У сваім папярэднім допісе я ўжо распавёў пра свае пляны па стварэньню сапраўдных курсаў для праграмістаў. А зараз я "спалю" яшчэ адну смачную тэму. Гэта стварэньне суполкі зь беларускамоўнымі матэрыяламі па тых самых гарт-корных тэхнолёгіях.
Куды ні кінься, амаль уся больш-меньш вартая ўвагі докумэнтацыя па сучасных тэхнолёгіях існуе практычна выключна на ангельскае мове. Па тым жа самым iPhone. Мяркуючы па статыстыцы amazon.com, кніжкі па распрацоўцы пад гэную плятформу ад Apple зараз знаходзяцца на піку сваёй папулярнасьці. Усё гэта лёгка набываецца ці зьліваецца з нэту, але-ж я ведаю пра вялікую колькасьць распрацоўнікаў, для якіх языковы бар'ер ёсьць сапраўднай перашкодай у працэсе самаадукацыі.
Летась я стварыў праект ruSpiegel.net, каторы быў прысьвечаны праграмаваньню пад .NET. Там выкладваліся пераклады Josh Smith-a па WPF, Scott-a Guthrie па Silverlight ды Linq, і штосьці яшчэ. Спачатку пераклады рабіў я сам, потым за мяне гэта рабілі нанятыя мною перакладчыкі. Я як рэдактар і .NET праграміст у адной асобе зьяўляўся гарантам якасьці падаванай інфармацыі. У рэсурса была свая аўдыторыя, шануючая тое, што мы рабіўшы. На жаль, я ня змог выціснуць з рэсурса тое, чаго хацеў. І ўвосень праект скончыў сваё існаваньне, калі я не падоўжыў гостынг.
N.B. Усе артыкулы ў мяне захаваныя, а штосьці й посьцілася на habrahabr.ru. Можа калі астатнее дадам.
А выціснуць я хацеў зусім ня грошай, як хтосьці напэўна падумаў. Мне цікава было стварыць суполку вакол гэтага, якая бы потым пачала рабіць рэсурс сама для сябе. Я браў на сябе ролю нейкага імпульсу, укладваючы свае грошы без аніякай надзеі вярнуць іх у пэрспэктыве. Такі вось я дурны. :) Нажаль мой час станавіўся ўсё болей абмежаваным. Праект я зацеяў, калі адчуў нейкую часовую сваволю на працы, а потым мяне зноў заваліла. Але я не шкадую ні аб чым, бо атрымаў досьвед арганізацыі працэса, працы зь людзьмі. Яно мне потым яшчэ неаднаразова згадзілася.
Дык вось што я прапаноўваю на гэты раз для нашае глыбокапаважанае беларускамоўнае суполкі. Прыкладам, перад тым як пачаць распрацоўку пад iPhone, было б вельмі карысна прачытаць докумэнт "Your First iPhone Application", які распавядае пра асновы работы з xCode, Interface Builder, а таксама дае спасылкі на сумежныя докумэнты, якія раскрываюць паднятыя тэмы болей падрабязна. Усё на ангельскай, што для шмат каго будзе прынамсі ня так зручна, як чатаньне на роднай мове.
Докумэнт гэты даволі вялікі. 52 бачыны - гэта вам не нататка ў блёгу. Тым ня меньш, магло б паслужыць добрым пачаткам для адэптаў спадчыны NeXTStep. Пагатоў такой перакладзенай докумэнтацыі няма нават на расейскае мове, так што ёсьць мажлівасьць стаць самай лепшай мабільнай суполкай сярод нашых брацкіх народаў.
Прынцып тут просты: я перакладаю першы падзел, потым Пятрусь перакладае другі, Андрусь - трэйці... І вось у нас ужо цэлая дока назьбіралася. Кітайцы змаглі, чаму мы ня зможам?
Я куплю домэн і накачу туды WordPress (калі вы пажадаеце). На гэтае базе ўжо можна штосьці пачынаць ствараць. Так што народ думайце, выказвайцеся ў комэнтарох. Прынцып open-source. Хоббі для тых, хто мае прагу да творчасьці, для тых, хто так бы мовіць хоча пасадзіць дрэва на полі Беларушчыны. А потым нашыя дзеткі будуць чытаць пра Memory Management у Objective C на знаёмай мове. :)
P.S. Аўтар удзячны гурту Iced Earth за помач ў стварэньні матэрыялу. :)
Читайте также
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
Apple показала iPhone 14 и сразу несколько Apple Watch. Главное
7 сентября прошла осенняя презентация Apple, на которой компания представила новую линейку iPhone, несколько Apple Watch и беспроводные наушники. Рассказываем о новинках презентации.
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
Что мы знаем об iPhone 14 и чего ожидать от презентации
1 комментарий
«Разделочная доска». Пользователи обсуждают новый вырез iPhone 14 Pro
«Разделочная доска». Пользователи обсуждают новый вырез iPhone 14 Pro
Обсуждение
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.