Support us

Піянеры беларускага краўдфандынгу

Оставить комментарий
Піянеры беларускага краўдфандынгу

Неверагодна, але факт: краўдфандынгавыя платформы з’явіліся ў Беларусі менавіта падчас чарговага эканамічнага крызісу. У апошні дзень сакавіка адбыўся запуск пляцоўкі Talakosht, а на 22 красавіка запланаваны старт праекта Ulej.by. dev.by паразмаўляў з піянерамі айчыннага краўдфандынгу і даведаўся пра іх планы.

Чытаць далей

Talakosht: «Мы будуем экасістэму, заснаваную на даверы і супрацы»

Talakosht — гэта адгалінаванне першапачаткова краўдсорсінгавай платформы Talaka.by, якая існуе ўжо два гады. Да канца сакавіка на Talaka.by можна было забяспечыць свой праект толькі неграшовымі сродкамі, напрыклад, дапамогай валанцёраў. Цяпер заяўнікі праектаў могуць збіраць і грошы. На Talakosht ужо размешчана 14 праектаў, некалькі з якіх маюць дачыненне да ІТ.

Па словах заснавальніка Talaka.by Яўгена Клішэвіча, каманда платформы збіралася дадаць да свайго праекта краўдфандынгавы складнік з самага пачатку. Праца над юрыдычным аспектам Talakosht распачалася паўтара году таму. Апошнія паўгоду каманда актыўна займалася бізнэс-аналізам і распрацоўкай канцэптуальнай схемы.

Тэхнічная частка была рэалізаваная даволі хутка, бо аўтары праекта выкарысталі дзейсную архітэктуру Talaka.by. Talakosht стартаваў як MVP і зараз працуе ў бэта-рэжыме. Неўзабаве, кажа Клішэвіч, платформа будзе абноўленая і атрымае дадатковую функцыянальнасць.

Каманда пачала весці перапіску з адпаведнымі органамі «вельмі даўно» — і нават выкарыстала так званую «тэорыю вырашэння вынаходніцкіх задач». Адным з найбольш складаных сталася «падаткавае пытанне». «Зразумела, што падаткі трэба плаціць, — распавёў dev.by Яўген Клішэвіч. — Але важна не пераплочваць лішняга, улічваючы, што ў нашай краіне заканадаўства ў плане краўдфандынгу наогул не развітае».

Ад ужо класічных краўдфандынгавых пляцовак (кшталту Kickstarter) Talakosht адрознівае шэраг канцэптуальных момантаў.

Па-першае, Talakosht, як і Talaka.by ў цэлым, арыентаваны на сацыяльна карысныя ідэі. Яны адкрытыя і да супрацы з аўтарамі камерцыйных праектаў, але наяўнасць сацыяльнай місіі ёсць неабходнасцю.

Характэрна, што Talakosht не прадугледжвае камісій — як мінімум, для цалкам некамерцыйных праектаў. Пакуль сэрвіс функцыянуе на ўласныя сродкі заснавальнікаў, а ў перспектыве плануе збіраць ахвяраванні паводле прынцыпу «Вікіпедыі».

Наступнае важнае адрозненне Talakosht ад класічных пляцовак — сістэма абяцанняў. На этапе збору сродкаў «бэкер» не пералічвае грошы на рахунак аўтараў праекта, а толькі выказвае сваё жаданне дапамагчы пэўнай сумай. І толькі калі гэты этап паспяхова скончаны, патэнцыйным спонсарам дасылаюцца адпаведныя інструкцыі.

Рызыку, што абяцанні застануцца нявыкананымі, Яўген Клішэвіч аценьвае як даволі невялікую. Каманда разлічвае на тое, што сацыяльны характар праектаў не дазволіць «бэкерам» адхрысціцца ад сваіх абавязкаў, і адзінае, што можа здарыцца, — затрымкі ў аплаце. У далейшым каманда збіраецца весці статыстыку пратэрмінаваных абяцанняў і закладваць адпаведныя рызыкі ў суму для будучых кампаній.

Яўген Клішэвіч

Яшчэ адна асаблівасць: заяўнікі вольныя самі вырашаць, ці будуць яны займацца рэалізацыяй праекта, калі не дабяруць грошай. Аўтары могуць абраць адну з двух опцый: «усё-ці-нічога» (стандартны прынцып Kickstarter) ці «ўсё-што-сабрана» (такі ж прынцып дзейнічае на Planeta.ru). У другім выпадку заяўнікі атрымаюць-ткі грошы, калі фінансаванне пераадолела планку ў 25% (на Planeta.ru — 50%), і здолеюць ажыццявіць задуму ва ўрэзаным выглядзе.

Кантраляваць выкананне абавязкаў з боку заяўнікаў будзе не толькі каманда Talaka.by, але і ўся суполка пляцоўкі.

«Па сутнасці, экасістэма, якую мы будуем, заснаваная на даверы і супрацоўніцтве. Адпаведна, чым больш аўтар праекта «жыве» ў гэтай экасістэме (размясціў праект спачатку на краўдсорсінг, прадэманстраваў нейкія вынікі, стварыў прататып і г.д.), тым больш даверу будзе з боку суполкі. І тым больш у яго будзе сацыяльных сувязяў, якія, з аднаго боку, прасцей «манетызаваць», а з іншага — цяжэй разарваць ды знікнуць», — патлумачыў dev.by Клішэвіч.

