Упершыню астранаўты прыватнай місіі выйшлі ў адкрыты космас
Упершыню ў гісторыі астранаўты прыватнай касмічнай місіі выйшлі ў адкрыты космас. Трансляваў палёт афіцыйны акаўнт SpaceX.
Капітан карабля і спонсар місіі Джарэд Айзекман выйшаў у адкрыты космас. Карабель Dragon у гэты момант ляцеў на вышыні большай за 700 км над паверхняй Зямлі з хуткасцю звыш 25 тысяч км/г.Праз некалькі хвілін астранаўт паспяхова вярнуўся ў карабель.
За ім у адкрыты космас адправілася Сара Гіліс — вядучая інжынерка SpaceX. Два іншыя члены экіпажа — калега Гіліс Ганна Мерна і сябар Айзекмана Скот Попіт — заставаліся ўнутры карабля. Яны заставаліся ў скафандрах, паколькі ў Dragon няма шлюза, і пры выхадзе ў космас адбываецца разгерметызацыя.
Першы выхад у адкрыты космас ажыццявіў савецкі касманаўт Аляксей Лявонаў у 1965 годзе. Шасцідзённая місія Polaris Dawn стартавала два дні таму. Карабель падняўся на самую высокую калязямную арбіту за ўсю гісторыю пілатаваных палётаў, за выключэннем месяцовай місіі «Апалон».
Читать на dev.by