Тыя, у каго ёсць Айфоны, і хто паслугуецца беларускай мовай, памятаюць мой мінулы пост, прысвечаны даданню беларускай раскладкі ў АйОС. Нягледзячы на ўсе рапарты, Эпл пакуль не спяшаецца. А я стаміўся чакаць! І таму напісаў сваю прыблуду, якая дазваляе мне ўжываць Ўў у сваіх СМСках і пісьмах на форумы.
Прынцып дзеяння праграмы просты. Вы прастаўляеце сабе ўкраінскую раскладку, дзе ёсць усе неабходныя літары, апрача Ўў. Потым аднойчы запускаеце праграму Літара Ў, і капіюеце сабе патрэбную літару ў буфер. Цяпер, калі неабходна, проста ўстаўляеце нестаючы сімвал уручную з буфера. Калі вы, гэтак-жа як і я, зрэдку карыстаецеся буферам абмену, то аднакротнага капіявання хопіць на доўга.
Калі-ж не — праграма мае зручны інтэрфэйс як пад Айфон, гэтак і пад Айпэд, каб капіяванне было найбольш эрганамічным. Праграма працуе нават на Айфон 2Ж з апошняй магчымай для яго прашыўкай!
Праграма ў iTunes — гэта мой калядовы дарунак вам, дарагія мае. :)
Обсуждение
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.