Вярнуўся: не спадабалася нарэзка бургера на карпараце. Айцішнікі пра камбэкі

Нядаўна мы пісалі пра тое, як рэкруцёры клічуць на сумоўе супрацоўнікаў сваіх жа кампаній. Чытачы даслалі нам яшчэ пару кейсаў, як яны і іх калегі сыходзілі з кампаній, а потым вярталіся — але хэпі-энду так і не здаралася.

26 каментарыяў

А тут мы пісалі пра тое, як на вяртанне «блудных супрацоўнікаў» глядзяць працадаўцы, задаючыся амаль гамлетаўскім пытаннем: «Браць ці не браць?». Што вы думаеце з гэтай нагоды — пішыце ў каментарах.

«Узялі назад, выдалі доступы. Але ўжо праз дзень ён зноў сышоў»

— З маёй каманды сышоў перад новым годам распрацоўшчык — атрымаў офер ад іншай кампаніі. Я ўзгадніў для яго павышэнне + бонусы, але ён усё роўна адмовіўся, не хацеў працаваць з легасі.

А праз тыдзень гэты распрацоўшчык вярнуўся назад і папрасіўся да нас. Выявілася, што нешта пайшло не так з яго афармленнем на новым месцы. І ён запанікаваў. Ва ўмовах недахопу распрацоўшчыкаў мы пагадзіліся ўзяць яго назад — выдалі доступы. Але ўжо праз дзень ён зноў сышоў — у яго «пытанне вырашылася». 

Якія высновы мы зрабілі: я разумею, чаму ён так паступіў, і не асуджаю. Але калі б не было вострага недахопу распрацоўшчыкаў, то назад мы яго не запрасілі б — гэта дакладна.

«Не спадабаўся карпаратыў, ежы было мала»

У адной з кампаній, дзе я працаваў, людзей, што прыходзілі на паўгода-год, а потым сыходзілі, называлі «Вася +$500». Калі хто-небудзь з іх потым раптам прасіўся назад, — не бралі, бо на досведзе ведалі: зноў сыдзе.

Аднак было ў нас адно выключэнне. Неяк звольніўся добры распрацоўшчык. А праз пару месяцаў у нас быў карпаратыў. На ім тым, хто прапрацаваў 5 гадоў у кампаніі, уручалі памятныя падарункі, — і яго таксама выклікалі атрымліваць.

Па зале прайшоў шэпт: «Дык ён жа звольніўся». «Не, — кажуць хлопцы з яго каманды, — праз 2 месяцы вярнуўся». «І ўзялі назад?» —  «Узялі, бо талент». Ну і два месяцы адсутнасці — не тэрмін.

Потым калегі пыталіся ў яго, чаму вярнуўся. А ён адказаў, што яму не спадабаўся карпаратыў на новым месцы працы: ежы было мала, кожны бургер разразаўся на некалькі частак.

«Адмовілі, бо я — нелаяльная супрацоўніца. І мала што якія сакрэты зліла»

— Я пачынала працаваць не ў ІТ-кампаніі, а ў ІТ-аддзеле. У нас не прынята было павышаць людзей «з вуліцы», начальнікі заўсёды прызначаліся — са сваіх. Нават у маім аддзеле кіраваў чыйсьці ці то зяць, ці то сын. 

Заробку нам, звычайным смяротным, таксама ніхто не пераглядаў, хоць ты навыварат выверніся: на які прыйшла год таму, на такім і сядзі. Але я знайшла свой спосаб падняць заробак — сышла ў іншую кампанію. А потым — яшчэ ў адную. За пяць гадоў сабрала «бінга» з канкурэнтаў. Каб яшчэ падняць даход, трэба было альбо ісці на другі заход — па экс-працадаўцах альбо мяняць сферу. 

Я пайшла прасцейшым шляхам, як мне здавалася. На сумоўі эйчарка спытала, чаму я сышла ад іх. Я сказала праўду.

У выніку засталася вінаватай: трэба было звярнуцца да кіраўніка з просьбай аб павышэнні (я, дарэчы, так і зрабіла — не дапамагло), а не ісці ў найманне да «ворага» (яна так не казала, але гэта чыталася ў яе словах).

Чым усё скончылася: у пасадзе мне адмовілі, бо я «нелаяльная супрацоўніца». Ну і наогул, «мала што якія сакрэты зліла». Акей, я засела за кнігі. А праз некалькі месяцаў атрымала офер у буйной ІТ-кампаніі. 

З тых часоў на тым жа месцы. Двойчы падумвала сысці, бо станавілася сумна, але ў выніку прымала контроферы і мяняла праекты. Вось такая «нелаяльная супрацоўніца».


А вы за тое, каб вяртацца да экс-працадаўцы, або «сыходзячы сыходзіць»? Дзяліцеся сваім меркаваннем у каментарах.


Чытачы, што для вас dev.by? 

  • Месца сустрэчы з супольнасцю? 
  • Крыніца навін пра ІТ Беларусі?
  • Крыніца любых навін?
  • Месца для дыскусіі?
  • Пляцоўка для адукацыі і абмену досведам?
  • Кар’ерны кансультант?
  • Можа, усё пералічанае вышэй? А, можа, нешта іншае?

А хто вы для dev.by?

Супольнасць людзей, якая развівае беларускую ІТ-індустрыю і робіць яе поўнай таленавітых праектаў, цікавых дыскусій і навін. Мы тут, каб трымаць вас у курсе гэтых прыгод. dev.by для нас — гэта ўсё пералічанае вышэй, а яшчэ — праца. Падтрымайце нашую рэдакцыю!

Вашыя грошы даюць нам магчымасць выплачваць заробкі журналістам, менеджарам, распрацоўшчыкам, прадзюсарам — усім тым, хто робіць dev.by. Засапорціць нас можна: 

— Праз Patreon

— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)

— Крыптой, тут гаманцы

Дзякуй!

«Сумовілі, як быццам я з вуліцы». Нашто айцішнікі вяртаюцца ў кампаніі, адкуль сышлі
Па тэме
«Сумовілі, як быццам я з вуліцы». Нашто айцішнікі вяртаюцца ў кампаніі, адкуль сышлі
Альтман вернулся — вопросы остались. Что OpenAI планирует делать дальше?
По теме
Альтман вернулся — вопросы остались. Что OpenAI планирует делать дальше?

Читать на dev.by