Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Я добры інжынер, але я не люблю кодзіць». Чаму гэтыя айцішнікі падселі на AI — 4 кейсы

Многія ўжо не могуць жыць і працаваць без AI — і пакуль бачаць у гэтым толькі карысць. Але ёсць і першыя праблемы: напрыклад, дзяўчына пасябравала з ботам і трапіла пад назіранне з прыкметамі залежнасці. Мы пагаварылі з айцішнікамі пра тое, як нейронкі ўвайшлі ў іх звычкі і чаму яны гэтаму вельмі рады.

1 каментарый
«Я добры інжынер, але я не люблю кодзіць». Чаму гэтыя айцішнікі падселі на AI — 4 кейсы

Многія ўжо не могуць жыць і працаваць без AI — і пакуль бачаць у гэтым толькі карысць. Але ёсць і першыя праблемы: напрыклад, дзяўчына пасябравала з ботам і трапіла пад назіранне з прыкметамі залежнасці. Мы пагаварылі з айцішнікамі пра тое, як нейронкі ўвайшлі ў іх звычкі і чаму яны гэтаму вельмі рады.

«Гэта як калі б раней прыйшлося праграмаваць без інтэрнэту»

Распрацоўшчык Юрый* пачаў кодзіць яшчэ ў 2006 годзе, гэта значыць за паўтара дзесяцігоддзя да таго, як LLM сталі шырокадаступнымі. А цяпер ён не ўяўляе сваё жыццё і працу без ШІ:

— Можна сказаць, што я падсеў на ШІ. Калі б прапаў доступ да ChatGPT і Claude, напэўна, для мяне быў бы такі ж эфект, як калі б раней прыйшлося праграмаваць без падключэння да інтэрнэту. Спадзяюся, што ў будучыні мадэлі ўзроўню Claude будуць больш даступнымі для лакальнай працы.

Калі з’явіўся GitHub Copilot, здавалася, што ўсё гэта дробязі. Працавала ўсё крыва, часам устаўляла ў згенераваны код каментары з лаянкай або спасылкамі на чужыя Jira-тыкеты. Але калі я першы раз убачыў, як агент, ChatGPT 4 на той момант, разбівае мой промпт на крокі і выконвае задачы па чарзе, стала зразумела, што ўсё мяняецца.

Вось гэта інтэрв’ю з верасня 2025 года было адным з першых прыкладаў, у якім чалавек выкарыстоўваў ШІ для аўтаматызацыі ўсіх задач у распрацоўцы, ад і да. Калі ў лістападзе з’явіўся Claude Opus 4.5, гэта быў сапраўдны прарыў.  Агенты пачалі пісаць код на іншым узроўні. Зусім нядаўна нічога гэтага не было, а цяпер ужо складана ўявіць працу без ШІ.

Я выкарыстоўваю яго для апрацоўкі і структурызацыі інфармацыі, напісання дакументацыі, стварэння і кіравання тыкетамі ў Jira ды іншых сістэмах кіравання праектамі. У паўсядзённым жыцці ШІ дапамагае апрацоўваць інфармацыю, працаваць з падключанымі Google-сервісамі, рабіць фактчэк і знаходзіць адказы на пытанні. І, вядома ж, генераваць мемы. Фоташоп для гэтага больш не патрэбны.

«Я добры інжынер, які не любіць кадзіць. Навошта пакутаваць?»

Кірыл* 8 гадоў працуе праграмістам і таксама не бачыць жыцця без LLM:

— Калі сумленна прааналізаваць маю кар’еру, выходзіць, што я ніколі не любіў праграмаваць. Я любіў дасягаць чагось як інжынер, любіў ствараць рашэнні. А вось сам працэс праграмавання мне ніколі не падабаўся.

Першы год працы праграмістам мне было весела, працавалася на пачатковым энтузіязме. А потым стала горш, я працаваў з цяжкасцю. Мне падабалася прыдумляць і ствараць рашэнні, але сам працэс напісання кода мне не падабаецца. Пры гэтым я думаў, што інжынер з мяне такі сабе. А потым я прыйшоў на працу, дзе ёсць AI-асістэнт Cursor, і аказалася, што я добры інжынер, які проста не любіць праграмаваць.

