17% скидка на размещение рекламы на площадках devby — до 20 ноября. Клац!
Support us

Што б такога пачытаць, паглядзець, паслухаць, паклiкаць на роднай мове

У дзень роднай мовы айцішнікі падзяліліся тым, што яны слухаюць, глядзяць і чытаюць, як вучаць мову і камунікаюць адзін з адным.

10 комментариев

У дзень роднай мовы айцішнікі падзяліліся тым, што яны слухаюць, глядзяць і чытаюць, як вучаць мову і камунікаюць адзін з адным.

dev.by папрасіў беларускамоўных айцішнікаў з EPAM, SOFTSWISS, billwerk і PST Labs — герояў нашых папярэдніх матэрыялаў пра сумоўі і працоўную камунікацыю — падзяліцца сваімі беларускамоўнымі знаходкамі.

Атрымалі вялізны спіс — ад падкастаў ды гістарычных тэлеграм-каналаў да беларускамоўных стыкераў і музычных гуртоў. Падзялілі па тэмах і публікуем, недзе пакінуўшы каментары аўтараў.

Стыкерпакі з Іланам Маскам ды беларускай лаянкай

Беларускамоўных стыкерпакаў у тэлеграме даволі багата.

  • Стыкерпак да дня беларускай мовы з бульбай-сэрцам і дыназаўрам «каб не ўмёрлі» з адсылкай да Багушэвіча.
  • Зараз не час, але ўжо праз 10 месяцаў спатрэбяцца калядныя стыкеры.
  • Шкардзь мардалысая! Блямба! Халера! — гэта ўсё беларуская лаянка.
  • Ёсць беларускамоўны Ілан Маск. (Стыкерпак ад «Маланкi», гэта сетка электра­зарадных станцый Беларусі. — dev.by)
  • I такі ж самы кот.

Анлайн-сустрэчы з беларускамоўнымі і якасныя слоўнікі

СуперМова, Лёгкая мова, Мода на мову

Усе гэтыя каналы дапамогуць у вывучэнні беларускай мовы. Як размаўляць па-беларуску, палепшыць слоўнікавы запас, даведацца значэнне фразеалагізмаў. І не рабіць вялікія вочы, калі бачыш незнаёмае слова. Гэта адзін з фразеалагізмаў, які тлумачылі ў каналах нядаўна. Які значыць «здзіўляцца». Дарэчы, тут жа публікуецца афіша беларускамоўных анлайнавых ды афлайнавых падзей.  

❓Якое вашае саме любімае слова на роднай мове? Дзяліцеся ў каментарыях! 

Вольная мова 

Гэта суполка для тых, хто стаміўся вывучаць мову пасіўна і жадае размаўляць. Гэта платформа па арганізацыі анлайн-сустрэч для людзей, дзе па-беларуску абмяркоўваюць абсалютна розныя тэмы. 

Слоўнік Скарнік

«Ім карыстаюся найчасцей, не заўсёды безальтэрнатыўна, але вельмі зручна» 

Слоўнік Слоўнік 

«Для больш дасканалай інфармацыі, калі трэба прагледзець варыянты, разабрацца з шматсэнсоўнасьцю ці знайсці якое слова, таксама зручна, але трэ паболей разьбірацца, таму ён на другім месцы». 

Беларуская Вікіпедыя 

«У Вікіпедыі стараюся чытаць артыкулы на беларускай (наркамаўка і тарашкевіца), асабліва па Беларусі. Па іншых тэматыках, на жаль, беларускія артыкулы часцяком саступаюць змястоўна версіям на іншых мовах: перадусім, на рускай і ангельскай».

Падарожжы, гісторыя, фотаархіў

Куфар старажытнасцяў

Праект супрацоўніка музея Купалы Паўла Каралёва пра цікавыя гістарычныя знаходкі. Павал некалькі гадоў збірае ў Мінску рэшткі посуду, будаўнічых матэрыялаў, упрыгожванняў, па якіх аднаўляе гісторыю. Ён цікава распавядае не толькі пра свае знаходкі, але і пра тыя, якія былі зроблены яшчэ да яго нараджэння. Напрыклад, у 60-я гады каля дома Купалы быў знойдзены кубак для кавы. Калі яго паказалі ўдаве пісьменніка Уладзіславе Луцэвіч, тая расплакалася, бо прыгадала гэты посуд з пісьменніцкага дома.

Veha.by

Фотаархіў, у стварэнні якога прынялі ўдзел больш за 650 чалавек і некалькі калекцыянераў. Тут сабраныя здымкі простых беларусаў, па якіх можна адсачыць гісторыю. 

— Прыняць удзел у стварэнні гэтага сацыяльнага архіва можа кожны. Мы збіраем толькі адсканаваныя фотаздымкі — арыгіналы захоўваюцца ў вашай сям'і. Далей, апісваем кожны здымак, каталагізуем, праводзім рэтуш і публікуем у нашым онлайн архіве, — пішуць аўтары праекта. —  Вы можаце знайсці ў архіве VEHA фатаграфіі сваякоў — хоць гэтыя фота даслалі нам іншыя людзі ці музеі. Калі гэта так — напішыце нам, мы падзелімся з кантактамі адпраўнікоў і калі трэба даладзім апісанне. 

