З днём роднай мовы! Чытайце нас па-беларуску — сёння і штодня 

Міжнародны дзень роднай мовы ў свеце адзначаюць ад 2000 года. Віншуем усіх беларусаў. І ўвогуле ўсіх нашых чытачоў — носьбітаў розных родных моў!

І нагадваем, як чытаць дэў па-беларуску.

5 комментариев

Падтрымайце dev.by данатам: любая сума штомесяц або разава.

Нам трэба развіваць беларускую версію і працягваць рабіць важныя матэрыялы.

Або крыптой:

Беларускую стужку мы запусцілі ў верасні 2022.

Цяпер толькі ў нас можна па-беларуску пачытаць (напрыклад) пра тое, як звальняюць MetaTesla, Apple і галоўны канкурэнт PandaDoc, зарабляюць беларускія айцішнікі ў розных краінах, падае новую справаздачу EPAM — і шмат чаго яшчэ.

Інсайды

  • Усяго ад старту бел-dev чыталі 93K разоў — неўзабаве святкуем 100К! У кантэксце агульнай колькасці праглядаў гэта няшмат — але гэта тое, з чаго мы з вамі пачынаем, і не пакінем, каб не ўмёрлі ©.
  • Аўдыторыя беларускай версіі чытае ўважліва — амаль 4 хвіліны (2Х ад рускамоўных навін).
  • Не памятаем аніводнага негатыўнага каментара з нагоды беларускай мовы на сайце. Не здзіўленыя, але прыемна.
  • Нашае мікрадаследаванне «Як айцішнікі ставяцца да беларускай мовы?» сабрала 60 каментароў і 20+К праглядаў — што праўда, у рускамоўнай версіі, але цікавасць да тэмы — відавочная.

Топ беларускамоўных эксклюзіваў 

Выкладчыку не працягнулi кантракт з-за мовы (БДУIР адмаўляе гэта). Цяпер ён рабочы ў Ізраілі
По теме
Выкладчыку не працягнулi кантракт з-за мовы (БДУIР адмаўляе гэта). Цяпер ён рабочы ў Ізраілі
Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер
По теме
Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер
«Сюды не едуць па грошы». Распрацоўшчык пра жыццё, кошты i адукацыю ў Фiнляндыi
По теме
«Сюды не едуць па грошы». Распрацоўшчык пра жыццё, кошты i адукацыю ў Фiнляндыi
Што б такога пачытаць, паглядзець, паслухаць, паклiкаць на мове
По теме
Што б такога пачытаць, паглядзець, паслухаць, паклiкаць на мове
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
По теме
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску». Айцішнікі пра мову ў працоўных камунікацыях 
По теме
«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску». Айцішнікі пра мову ў працоўных камунікацыях 
«Шмат людзей сышло ў софт, iнжынераў рэальна не хапае». Дзяўчына-хардвершчыца аб тым, як рэалiзавацца ў мужчынскай быццам бы прафесii
По теме
«Шмат людзей сышло ў софт, iнжынераў рэальна не хапае». Дзяўчына-хардвершчыца аб тым, як рэалiзавацца ў мужчынскай быццам бы прафесii

Падтрымаць дэўбай на Patreon

Дзякуй, што вы з намi!


Читать на dev.by