Разумееце, я ўмею гэта рабіць. Я нядрэнна разбіраюся ў кодзе, разумею, што добра і што дрэнна ў розных рашэннях. Але з таго часу, як я знайшоў агентаў, якія могуць выконваць гэтую моташную працу напісання кода, а мне застаецца толькі зрабіць рэв’ю, у мяне адкрылася другое дыханне.

Я змагу працаваць без іх. Але, па-першае, навошта так працаваць? А па-другое, навошта пакутаваць, калі можна не пакутаваць?

Раней мой працоўны дзень на 80% складаўся з кодынгу і на 20% з інжынерыі. А цяпер стала наадварот, і мне гэта падабаецца.

Раней, калі я стамляўся, то працаваць ужо не мог. А цяпер нават стомлены я магу выдаваць нядрэнны вынік.

І яшчэ. Калі я перапрацоўваў у часы без агентаў, то вельмі стамляўся, аж да балюча кіслотнага адчування ў галаве. А цяпер такога няма. Праўда, калі я перапрацоўваю з агентамі, я не магу нармальна заснуць. Нібыта перапрацоўка «кодынгавага мускула» ў маёй галаве прыводзіла да знясілення і стомленасці, а ператамленне «інжынернага» прыводзіць да пераўзбуджэння і праблем са сном.

Unsplash

«Паскарае ў 300 разоў, можна сканцэнтравацца на сапраўды важным»

Фірма, на якую працуе Engineering Manager Паліна*, пачала даследаванне і ўкараненне LLM практычна з таго моманту, калі яны з’явіліся:

— Я сама ў працы выкарыстоўваю іх для напісання кода, для глыбокага даследавання тэхналогій або прадуктаў, з якімі я мала знаёма на практыцы. А яшчэ — для праўкі і паляпшэння паведамленняў на польскай, рускай і англійскай мовах, для выцягвання спецыфічнай цікавай мне інфармацыі з двухгадзінных званкоў, якія часам няма часу паглядзець перад наступным майлстоўнам на праекце, для якога гэтая інфармацыя крытычная. На сустрэчах Gemini таксама можа дапамагчы. Напрыклад, нагадаць, што ўжо абмяркоўвалася на званку, калі вы не хочаце перапытваць.

У сувязі з тым, што я займаю пазіцыю EM, я ведаю, як ШІ для паскарэння сваёй працы выкарыстоўвае і мая каманда. Напрыклад, QA-інжынерка адаптавала Claude для поўнага цыкла тэставання дадаткаў:

  • генерацыя тэст-кейсаў на падставе патрабаванняў з задачы;
  • генерацыя тэставых дадзеных;
  • само тэставанне або праз API, або праз UI з выкарыстаннем playwright;
  • суміраванне вынікаў у дакумент.

У выніку на ёй застаецца толькі адказнасць верыфікацыі і ownership за вынік. Паводле яе, гэта паскарае тэставанне ў 300 разоў, дазваляючы ёй сканцэнтравацца на тым, што сапраўды важна: на якасці фінальнага прадукту і на яго адпаведнасці бізнес-чаканням кліента. А таксама пакідае час, каб прадумаць больш складаныя і нетрывіяльныя сцэнарыі тэставання, якія таксама потым можна дэлегаваць агенту для выканання.

Пры гэтым важна разумець, што ШІ не замяняе экспертызу і ownership. Garbage In — Garbage Out. Калі чалавек не пракантралюе вынікі працы агента або промпта, ёсць верагоднасць, што якасць канчатковага прадукту (ці то дакументацыя, код або справаздача) можа пакідаць жадаць лепшага.

