Затрыманы вядомы рэпетытар матэматыкі Яўген Лівянт

Сілавікі затрымалі вядомага рэпетытара і кіраўніка адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Яўгена Лівянта. Відэа з затрыманым з’явілася ў тэлеграм-каналах, якія звязваюць з сілавымі структурамі. 

Пакінуць каментарый

Аўтары канала сцвярджаюць, што Лівянт нібыта ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, а таксама ў «спробе захопу дзяржаўнай улады шляхам удзелу ў так званай „каардынацыйнай радзе“».

Яўген Лівянт шмат разоў публічна выказваўся пра праблемы беларускай сферы адукацыі: напрыклад, пра няўдалую арганізацыю дзіцячага тэхнапарка або закрыццё гарадскіх ліцэяў.

Что потеряет образование, если закроют лицеи? На примере ЦТ по математике и физике
По теме
Что потеряет образование, если закроют лицеи? На примере ЦТ по математике и физике

Читать на dev.by