Support us

А ці ёсьць у нас гард-корныя курсы па тэхнолёгіях?

Оставить комментарий
А ці ёсьць у нас гард-корныя курсы па тэхнолёгіях?
Я ведаю пра існаваньне "курсаў" Epam, BelHard, etc. Пра якасьць іхняй адукацыі таксама ведаю. Напрыклад, да мяне на інтэрвью прыходзіў чалавек пасьля гэткіх курсаў і змог напісаць кляс-singleton толькі з маёй актыўнай дапамогай! Ну пра якасьць нашых унівэраў я наогул маўчу. Напрыклад, да мяне прыходзіў аспырант з катэдры матэматыкі, які намагаўся разрахаваць інтэграл ад sin(x) / x. Я яго папытаў зрабіць гэта вусна, але ж ён адказаў, што яму патрэбная ручка, аркушык. Ну вы разумееце. :) У той жа час было б карысна усім, каб у нас у краіне маглі падрыхтоўваць сапраўдных байцоў! Сапраўдных iPhone-праграмістаў, сапраўдных Python-праграмістаў, сапраўдных Android-праграмістаў, і падоб. То бок не low beginner level, а high level і нават advanced level. Справа ў тым, што мне, напрыклад, даводзіцца што дзень вучыцца. Што месяц я асвойваю новыя тэхналёгіі, новыя захады, падыходы. Шчыра кажучы, гэта скрадае шмат часу (а хочацца ж яшчэ й у кіно, ну там танцы-шманцы, маладосьць яна ж не назаўсёды). Таму што вучыцца хаця б і па лепшых замежных матэрыялах - гэта ўсё роўна "не тае". Усё адно даводзіцца самому шукаць вось ту самую "сьцежку", "нітачку", трымаючыся за каторую можна стаць сапраўдным мастаком ад клявіатуры, а ня проста аўтаматызаванай прыстаўкай да кампутару. У асяродзьдзі тых, хто такую нітачку знайшоў, разьвівацца значна прасьцей, хутчэй, эфэктыўней! У адмыслоўцаў ужо складзеныя свае падыходы, глыбокі досьвед, колькі камэрцыйных праектаў за плячыма. Проста так "як з куста" самому гэта не напрацаваць, у кніжках не прачытаць. Патрэбны час, якога часьцяком не хапае. Да хаця б з-за таго ж самага дэд-лайну. Я ня быў на шмат якіх курсах. Я ня быў на шмат якіх канфэрэнцыях і майстар-клясах. У той жа час усе тыя, на каторых мне даводзілася бываць, і пра якія я чуў, былі прафанацыяй і піарам сваіх "лавачак" і гандлёвых маркаў. Што я хацеў бы мець ужо зараз? Хацеў бы мець у наяўнасьці праз рэкляму ў газэтах і сеціва трэнінгі па такіх "гарачых" тэхналёгіях, як ExtJS, WPF, Flex, iPhone нарэшце. Прачытаць сюю-тую кніжку і абвясьціць сябе коўчам розуму шмат ня трэба. Я бы хацеў, каб там выкладалі сапраўдныя прафэсіяналы свайго дзела. Мацёрыя Оbjective С-шнікі, вэб-дэвэлапэры, гуру XAML-a, этсэтэра; з абавязковай практыкай у камэрцыйных праектах. І каб пасьля тых трэнінгаў я атрымоўваў ня голую тэорыю на прыкладах Hello World, што ў кнігах, а практыку, work around-ы, карысныя фішкі. Прыкладам, кніжак па Windows Forms настолькі багата, што ажно моташна. У той жа час ніводная (!) зь іх не распавядзе вам пра тое, як стварыць рэдактар накшталт Microsoft Visio ці Corel DRAW (шмат там нюансаў трэба ўлічыць). У свой час я сваімі высілкамі рабіў глыбокі research, таму што трэ было пісаць аналёгічны прадукт. А потым на форумах gotdotnet.ru дзяліўся сваімі ведамі зь іншымі, таму што запэўніўся - нідзе болей яны гэнай інфармацыі ня знойдуць у адкрытым доступе. Гэта проста трэба раскапаць, дапетрыць! У харошых сталых адмыслоўцаў шмат такіх фішак, якіх бы яны маглі навучаць сваіх студэнтаў. Ці ёсьць у нас на Беларусі такія клюбы хард-корных выкладчыкаў-практыкаў? Як вы ставіцеся да прапановы стварыць такі клюб, і займацца там да хаця б парным праграмаваньнем з мастакамі сваёй тэхналёгіі? Мы звычайна ў сваёй "лавачцы" робім наступным чынам. Я вучуся адной тэхналёгіі, а мой напарнік вучыцца другой. А потым мы "пэйрымся" адно з адным і перадаем свае веды і напрацоўкі, калі гэта спатрэбіцца. Цікавымі б былі групавыя заняткі, потым "пэйрынг" з кожным студэнтам паасобку. І апасьля заняткаў вы ўжо можаце сьмела станавіцца фры-лансэрам і адчуваць сябе незалежным спэцыялістам, які варты высокага рэйту, а не студэнтам якімсьці, з гэтай уласьцівай у часе інтэрвью "мінай" на твары, як той казаў "кепска, калі ня ведаеш, ды яшчэ й забудзеш". :) Ну што, спрычыняйцеся! Як задумка, якія ідэі? P.S. Нашым глыбока-паважаным лінгвістам-паліглотам-гісторыкам адрасую: гаманю як навучылі, можаце лепей - пішыце свае артыкулы, так бы мовіць, асьвятляйце нас, цемрашалаў. У прыват з гэтае нагоды можаце мне таксама не пісаць. Я даволі ўпэўнена адчуваю сябе і ў тым, што я раблю, і ў тым, як я раблю. Калі ў вас ёсьць да мяне лінгвістычнага кшталту прапановы, пакіньце іх у сваім прыватным нататніку. Вашым спаткаемцам спатрэбіцца. А мы тут абмяркоўваць сабж будзем.
Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.