Зумер працуе ў Google адну гадзіну на дзень за $150K
Аклад інжынераў Google можа дасягаць $718 тысяч на год. Адзін з іх атрымлівае шасцізначную суму паменш, але працуе прыкладна пяць гадзін на тыдзень, піша Fortune.
Распрацоўшчыку пад псеўданімам Дэван яшчэ няма і 30 гадоў. Выданню ён расказаў, што працуе ўсяго гадзіну на дзень і атрымлівае $150 тысяч на год. Прачынаецца, а 9 гадзіне зранку, прымае душ, снедае і працуе на тэхнагіганта ад 11 да 12 гадзіны. Увесь астатні час да 9-10 гадзіны вечара ён прысвячае свайму стартапу. У пацверджанне сваіх слоў ён падаў журналістам разліковы аркуш з Google і скрыншоты, на якіх задакументаваная яго праца над стартапам на працягу дня.
На пачатку кожнага тыдня Дэван выконвае вялікі кавалак новай задачы, ствараючы ўражанне, што яна зойме значна больш часу, ніж насамрэч. Паводле слоў Дэвана, ніхто ў Google не падазрае аб яго працоўным графіку. А калі і пачынае падазраваць, ён проста здае прыхаваны кавалак кода, над якім нібыта працаваў увесь тыдзень. Падчас практыкі ён напісаў патрэбны код так хутка, што змог паехаць адпачываць на Гаваі.
З дазволу менеджара Дэван не ходзіць у офіс і не звяртае ўвагі на імэйлы ад Google — хвалявацца будзе, калі атрымае папярэджанне. Распрацоўшчык кажа, што ў тэхнагіганце няма сэнсу вашаваць — ён бачыць, як авертаймяць яго калегі і што гэта не дапамагае ім прасоўвацца па кар’ернай лесвіцы. Але лічыць кампанію прыдатным месцам для тых, хто згодны атрымліваць яго аклад і мець шмат вольнага часу.
Цяпер Дэван плануе дапілаваць свой стартап і сысці з Google. І вярнуцца назад, калі не стрэліць.
Читать на dev.by