З WhatsApp можна будзе пісаць у Telegram і іншыя месенджары

Даследчыкі знайшлі ў бэта-версіі месенджара для iOS новую кросплатформенную функцыю, якая дазваляе адпраўляць паведамленні ў іншыя месенджары.

Пакінуць каментарый

У апошняй бэта-версіі WhatsApp з’явіўся новы раздзел «Чужыя чаты», у які можна дадаваць чаты з іншых месенджараў. Такім чынам карыстальнікі WhatsApp атрымаюць магчымасць камунікаваць з карыстальнікамі іншых месенджараў і наадварот. Напрыклад, суразмоўцы з Telegram змогуць пісаць паведамленні ў WhatsApp, не маючы ўласнага ўліковага запісу ў месенджары.

У бэта-версію ўжо дададзеная сумяшчальнасць з Telegram і Discord, а з часам з’явіцца падтрымка наогул усіх месенджараў: Viber, iMessage, Signal і іншых. З’яўленне гэтай функцыі звязанае з патрабаваннямі новага закона «Аб лічбавых рынках» ЕС (DMA), які абавязвае платформы развіваць кросплатформеннасць. Дакладная дата рэлізу функцыі пакуль невядомая.

WhatsApp дадаў рэдактар кастамных стыкераў
Па тэме
WhatsApp дадаў рэдактар кастамных стыкераў
WhatsApp дадаў функцыю самазнішчэння аўдыяпаведамленняў
Па тэме
WhatsApp дадаў функцыю самазнішчэння аўдыяпаведамленняў
У Facebook Messenger нарэшце з’явілася скразное шыфраванне — як у WhatsApp
Па тэме
У Facebook Messenger нарэшце з’явілася скразное шыфраванне — як у WhatsApp

Читать на dev.by