Sacral_BY

Тэлеграм-канал пра турызм па Беларусі. Тут публікуюцца аповеды пра падарожжы і гістарычныя звесткі пра беларускія мясціны і дзеячоў, з імі звязаных.

Канал пісьменьніка Кірыла Стаселькі

Гэта зусім невялічкі канал з нячастымі абнаўленнямі. Сучасны аўтар Кірыл Стаселька публікуе там свае гісторыі.  Напрыклад, вось: 

«Трошкі пра аналогіі. Калі суп з курыцы ці іншая страва з курыным мясам з’явіліся ў выніку смерці некалі жывой курыцы, у дзяцінстве мне падавалася, што гэткая ж логіка распаўсюджваецца і на іншыя прадукты. Менавіта таму я доўга дабіваўся ў цёткі, якая купіла пончыкі, якую жывёлу прыйшлося забіць, каб атрымалася гэтая смачная рэч».

wir.by

Лекцыі навукоўцаў, відэа, артыкулы, гульні і падкасты пра беларускую культуру. Тут не так часта выходзіць нешта новае, але ўсе матэрыялы знаходзяцца нібы па-за часам і застаюцца актуальнымі.

— З гэтым праектам і яго камандай я звязаны, таму можаце сумнявацца ў маёй аб’ектыўнасці, — кажа герой, які параіў дадаць сайт у спіс. Але ж ад сябе дадаем, што праект сапраўды класны. 

— Беларуская культура нярэдка ўспрымаецца ізалявана ад сусветнага і еўрапейскага кантэксту. Мы хочам гэта змяніць, — тлумачаць аўтары праекта. 

https://wir.by/be/game/tinder

Набываем кнігі, слухаем падкасты пра літаратуру

Выдавецтва Янушкевіч 

«Набываю тут кнігі». 

Беларуская палічка 

Электронная бібліятэка беларускай літаратуры. Тут можна знайсці нямала беларускамоўных кніг. А таксама бібліятэку можна пашырыць, даслаўшы сваю кнігу.

Bellit 

Падкаст пра сучасную літаратуру, беларускую і сусветную філолага і прадавачкі кнігарні Насты Карнацкай.

Беларускамоўны тэлеграм і мапы Organic Maps

«У тэлефоне я па змоўчанні стараюся абраць беларускую мову ў кожным дадатку, дзе гэта магчыма. Не кажучы ўжо пра сістэмныя налады самога тэлефона: напрыклад, дата на застаўцы экрана. Я карыстаюся поштай, сацыяльнымі сеткамі і месенджарамі — і ў кожным намагаюся ўжываць беларускую менавіта ў інтэрфейсе. Канкрэтна: Telegram, Viber, WhattsApp, Skype, Zoom, Signal, Google Mail, Yandex Mail, Yahoo, Instagram, Twitter, Facebook, VK.

Асобна вылучу навігатар Organic Maps ад айчынных распрацоўшчыкаў».

Музыка 

Тут проста сабралі гурты і музыкаў, якіх параілі нашы героі.

Няміга-гурт, Akute, Аляксандр Памідораў, Бяз Назвы, Palina, Lear, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, ДайДарогу, Naka, Мутнаевока, NizKiz, NaviBand, Маргарыта Ляўчук, J:Морс, Pylai, Relikt, Intelligency.

Фільмы і серыялы

Фестываль кіно «Паўночнае ззянне» 

«Любімы беларускі кінафестываль. Паказваюць фільмы з беларускімі субтытрамі (а часам і з беларускай агучкай), усе мерапрыемствы праводзяць па-беларуску. Апошнія два гады адбываецца ў анлайн-фармаце».

КінаКіпа і kykymba.com

Фільмы, серыялы і мультфільмы па-беларуску.

Беларуская манга і анімэ

— Мы дзейнічаем у трох напрамках: пераклаем мангу, ствараем разважальны кантэнт, агучваем і робім субтытры для анімэ. Мы пачалі перакладаць у 2017 годзе і з таго часу выпусцілі па-беларуску дзясяткі тайтлаў мангі і анімэ, — распавядаюць аўтары. — Сёння ў камандзе больш за 50 прафесіяналаў: перакладчыкаў, дабераў, рэдактараў, маркетолагаў. Гэтыя цудоўныя людзі вельмі розныя ў жыцці: настаўнікі і студэнты, бармэны і інжынеры, музыканты і фрылансеры. Усе рознага ўзросту і поглядаў на жыццё; але аб’яднаныя агульнымі каштоўнасцямі — узаемапавагай, апантанасцю мовай і анімэ, любоўю да сваёй краіны.

А яшчэ… 

«Ну і дарэчы, лепшая беларускамоўная кавярня ў Мінску — гэта «Апостраф на Алібегава, 28. Там беларускамоўныя барысты, літаратура і усё астатнее». 