Лімітаванасць беларускага рынку заснавальніка беларускага краўдфандынгу не бянтэжыць. Ён адзначае, што Talaka.by факусуецца на праектах, скіраваных найперш на лакальныя суполкі, якім не патрэбныя мільёны долараў. Да таго ж, калі хтосьці захоча ў перспектыве маштабаваць сваю задуму, Talakosht можа стаць «тэставай платформай перад паходам на заваёву вялікіх міжнародных пляцовак кшталту Kickstarter».

Ці не адаб’ецца на поспеху Talakosht крызіс, які закрануў большасць беларусаў? Яўген настроены аптымістычна, хоць і ўсведамляе, што «крызіс уплывае ў тым ліку на гатоўнасць людзей укладаць грошы ў сацыяльныя ініцыятывы». Ён мяркуе, што для поспеху Talakosht дастаткова, каб у аднаго грамадзяніна з тысячы знайшлося 50 тысяч рублёў у месяц на добрую справу. Пры такім раскладзе праекты атрымаюць сумарную фінансавую падтрымку ў 30 тысяч долараў.

Ulej.by: класічная мадэль а-ля Kickstarter

Прадстаўнік Ulej.by Віктар Радзькоў настроены яшчэ больш аптымістычна. На яго погляд, у крызісах ёсць не толькі адмоўныя, але і станоўчыя бакі.

«Як сведчыць міжнародны досвед, у перыяд крызісу ўвага насельніцтва да шмат якіх праектаў толькі павялічваецца. Гэта, безумоўна, адбіваецца на росце рынку краўдфандынгу. Толькі жыццё пакажа, наколькі нашы людзі плацежаздольныя і ці будуць ім цікавыя сучасныя метады фінансавання», — кажа ён.

Каманда ўсведамляе абмежаванасць мясцовага рынку, але мяркуе, што ў Беларусі «саспела» патрэба ва ўласных краўдфандынгавых пляцоўках. Шмат якія беларускія праекты былі паспяхова рэалізаваныя і на Kickstarter, і на расійскіх аналагах — Planeta.ru і Boomstarter.ru. Аднак, сцвярджае Віктар, на замежных платформах беларусы маюць цяжкасці з тым, як сябе падаць тамтэйшай аўдыторыі, а Ulej.by нівелюе гэты «парог уваходу».

Да таго ж, калі праект будзе запатрабаваны на радзіме, ён здолее пазней выйсці і за мяжы Беларусі. На момант свайго запуску Ulej.by будзе падтрымліваць толькі беларускі банкаўскі працэсінг. Але каманда не выключае, што ў будучыні яе дзейнасць распаўсюдзіцца і на іншыя тэрыторыі.

Віктар Радзькоў (злева). Фота: Tarantino, budzma.org

Каманда Ulej.by не разглядае Talakosht як непасрэдных канкурэнтаў, што насамрэч лагічна. Па-першае, Ulej.by не абмяжоўваецца сацыяльна карыснымі праектамі і прымае заявы ад аўтараў выключна камерцыйных задум. Па-другое, гэтая платформа выкарыстоўвае класічную мадэль а-ля Kickstarter — аніякай сістэмы абяцанняў, краўдсорсінгу і г.д.

Дарэчы, на стварэнне Ulej.by спатрэбілася меней часу, чым на Talakosht. Ідэя з’явілася летась ў жніўні. Радзькоў, як і Клішэвіч, кажа, што цяпер у краіне не існуе краўдфандынгавага заканадаўства, бо да нядаўняга часу проста не было прэцэдэнтаў. Таму камандзе «прыйшлося аналізаваць наяўныя законы і ствараць праект у іх межах».

Ulej.by разлічвае стартаваць з «пулам» у 30-40 праектаў. Па словах Віктара Радзькова, пакуль асабліва актыўнічаюць аўтары праектаў са сферы культураў і экалогіі, але ў «пуле» ўжо ёсць і навукаёмістыя і айцішныя ідэі.

Таксама чытайце: Белорусские игры на Kickstarter: уроки трёх успешных кампаний

Журналист dev.by попросил руководителей трёх отечественных студий, которым удалось провести успешные кампании на Kickstarter, поделиться своим опытом. 

16 лет dev.by — «дефолтный» источник информации о беларусском ИТ

Вы можете...

Читайте также
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
22 комментария
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
Блокчейн-стартап DEIP больше двух месяцев не платит зарплату сотрудникам. Об этом dev.by рассказали несколько человек из компании: «официальная причина — стартап неправильно распорядился финансовыми ресурсами и денег нет. Подробностей не знаем». Сотрудникам сообщили, что топ-менеджмент ищет дополнительный капитал для погашения задолженности и дальнейшего развития. Но часть команды уже ищет новую работу.Мы также поговорили с СЕО DEIP Алексом Шкором — он рассказал, из-за чего у стартапа возникли сложности, как команда пыталась их решать и что собирается делать дальше. «Хочу поделиться опытом, чтобы на нём смогли научиться другие фаундеры, которые хотят идти в web3», — говорит Алекс. Ниже — подробный разбор.
9 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.