«Цудоўная асобіна Homo Sapiens»: айцішнік стварыў клона Дэвіда Атэнбора, які каментуе яго жыццё

Распрацоўшчык Replica Чарлі Хольц стварыў інструмент, які дазваляе расказваць пра ўсё, што адбываецца перад камерай, голасам вядомага брытанскага вядоўцы.

Пакінуць каментарый

З дапамогай АІ сінтэзаваны голас вядоўцы-натураліста каментуе найменшыя дзеянні чалавека перад камерай і стварае ўражанне ў гледача, што той знаходзіцца на праглядзе чарговага эпізоду серыяла «Жыццё на зямлі». «Тут мы можам назіраць цудоўную асобіну Homo Sapiens, адметнай прыкметай якога з’яўляецца пара круглых срэбных акуляраў», — кажа сінтэзаваны голас Атэнбора, калі Хольц здымае самога сябе.

Праграміст расказаў, як працуе інструмент. «Кожныя пяць секунд скрыпт Phyton запускае вэб-камеру, каб зрабіць здымак. Пасля яго апрацоўвае і аналізуе моўная мадэль GPT-4 праз API, наладжаны на стварэнне тэксту, які імітуе стыль аповеду Атэнбора. Затым гэты вынік адпраўляецца ў праграму ElevenLabs, якая агучвае тэкст голасам Атэнбора», — растлумачыў Хольц.

За лічаныя гадзіны твіт з відэа распрацоўшчыка набраў тысячы праглядаў, цяпер іх ужо некалькі мільёнаў. Некаторыя карыстальнікі адзначылі, што Хольц кланаваў голас Атэнбора без дазволу самога вядоўцы — праз гэта ўзнікаюць этычныя і юрыдычныя пытанні.

«Той факт, што асабіста мяне гэта засмучае, можа не мець ніякага значэння ў свядомасці людзей, якія свабодна падзяляюць здольнасць ствараць несапраўдныя версіі мяне незалежна ад маіх пачуццяў. Але мяне больш за ўсё турбуе, што аднойчы — а гэты дзень, магчыма, ужо вельмі блізкі — хтосьці скарыстаецца АІ, каб падмануць іншых, прымусіўшы паверыць, што я кажу рэчы, якія супярэчаць маім перакананням, або каб сказіць шырокую праблематыку, на тлумачэнне і прасоўванне якой я выдаткаваў усё жыццё», — адгукнуўся сапраўдны вядоўца.

Apple прыгразіла скараціць вытворчасць у Індыі, калі яе прымусяць перайсці на USB-C
Па тэме
Apple прыгразіла скараціць вытворчасць у Індыі, калі яе прымусяць перайсці на USB-C
Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму
Па тэме
Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму
Google адклала запуск сваёй АІ-мадэлі. Gemini дрэнна дае рады неангламоўным запытам
Па тэме
Google адклала запуск сваёй АІ-мадэлі. Gemini дрэнна дае рады неангламоўным запытам

Читать на dev.by