Salesforce скарачае 1000+ супрацоўнікаў
Salesforce сабралася звольніць больш за тысячу супрацоўнікаў, расказала крыніца Bloomberg. Пры гэтым кампанія працягвае наймаць менеджараў па продажах для сваіх АІ-прадуктаў.

Паводле слоў суразмоўцы выдання, скарочаныя супрацоўнікі змогуць паспрабаваць знайсці іншую працу ўнутры кампаніі. Якія падраздзяленні будуць закранутыя звальненнямі, невядома. Прадстаўнік Salesforce адмовіўся ад каментароў.
У студзені 2023 года Salesforce абвясціла пра звальненне прыкладна 7 тысяч супрацоўнікаў. Пазней яна зрэзала менеджарскі склад, а ў лютым мінулага года скараціла яшчэ 700 чалавек. Таксама кампанія, якая лідзіруе на рынку CRM-сістэм, вырашыла сёлета не наймаць распрацоўшчыкаў.
31 студзеня ў Salesforce завяршыўся фіскальны год, пры канцы лютага яна мае даць фінансавую справаздачу. Станам на канец студзеня 2024 года (то-бок пры канцы пазамінулага фіскальнага года) яе штат налічваў каля 73 тысяч чалавек.
Між тым кампанія актыўна наймае менеджараў па продажах. Яны патрэбныя для прасоўвання яе новых прадуктаў на аснове штучнага інтэлекту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.