Дадавайце цiкавосткi ў каментах!

«Офер — толькі калі перайду на рускую мову». Беларускамоўныя айцішнікі пра сумоўі 
«Офер — толькі калі перайду на рускую мову». Беларускамоўныя айцішнікі пра сумоўі 
По теме
«Офер — толькі калі перайду на рускую мову». Беларускамоўныя айцішнікі пра сумоўі 
«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску». Айцішнікі пра мову ў працоўных камунікацыях 
«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску». Айцішнікі пра мову ў працоўных камунікацыях 
По теме
«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску». Айцішнікі пра мову ў працоўных камунікацыях 
«Шмат людзей сышло ў софт iнжынераў рэальна не хапае». Дзяўчына-хардвершчыца аб тым як рэалiзавацца ў мужчынскай быццам бы прафесii
«Шмат людзей сышло ў софт, iнжынераў рэальна не хапае». Дзяўчына-хардвершчыца аб тым, як рэалiзавацца ў мужчынскай быццам бы прафесii
По теме
«Шмат людзей сышло ў софт, iнжынераў рэальна не хапае». Дзяўчына-хардвершчыца аб тым, як рэалiзавацца ў мужчынскай быццам бы прафесii
Читайте также
«Интернет может стать ещё медленней». Кому (не) помогут штрафы за плохую связь?
«Интернет может стать ещё медленней». Кому (не) помогут штрафы за плохую связь?
«Интернет может стать ещё медленней». Кому (не) помогут штрафы за плохую связь?
Поговорили об этом с инженером, работавшим в одной из компаний-поставщиков оборудования для сетей беларусских мобильных операторов.
1 комментарий
«Хочу жить в РБ с американской зп». Дизайнер вернулась из США и кайфует, но не может найти работу хотя бы на $1300
«Хочу жить в РБ с американской зп». Дизайнер вернулась из США и кайфует, но не может найти работу хотя бы на $1300
«Хочу жить в РБ с американской зп». Дизайнер вернулась из США и кайфует, но не может найти работу хотя бы на $1300
О своём пути из баристы в дизайнеры и из Беларуси в США и обратно рассказывает Александра Кавтаскина.
79 комментариев
Сближают, отвлекают, бесят. Зачем айтишникам чаты «без начальства» и что там творится
Сближают, отвлекают, бесят. Зачем айтишникам чаты «без начальства» и что там творится
Сближают, отвлекают, бесят. Зачем айтишникам чаты «без начальства» и что там творится
Поговорили о параллельной офисной реальности с двумя её участницами.
2 комментария
Айтишнику не вернули «кауцыю» в 10К евро. Зато теперь у него дом в Варшаве (взял три кредита)
Айтишнику не вернули «кауцыю» в 10К евро. Зато теперь у него дом в Варшаве (взял три кредита)
Айтишнику не вернули «кауцыю» в 10К евро. Зато теперь у него дом в Варшаве (взял три кредита)
29 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

yarushin
yarushin Associated Creator And Businessman в BLR

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement

7

Дзякуй за родную мову - вельмі спадабюцца такiя навіны. Але не хапае чатаў для штодзённай гутаркі пра сучасныя падзеі. Таксама вырашыў посціць некатары матэрыал увогуле пра IT і свой бэкграўнд, але спачатку патрэбна знайсці свабодны час. -_-

0

Странно, что забыли старый форум Razmova.by . Или он уже умер?

mikh-j
mikh-j frontend lead в ІП
0

say.by

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
0

"на мове" неяк дзіўна гучыць. Лепей - "па-беларуску". Ці можаце ўявіць "на языке", "in a language", "w języku" etc?

0

Беларускамоўная стаматалогія "Глорыя" Ясеніна 6,
tn.by - беларускамоўныя кнігі,
voka.tv/collections/cinevoka - кіно і мультыкі па-беларуску,
Перакладнік Белазар - бот-перакладчык у тэлеге,
Слоўнік - прылада на тэлефоне,

Ютуб каналы:
Так склалася гістарычна,
bel hist,
ihar Tyshkevich,
TuzinFM,
Купалаўцы,

Інстаграм:
@comics_mova - мемы і коміксы на мове
@belmovie - серыялы па-беларуску
@belarusian_monsters - пра беларускіх нячысцікаў
@kozhanaya_lavka - сумкі з арнаментам
@tryepil - беларускамоўны касметолаг
@artsiadziba
@alovakmag
@volnajamova
@hodnaby
@aknyram
@yana.karslyan
@hroshau
@krywickaya
@bielaruskaja_lacinka - бел.лацінка
@dasha.belmova - настаўніца бел.мовы
@kaviarnia_m - кавярня
@nad_niamihaj - кавярня
@kazhanapolis - пра прыроду
@apb_birdlife_belarus - пра прыроду

0

Mova.pro - мабільны дадатак для трэніроўкі валодання мовай па сферах дзейнасці

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

dev.by уже твиттер на мове ведет, боиться слупов))

Anonymous
Anonymous
0

тся

0

дзякуй за беларускамоўныя навiны