Віцэ-прэзідэнт Google агучыла пытанне, якое задае сабе, перш чым змяніць працу

У кожнага свае прычыны шукаць новую працу, ці то грошы, баланс паміж працай і асабістым жыццём або гучны тайтл. Віцэ-прэзідэнт па прадукту Google Юлі Квон Кім лічыць, што галоўнае не пасада, а тое, чаму вы зможаце навучыцца.

Пакінуць каментарый

«Кожны раз, калі я мяняла працу, я думала не пра тое, якой будзе мая наступная пасада, а пра тое, чаму яшчэ я хачу навучыцца. Пацешна, бо фармальна ў мяне зараз высокая пасада, але я ніколі не гналася за высокім тайтлам», — распавяла яна Business Insider.

Зараз Кім займае пасаду віцэ-прэзідэнта па прадукту Google Workspace. Раней яна працавала ў eBay і Facebook. З eBay сышла ў 2010-м на хвалі буму мабільных аплікацый у Крамянёвай даліне, калі венчурныя інвестары актыўна ўкладваліся ў сэрвісы накшталт Uber і Airbnb. Кім вырашыла далучыцца да трэнду. Некалькі гадоў папрацавала ў стартапах, а потым захацела зразумець, як будуюцца прадукты і бізнесы буйнога маштабу. «Гэта зусім іншы навык», — адзначае Кім. Гэта прывяло яе ў кіраванне прадуктамі ў Facebook, а потым на цяперашнюю ролю ў Google.

Паводле яе слоў, кар’ера — гэта гульня ў доўгую, і значэнне маюць не толькі самыя прывабныя з даступных пазіцый.  «Вельмі часта кар’ера будуецца на абыходных кроках. Часта вы расцеце, набываючы шмат багатага досведу, які дае вам новыя навыкі, узаемаадносіны і рэчы, якія дапамагаюць у доўгатэрміновай перспектыве», — кажа Кім.

Безперапыннае навучанне яна лічыць асабліва актуальным у свеце, у якім ШІ трансфармуе цэлыя індустрыі: «Гэта, напэўна, самае каштоўнае, што вы можаце для сябе зрабіць у эпоху, калі ўсё так хутка змяняецца і з’яўляюцца новыя тэхналогіі. Каб не адставаць, трэба пастаянна вучыцца».

Айцішны СЕО змяніў усяго адну рэч у жыцці, і кар’ера ўзляцела
Па тэме
Айцішны СЕО змяніў усяго адну рэч у жыцці, і кар’ера ўзляцела
Інжынер Microsoft падзялілася стратэгіяй, дзякуючы якой атрымала 4 павышэнні за 5 гадоў
Па тэме
Інжынер Microsoft падзялілася стратэгіяй, дзякуючы якой атрымала 4 павышэнні за 5 гадоў

Читать на dev.by