Support us

Айцішнікі — сярод пераможцаў першага конкурса гарадскіх праектаў

5 комментариев
Айцішнікі — сярод пераможцаў першага конкурса гарадскіх праектаў

Адразу два звязаныя з ІТ праекты — Музей рэтра-камп'ютараў і добраўпарадкаванне вадаёма ля ПВТ — атрымалі перамогу ў намінацыі «Лепшы гарадскі праект» на першым рэаліці-конкурсе гарадскіх праектаў #РазамМінск.    

Чытаць далей

Усяго арганізатары атрымалі больш за 300 ідэй, якія прэтэндавалі на ўдзел у конкурсе. Пасля афармлення іх у выглядзе праектаў на платформе Talaka.by і адбору журы ў асноўны этап конкурсу трапілі 23 каманды. 11 з іх завяршылі свае пачынанні ў месячны тэрмін і атрымалі магчымасць пазмагацца за прызавы фонд памерам $2000.

Лёс прыза вызначала кампетэнтнае журы. Меркаванні яго сяброў падзяліліся, таму было вырашана ў намінацыі «Лепшы гарадскі праект» абраць адразу двух пераможцаў: ініцыятыву праграміста Аляксандра Зіхманчука па добраўпарадкаванні вадаёма побач з Паркам высокіх тэхналогій і Музей рэтракамп'ютараў. Абодва праекты атрымалі ў якасці ўзнагароды па $500.

«І чыстая сажалка з качачкамі, і рэтракамп'ютары — гэта важна. У першым выпадку размова ідзе пра мясцовую супольнасць, якая робіць наш горад лепш; у другім — пра ўнікальную для Мінска з'яву. Таму журы вырашыла, што прыз трэба падзяліць», — патлумачыў прадстаўнік журы Іван Ведзенін.

У другой крнкурснай намінацыі — «Выбар мінчукоў» — пераможцам стала каманда праекта «Чыстая справа» — яны арганізавалі ў мінскіх школах экалагічныя заняткі і ўсталявалі 60 скрыняў для паасобнага збору смецця.

Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадская некамерцыйная платформа Talaka.by, кампанія velcom і інтэрнэт-партал Onliner.by.

Таксама чытайце: Пять технологических проектов, которые сделают Минск лучше

Читайте также
«Белгосстрах» взломали? Под угрозой могут быть данные миллионов беларусов
«Белгосстрах» взломали? Под угрозой могут быть данные миллионов беларусов
«Белгосстрах» взломали? Под угрозой могут быть данные миллионов беларусов
Беларусам будут приходить уведомления о штрафах и всяком в банковские приложения
Беларусам будут приходить уведомления о штрафах и всяком в банковские приложения
Беларусам будут приходить уведомления о штрафах и всяком в банковские приложения
В Беларуси ограничивали зарубежный трафик из-за уязвимостей в PHP
В Беларуси ограничивали зарубежный трафик из-за уязвимостей в PHP
В Беларуси ограничивали зарубежный трафик из-за уязвимостей в PHP
1 комментарий
«Не придётся мониторить разные сервисы»: в Беларуси запустят единую платформу автобусных билетов
«Не придётся мониторить разные сервисы»: в Беларуси запустят единую платформу автобусных билетов
«Не придётся мониторить разные сервисы»: в Беларуси запустят единую платформу автобусных билетов

Хотите сообщить важную новость? Свяжитесь с редакцией через страницу контактов

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.