У асабістым жыцці LLM таксама дапамагаюць з падрыхтоўкай розных дакументаў і заяваў, а таксама ў пісьмовай камунікацыі з польскімі дзяржструктурамі. Напрыклад, нядаўна Gemini дапамог мне скласці заяву да rzecznika praw obywatelskich [амбудсмену] цягам дзвюх гадзін. Без яго я б змарнавала на гэтую задачу некалькі дзён. А можа і ўвогуле кінула б гэтую ідэю праз іншыя прыярытэты.

Як зменяцца маё жыццё і праца, калі LLM раптам знікнуць або перастануць быць даступнымі? У працы ўсё вельмі моцна запаволіцца. Давядзецца вярнуцца да падыходаў, якія ўжываліся да ўкаранення ШІ-інструментаў. А гэта значыць, застанецца менш увагі людзям і бізнес-працэсам, і больш увагі трэба будзе ўдзяляць руціне і трывіяльным задачам.

«Калі іх раптам заблакуюць — вучыцца і працаваць будзе немагчыма»

Ігар* выкарыстоўвае LLM для вучобы — і таксама ўжо не ўяўляе, як без іх можна абысціся: 

— Кожны дзень я выкарыстоўваю ChatGPT, Claude і DeepSeek па шмат гадзінаў, задаючы ім розныя пытанні, звязаныя з навучаннем. Справа ў тым, што я нядаўна скончыў курсы па промпт-інжынірынгу. І ўсе хатнія заданні рабіў выключна з дапамогай розных мадэляў нейронных сетак. Рабіў PDF-прэзентацыі, рабіў вокладкі, рабіў саммары пра зробленую працу па кожным уроку — таксама выключна ў нейрасетках. Гэта вельмі моцна спрашчала працу. 

Я карыстаўся рознымі LLM, бо часта ўпіраўся ў ліміты бясплатных версій. У апошні час я перайшоў на Claude, купіў сабе платную падпіску за $24. І ўся мая вучоба цяпер завязаная на нейронных сетках. Калі іх раптам заблакуюць, вучыцца і працаваць стане немагчыма. 

Акрамя таго, цяпер рознымі санкцыйнымі дзеяннямі ўскладняецца доступ да аплаты гэтых сервісаў. І гэта таксама ўносіць пэўную складанасць у працу. Даводзіцца выкарыстоўваць нейкія абходныя шляхі, каб вырашаць пытанні аплаты. 

У пачатку мая 2026 года італьянскія СМІ паведамілі аб першым афіцыйна зафіксаваным выпадку паводзіннай залежнасці, звязанай з выкарыстаннем ШІ. Дыягназ паставілі 20-гадовай дзяўчыне з Венецыі, якая выбудавала жыццё вакол дыялогаў з чат-ботам, «пасябравала» з ім — і апынулася ў сацыяльнай ізаляцыі. Цікава, што дзяўчыну паставілі на ўлік у службе SERD, якая гістарычна стваралася ў Італіі для працы з наркозалежнымі.

Падобна, што медыкам, псіхіятрам і псіхолагам яшчэ толькі належыць вызначыць маштабы змяненняў, звязаных з AI.

Зразумела, залежнасць ад ШІ ўсё яшчэ не з’яўляецца самастойным дыягназам: такога тэрміна няма ні ў актуальным кіраўніцтве па псіхічных расстройствах DSM-5, ні ў міжнароднай класіфікацыі хвароб МКБ-11. Італьянскія медыкі лічаць яе прыватным выпадкам паводзіннай залежнасці, якая праяўлялася і да з’яўлення ШІ ў выглядзе прыхільнасці да азартных гульняў, шопагалізму, залішняй прыхільнасці да смартфонаў і сацсетак.

