Як і абяцалася, сёння ўвечары адбылася сустрэча самых амбітных і адукаваных Objective C распрацоўнікаў. Час незаўважна мінаў ва ўтульнай атмасферы шчыльна ўпакаванай кавярні. Па выніках сустрэчы, прыйшлі да таго, што:
1. Неабходна стварыць Гугл-групу дзеля далейшае камунікацыі. Зроблена: http://groups.google.com/group/nscoders-by Пакуль гэта афіцыйная старонка нашае групы. Там будуць і абвесткі аб далейшых сустрэчах.
2. Лепш ладзіць не стыхійныя вечарыны, а менавіта тэматычныя. Аналагам тут будзе .NET User Groups, дзе ёсць дасведчаныя дакладчыкі, і ёсць тыя, хто тое развесіўшы вушы слухае. Некалькі чалавек ужо дамаўляюцца наконт аўдыторыяў, а тэмы і слухачоў мы будзем падбіраць у вышпамянёнай Гугл-групе. Ёсць профі ў Core Data, ёсць тыя, каму гэта цікава; ёсць тыя, хто ўмее пісаць гульні і прагне аб гэтым расказаць - ёсць і тыя, хто хоча пра гэта паслухаць, а потым выставіць у АпСтор свой хіт.
3. Была невялікая верагоднасць, што банальна не хопіць месца для ўсіх жадаючых. Нават не гледзячы на тое, што я адмаўляў ва ўдзеле ўсім, хто пісаў ад нядзелі і пазней, два чалавекі не змаглі патрапіць на сустрэчу. Мае шкадаванні! Але затое ў вас, спадарства, будзе магчымасць прыйсці наступным разам у прасторную аўдыторыю, дзе месца дакладна хопіць усім. Мне не хацелася ад пачатку рабіць нейкай сістэмы дакладнага ўліку прысутных, больш схіляючыся да стылю ad-hoc. Праўда, ён і не абараняе ад дробных fuck up-аў. Нічога страшнага!
Мне ўсё спадабалася. Удзельнікаў ласкава запрашаем апісаць свае ўражанні і параіць / адраіць астатнім далей з намі звязвацца. :)
Обсуждение
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.