«Але іншыя платформы яшчэ горшыя». Фрылансер тлумачыць, чаму UpWork скаціўся
У далёкім 2003 годзе мяне звольнілі з трох месцаў працы, а з яшчэ аднаго я сышоў сам. Так пачаўся мой шлях фрылансера на UpWork, які доўжыўся амаль 20 год.
Я паспрабаваў розныя сэрвісы, і ў выніку спыніўся на elance.com (так UpWork называўся раней) — прыцягнуў увагу менавіта сваёй платнай штомесячнай падпіскай і меншай колькасцю канкурэнтаў з Азіі. У выніку застаўся там працаваць і па сёння. Але цяпер, на маю думку, платформа перажывае моцны крызіс.
Хто піша: Антон, працуе на UpWork з 2004 года, піша на PHP/JS, SQL. Вы таксама можаце пачаць свой блог на dev.by! Пішыце на blogs@dev.by, зробім разам нешта крутое.
Праблемы пачаліся пасля вайны
На UpWork я спакойна працаваў цягам 18 гадоў. Пасля пачатку вайны платформа стала недасяжнай для беларусаў і расейцаў. Таму я паехаў у Грузію, змяніў месца знаходжання, вярнуўся ў Беларусь і цяпер працую праз VPN.
Гэта не адзіная складанасць, якая з’явілася на платформе. Я іх звязваю з крызісам індустрыі.
- UpWork змяніў сваю стратэгію. Раней іх асноўны даход быў з камісіяў па бягучых праектах (прагрэсіўная шкала 20%/10%/5% — у залежнасці ад даходу). Яе адмяняюць — з усіх праектаў будуць браць 10%. Максімальная эканомія выходзіць 50$, я ж губляю недзе 1500$ у паўгода.
- З’явіўся механізм boost — магчымасць зрабіць тваю прапанову больш бачнай для кліента. Без яго цяжка дабіцца нават адказу замоўцы. Адзін буст каштуе $0.25, а іх можна патраціць на праект 100, 200, 300 — ліміту няма.
- Расце канкурэнцыя з таннымі фрылансерамі з Індыі і Пакістану. Магчыма, іх усіх аднекуль звольнілі або UpWork мэтанакіравана прыцягвае такіх кліентаў. На практычна любую замову імгненна з’яўляецца 50+ прапаноў ад фрылансераў — губляецца сэнс нават чытаць тэкст праекту.
Астатнія платформы для фрылансераў лічацца яшчэ горшымі. Я сам не спрабаваў працаваць на fiverr ці toptal, але чуў такія меркаванні ад іншых. Адна знаёмая працуе на расейскім kwork і агулам задаволеная. Цікава было б пра гэта больш прачытаць.
Колькі можа зарабляць middle-распрацоўнік
На UpWork можна знайсці праекты па добрых рэйтах, але гэта не проста. $40/hr брутта гэта не нейкі космас. Зараз у індустрыі крызіс, і знайсці рэйт 50-60$ цяжэй, але ўсё магчыма.
Асноўныя рэйты — 25$/hr. Гэта прыблізна $4200 brutto у месяц — для крызіснай беларускай айці нармальна. Самы вялікі рэйт, што я бачыў — $400/hr, столькі прапаноўвалі спецыялісту ў блакчэйне і крыптаматэматыцы.
Звычайна я працую на праектах з гадзіннай аплатай: кліент добра разумее, што за дадатковыя патрабаванні ён будзе плаціць.
Але трэба ўмець не толькі добра пісаць код і гутарыць на англійскай мове, але яшчэ неяк прадаваць сабе.
Я ўжо пачаў шукаць звычайную працу ў штат праз LinkedIn. Хачу з’ехаць у Літву або Латвію. Можна даўно было з’ехаць у Грузію, але не бачу там сабе будучыні. Ды і тут застаюцца бацькі, дачка — з Грузіі сюды лятаць надта дорага.
Меркаванне аўтараў можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыю.
Вы выдаткавалі на гэты матэрыял дзве хвіліны. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Што яшчэ пачытаць?
- «Буду дзедам-фрылансерам». Лічбавы качэўнік распавядае, як зарабляе на UpWork
- Фрыланс-біржа для навічкоў: ад рэгістрацыі да першай замовы
- Як павысіць шанцы на афер? Дзялюся шаблонам для эфектыўнага пошуку працы
Читать на dev.by