніі, прыкладна палова агульнага штату працуе ў Беларусі. У лінкедзіне мы знайшлі профілі больш як 300 чалавек, якія паказалі Vizor Games у якасці актуальнага месца працы і Беларусь у якасці актуальнай лакацыі. 

Мяркуючы з актыўнага наймання, кампанія не плануе згортвацца на беларускім рынку. За апошні месяц на сайце rabota.by з’явілася больш за 20 новых вакансій. Кампанія шукае распрацоўшчыкаў, мастакоў, дызайнераў, інжынераў з вопытам працы ад 1 да 3 або ад 3 да 6 гадоў у залежнасці ад вакансіі.

Рэбрэндынг як трэнд

За апошнія два гады гэта не першы выпадак рэбрэндынгу вядомых тэхналагічных кампаній з беларускімі каранямі. Такім спосабам некаторыя кампаніі палічылі за лепшае падзяліць бізнэс (на заходні і расійскі+СНД) або схаваць сваю сувязь з Беларуссю.

Напрыклад, адное з падраздзяленняў IBA у Беларусі цяпер называецца «Міжнародны дзелавы альянс». IBA Group выйшла са складу заснавальнікаў кампаніі ў 2022 годзе.

Вытворца медыцынскай тэхнікі і сістэм бяспекі Adani назваў кампанію, якая працуе на заходні рынак, Linev Systems. Для заказчыкаў у Беларусі і Расіі працуюць кампаніі «АДВІН Салюшнс» і «АДВІН Смарт Фэктары».

Увесну 2023 рэбрэндынг правяла iTechArt. Міжнародная кампанія стала называцца Vention. Пры гэтым кампаніі ў Беларусі і Украіне працягваюць працаваць пад ранейшым брэндам.

Расійская частка бізнэсу кампаніі Andersen перайшла да расійскай кампаніі Aston. У маі 2022 года ў офісе па суседстве з «АндэрсенБелам» была зарэгістраваная «Астан Софт».

Хто з вядомых мабільных распрацоўшчыкаў застаўся ў Беларусі

SayGames — найбуйнейшы паблішар з беларускімі каранямі. Агульная колькасць загрузак на сёння перавышае 4 млрд. У Беларусі юрыдычная асоба называецца «Кажыгульні». На сайце размешчана каля 20 вакансій, сярод лакацый, якія прапаноўваюцца, няма Беларусі, але ёсць магчымасць працаваць аддалена. 

Gismart — беларуска-брытанскі мабільны распрацоўшчык і паблішар. Пры канцы 2022 года афіцыйна адкрыў афлайн-офіс у Варшаве, яшчэ раней зрабіў аддаленую працу асноўным фарматам. Прыкладна чвэрць супрацоўнікаў працягвае працаваць у Беларусі. 

Easybrain — мабільны распрацоўшчык з беларускімі каранямі, уваходзіць у структуру шведскай Embracer Group. У лютым 2021 Embracer Group набыла Easybrain за 640 мільёнаў долараў.

Awem Games яшчэ пры канцы 2022 года прыняла рашэнне закрыць офіс у Мінску, але захаваць юрыдычную асобу і офіс у Беларусі — у Магілёве.

Захавалі кампаніі ў Беларусі такія вядомыя мабільныя распрацоўшчыкі, як Melsoft, Swag Masha, Freeplay, Mamboo.

Хто сыходзіць 

Летась з Беларусі сышло шмат вядомых прадуктовых кампаній, уключаючы мабільных распрацоўшчыкаў. Сёлета спіс працягвае папаўняцца:

Playtika

Ізраільская геймдэў-кампанія. Офіс распрацоўкі Playtika ў Мінску быў адкрыты ў 2012 годзе. На піку ў кампаніі працавала больш за 600 чалавек (на канец 2021 года). Мінскі офіс уваходзіў у топ-20 самых буйных ІТ-кампаній у Беларусі. У публічных справаздачах ад другой паловы 2020 года Беларусь фігуравала ў фактарах рызыкі праз нестабільную палітычную сітуацыю.

Пра сыход Playtika з Беларусі стала вядома ў студзені. Паводле слоў супрацоўнікаў, фізічны офіс у Мінску ўжо закрыты для большай часткі каманды ад сакавіка. 30 красавіка — апошні працоўны дзень для ўсіх, хто застанецца ў Беларусі. У адзіным дзяржрэгістры «Плэйціка Бел» пакуль фігуруе як дзейная кампанія. 

Каманда ў Мінску чакала, што працу могуць страціць да 50% офіса (каля 150 чалавек). Рэлакантам, як сцвярджаюць нашыя суразмоўцы, прапанавалі добрыя бонусы — але з адтэрміноўкай. Напрыклад, рэлакантам, якія адпрацуюць у кампаніі да канца лета 2024, абяцаюць выплаціць бонус у памеры 4 заробкаў. А тыя, хто адпрацуе да канца красавіка 2025 года, атрымаюць пры канцы бонус у памеры 8 заробкаў.

Apalon

Мабільны распрацоўшчык з беларускімі каранямі. Чакалася, што цягам лютага-сакавіка кампанія звольніць усю каманду, у тым ліку беларускую (100+ чалавек), офіс у Мінску закрыюць. Гэта адбываецца ў сувязі з продажам прадуктаў Mosaic Group — мацярынскай кампаніі Apalon. Яе інтэлектуальная ўласнасць стала прадметам угоды, пры гэтым каманда — не. 

У Apalon працуе каля 150 чалавек, з іх больш за 100 — у мінскім офісе. У кампаніі таксама ёсць офіс у Літве. Частка каманды працуе ў Польшчы.

У адзіным дзяржрэгістры юрыдычная асоба Apalon у Беларусі пакуль фігуруе як дзейная. 

Belka Games

Пра сыход кампаніі стала вядома зімой. Belka Games — адзін з найбуйнейшых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі. Студыя — стратэгічны партнёр AppLovin — сусветнай мабільнай рэкламнай платформы. 

Цяпер у Belka Games працуе больш за 300 чалавек. Мяркуючы з інфармацыі на сайце, падраздзяленні ёсць у шасці краінах — у Літве, Польшчы, Украіне, Грузіі, Чарнагорыі і на Кіпры.

Виноват «бездумный найм»? Почему геймдев начал 2024 с жёстких чисток
Виноват «бездумный найм»? Почему геймдев начал 2024 с жёстких чисток
По теме
Виноват «бездумный найм»? Почему геймдев начал 2024 с жёстких чисток
Playtika всё же запретит работу из Беларуси. А за релокейт хорошо заплатит (но не сразу)
Playtika всё же запретит работу из Беларуси. А за релокейт хорошо заплатит (но не сразу)
По теме
Playtika всё же запретит работу из Беларуси. А за релокейт хорошо заплатит (но не сразу)
Известных продуктовиков в РБ стало ещё меньше. Вот кто ушёл в этом году
Известных продуктовиков в РБ стало ещё меньше. Вот кто ушёл в этом году
По теме
Известных продуктовиков в РБ стало ещё меньше. Вот кто ушёл в этом году
15 проектов айтишников-беларусов у которых всё получилось в 2023
15 проектов айтишников-беларусов, у которых всё получилось в 2023
По теме
15 проектов айтишников-беларусов, у которых всё получилось в 2023

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
3

от переменования ничего не меняется, просто может пыль заказчикам в глаза пускает

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

айци очистилась и с полей ветром доносится запах отечественного энтерпрайза

Anonymous
Anonymous
5

адмаўленне
гнеў
гандаль <- вы знаходзіцеся тут
дэпрэсія
прыняцце