20-гадовая венецыянка — далёка не адзіны чалавек, які ўжо не ўяўляе свайго жыцця без генератыўных чат-ботаў. Група вучоных з Канады, ЗША і Паўднёвай Карэі прааналізавала сотні запісаў на Reddit і прыйшла да высновы, што існуюць ужо некалькі відаў залежнасці ад чат-ботаў з ШІ. Даследаванне, апублікаванае ў студзені 2026 года, падзяляе сабраныя вучонымі кейсы на тры групы:

— эскапісцкія ролевыя гульні, калі чат-боты дапамагаюць карыстальнікам глыбока акунуцца ў выдуманыя светы, якія тыя аддаюць перавагу рэальнаму жыццю (125 выяўленых выпадкаў);

— сітуацыі, у якіх чат-бот выступае псеўдасацыяльным кампаньёнам, што прыводзіць да фарміравання ў карыстальнікаў моцнай эмацыйнай прывязанасці да чат-бота (86 выпадкаў);

— эпістэмічная «трусіная нара», гэта значыць сітуацыя, калі карыстальнікі пастаянна задаюць чат-ботам адкрытыя пытанні і робяць гэта настолькі часта і навязліва, што гэта ставіць пад пагрозу іх дабрабыт (13 выпадкаў).


* — імя суразмоўніка або суразмоўніцы змененае

Opus за $2000 або Kimi за $200? AI-энтузіяст параўнаў топавыя і бюджэтныя мадэлі
Opus за $2000 або Kimi за $200? AI-энтузіяст параўнаў топавыя і бюджэтныя мадэлі
Па тэме
Opus за $2000 або Kimi за $200? AI-энтузіяст параўнаў топавыя і бюджэтныя мадэлі
ШІ ўжо клануе сябе, шантажуе людзей, шэймімт крыўдзіцеляў і нечага дзеля майніць крыпту. А з чаго пачнецца паўстанне машын?
ШІ ўжо клануе сябе, шантажуе людзей, шэймімт крыўдзіцеляў і нечага дзеля майніць крыпту. А з чаго пачнецца паўстанне машын?
Па тэме
ШІ ўжо клануе сябе, шантажуе людзей, шэймімт крыўдзіцеляў і нечага дзеля майніць крыпту. А з чаго пачнецца паўстанне машын?
Чытайце таксама
«Ён палохаюча добры»: ШІ піша код занадта добра — і гэта палохае распрацоўшчыкаў
«Ён палохаюча добры»: ШІ піша код занадта добра — і гэта палохае распрацоўшчыкаў
«Ён палохаюча добры»: ШІ піша код занадта добра — і гэта палохае распрацоўшчыкаў
1 каментарый
«Айцішную зп яшчэ не зарабляю». Скончыла БДУІР, марыла праграмаваць — але набыла кафэ. Ці добры выбар у гэтыя часы?
«Айцішную зп яшчэ не зарабляю». Скончыла БДУІР, марыла праграмаваць — але набыла кафэ. Ці добры выбар у гэтыя часы?
«Айцішную зп яшчэ не зарабляю». Скончыла БДУІР, марыла праграмаваць — але набыла кафэ. Ці добры выбар у гэтыя часы?
Таццяна вывучылася на праграміста і крыху папрацавала ў індустрыі — а цяпер стаіць за стойкай у сваёй кавярні Pink Cloud. Падаецца, у часы, калі AI спраўляецца лепш за джуноў, гэта неблагі выбар. Пачытайце яе гісторыю.
8 каментарыяў
«Баюся, што звольняць. Перапынкі толькі на сон і ежу». Гэтыя айцішнікі працуюць па 10+ гадзін. Ну і як ім?
«Баюся, што звольняць. Перапынкі толькі на сон і ежу». Гэтыя айцішнікі працуюць па 10+ гадзін. Ну і як ім?
«Баюся, што звольняць. Перапынкі толькі на сон і ежу». Гэтыя айцішнікі працуюць па 10+ гадзін. Ну і як ім?
У Кітаі памёр 32-гадовы праграміст, які працаваў па 12-16 гадзін у дзень — пры гэтым ён узяў з сабой у рэанімацыю працоўны ноўт і атрымаў +1 працоўную таску ўжо пасля смерці. Як і навошта перапрацоўваюць айцішнікі?
56 каментарыяў
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
Спойлер: чым маладзейшы і заходні калектыў, тым менш гендарных перадузятасцяў.
6 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

1

ускоряет тестирование в 300 раз

Пошли шутки за 300