IP-відэакамеры Brickcom адметныя, сярод іншага, тым, што ў іх выкарыстоўваюцца матрыцы і працэсары, якія падтрымваюць патройны кодэк H.264/MPEG-4/ M-JPEG. Гэта забяспечвае высокую рэзалюцыю (да 1280x800 пкс) для перадачы высакаякаснага відэа ў рэальным часе з хуткасцю да 30 кадр/с. Модуль IVA (інтэлектуальны відэааналіз), інсталяваны у IP-камеры Brickcom, мае функцыю падліку людзей, дэтэктуе рух, выконвае функцыю выяўлення адсутных ці пакінутых прадметаў і г.д.
Brickcom таксама палягчае работы па наладзе сеткавых сістэм. Прыкладам, дзякуючы сучаснай і зручнай функцыі WPS націскам кнопкі лёгка наладжваецца Wi-Fi для маршрутызатара і палягчаецца працэс падлучэння карыстачоў. Апроч таго, IP-камеры Brickcom падтрымваюць карты памяці SD/SDHC, якія дазваляюць захоўваць відэададзеныя пры страце сувязі з сеткай. Камеры здольныя перадаваць відэа на партатыўныя прылады: карыстачы могуць праглядаць жывую выяву праз Інтэрнэт ці 3G-злучэнне, ужываючы Web-браўзар ці партатыўнае 3G-прылада.
У дадатак да мегапіксэльных IP-камер Brickcom выпускае вырашэнне BrickOne®, якое робіць набыццё сістэмы відэаназірання зручнейшым. Кампанія прапануе сеткавыя відэарэгістратары (NVR), праграмнае забеспячэнне CMS (цэнтралізаваная сістэма кіравання), прыладдзе для камер і абсталяванне для арганізацыі лакальнай сеткі (бесправодныя маршрутызатары, 3G-, Wi-Fi- і WiMAX-прылады).
Апроч таго, Brickcom распрацоўвае тэхналогіі розных тыпаў перадачы дадзеных. Прыкладам, для хаты прапануюцца сістэмы з трансляцыяй відэа па сілавых кабелях. Такое вырашэнне можа выкарыстоўвацца і ў ліфтах. Таксама падтрымваюцца тэхналогіі перадачы відэа па тэлефонных лініях або Ethernet-кабелі. Brickcom развівае тэхналогію MoCA (Multimedia over Coax Alliance) для перадачы дадзеных па кааксіяльным кабелі. Тэхналогія BrickOne® палягчае ўсталёўку і эканоміць сродкі за кошт выкарыстання існай інфраструктуры.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.