З кол-цэнтра ў крэсла генеральнага дырэктара: кіраўнік HPE назваў галоўнае правіла, каб стаць заўважным на працы
Сакрэт таго, як адкрыць перад сабой патрэбныя дзверы на працы, хаваецца ў відавочнай рэчы: трымаць слова. Так лічыць генеральны дырэктар Hewlett Packard Enterprise (HPE) Антоніа Неры.
Сакрэт таго, як адкрыць перад сабой патрэбныя дзверы на працы, хаваецца ў відавочнай рэчы: трымаць слова. Так лічыць генеральны дырэктар Hewlett Packard Enterprise (HPE) Антоніа Неры.
А Неры выдатна ведае, як трапіць у поле зроку кіраўніцтва і падняцца па кар’ернай лесвіцы. Ён пачаў працу ў кампаніі ў сярэдзіне 1990-х гадоў у колл-цэнтры ў Амстэрдаме, калі фірма яшчэ называлася Hewlett-Packard. Паступова падымаючыся па прыступках, ён у выніку ўзначаліў HPE ў 2018 годзе.
Паводле Неры, апроч якаснага выканання працы, на якую вас нанялі, важна наўпрост абмяркоўваць з кіраўніком свае кар’ерныя мэты і тое, кім вы бачыце сябе праз тры-пяць гадоў.
«Патрабуйце адказнасці ад кіраўніка, але галоўнае — патрабуйце яе і ад самога сябе, таму што гэта вуліца з двухбаковым рухам», — адзначыў Неры.
Тым, хто імкнецца да кар’ернага росту, ён раіць запытваць магчымасці для прафесійнага развіцця, якія дапамогуць выбудаваць сувязі з калегамі ды іншымі кіраўнікамі ўнутры арганізацыі. Гэта дазволіць заставацца ў іх полі зроку і павысіць шанцы, што вашу кандыдатуру разгледзяць пры адкрыцці новых пазіцый.
Неры дадаў, што калі такія магчымасці з’яўляюцца, падыходзіць да іх выбару трэба ўсвядомлена. «Не перастарайцеся, але і не адсядайцеся моўчкі за кулісамі. Гаварыце тады, калі гэта неабходна, а ў астатні час больш слухайце. Але, паўтаруся, у першую чаргу вы павінны рабіць тое, што абяцалі», — сказаў ён.
Парада Неры перагукаецца з пазіцыяй дырэктара ў персаналу Walmart Доны Морыс. Адна з двух галоўных якасцяў, на якія яна глядзіць пры павышэнні супрацоўнікаў, — гэта бліскучае выкананне тых абавязкаў, дзеля якіх чалавека нанялі.
Паводле яе, супрацоўнікі, якія хутка атрымліваюць павышэнне, засяроджаныя на тым, каб «папросту быць выключнымі ў тым, што яны робяць сёння». Другое — гэта гатоўнасць браць на сябе больш задач. «Будзьце тым чалавекам, які бярэ на сябе звыш таго, чаго ад яго чакаюць. Будзьце тым, хто сам просіць або прапануе дапамагчы рэалізаваць новыя ідэі ды ініцыятывы», — падкрэсліла яна.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.