Support us

«Сюды не едуць па грошы». Распрацоўшчык пра жыццё, кошты i адукацыю ў Фiнляндыi

Аляксандр (iмя змененае па жаданнi распрацоўшчыка) амаль год жыве i працуе ў Фiнляндыi. Кажа, гэтая краiна не для тых, чыя мара — зарабiць грошай як мага больш, i называе яе «вялiкiм санаторыем». 

dev.by пагутарыў з iм i пра сiстэму адукацыi ў Фiнляндыi — бо дачка распрацоўшчыка вучыцца ў мясцовай школцы, i пра працоўныя звычкi фiнаў. Абмеркаваў таксама падаткi i кошты. 

50 комментариев

Аляксандр (iмя змененае па жаданнi распрацоўшчыка) амаль год жыве i працуе ў Фiнляндыi. Кажа, гэтая краiна не для тых, чыя мара — зарабiць грошай як мага больш, i называе яе «вялiкiм санаторыем». 

dev.by пагутарыў з iм i пра сiстэму адукацыi ў Фiнляндыi — бо дачка распрацоўшчыка вучыцца ў мясцовай школцы, i пра працоўныя звычкi фiнаў. Абмеркаваў таксама падаткi i кошты. 

«Амаль захад, але з нейкiмi рысамi сацыялiзму»

— Калi ў 2020 годзе мы думалi, куды паехаць з Беларусi, то глядзелi ў бок Скандынавii, таксама разглядалi i Фiнляндыю, бо 1,5 гадзiны — i ты ў Менску (тады яшчэ так «было можна»). Да Расii блiзка — можна на цягнiк сесцi ды зганяць ў Пiцер па кнiжкi.

А яшчэ вельмi важная акалiчнасць — адукацыя. Нашай дачцэ 12 год, у Беларусi яна хадзiла ў прыватную школку, i мы шукалi для яе добрую адукацыйную сiстэму. Сяброўка, што працуе настаўнiцай у Карэi, параiла нам Фiнляндыю, бо ў тым, што тычыцца школы, фiны далёка наперадзе. 

Ну i проста хацелася пажыць у краiне з развiтым грамадствам. А Фiнляндыя — амаль захад, але з нейкiмi рысамi сацыялiзму кшталту бясплатнай медыцыны. 

Яшчэ тут паўсюль ужываецца ангельская мова — нават з чыноўнiкамi можна вырашыць любое пытанне па-ангельску, — i гэта плюс. Што яшчэ — клiмат падобны да беларускага, прырода амаль такая ж. А яшчэ ў Фiнляндыi вельмi проста атрымаць вiд на жыхарства. 

Мы з’язжджалi ў 2021 годзе. Спачатку я перабраўся ў Польшчу — сям’я засталася ў Менску, каб дачка магла скончыць навучальны год. А потым 24 траўня яны прыляцелi да мяне ў Варшаву — лiтаральна апошнiм самалётам.  

Пакуль я быў адзiн у Польшчы, пэўны час шукаў (i нават знайшоў) там працу, каб легалiзавацца. Але мая кантора прыдумала, як мяне зацiкавiць — i зрабiла контр-офер.

I чым можна было вас зацiкавiць?

Вось якраз працай у Фiнляндыi. Кампанiя прапрацавала варыянт, як перавесцi мяне ў свой хельсiнскi офiс. 

А офiс быў у той час?

Быў, але у яго iншая спецыялiзацыя — там былi людзi, якiя пiсалi на C++ i мабiлках. А зараз ужо i вэб ёсць, i дызайн, i шмат iншых кiрункаў.

Ну вось так мы перабралiся ў Хельсiнкi. 

«ВНЖ зрабiлi за 3 днi: падаўся ў панядзелак, а ў чацвер было гатовае рашэнне»

Офiс у Фiнляндыi не вельмi вялiкi (каля 50 чалавек), там няма адладжанай сiстэмы рэлакейту, таму мне далi грашовы бонус — а ўсё астатняе «калi ласка, самi»: шукайце кватэру, заводзьце рахунак у банку.

Дарэчы, я не сказаў пра ВНЖ. Мне зрабiлi яго за 3 днi. Я падаўся ў панядзелак увечары, а ў чацвер, а чацвёртай дня ўжо было гатовае рашэнне. Падача анлайн — дадаеш сканы дакументаў, запаўняеш формы, потым трэба схадзiць у пасольства паказаць арыгiналы ды пальчыкi адбiць. Таксама трэба заплацiць збор, ён дастаткова вялiкi — 450 еўра з чалавека.

З усяго працэсу рэлакацыi самае цяжкае было — атрымаць рахунак у банку, гэта вельмi марудна — ад 3 да 6 тыдняў.

Спярша трэба было зарэгiстравацца ў магiстраце (у нас бы называлася «прапіска»), а падчас пандэмii там быў электронны запiс — ты запiсваешся, пасля чакаеш каля тыдня. Затым iдзеш у палiцыю, i яна тыдзень цi два робiць табе электронную картку — ID. Ну i толькi потым ты можаш пайсцi ў банк і падлучыцца да «лічбавай дзяржавы». Банк таксама марудзiў, бо было лета, усе ў адпачынках… Ну, вы разумееце. 

На месяц мы знялi маленькую кватэрку на AirBnB у раёне, дзе збiралiся шукаць жытло на доўгi тэрмiн. Дзесьцi праз два тыднi пошукаў знайшлi. Лэндлорд нават пачакаў нейкi час, калi ў нас будзе гатовы рахунак у банку, без якога не пакiнуць заклад. 

Калi параўноўваць з Польшчай, ў Фiнляндыi кватэры дарагiя. Жытло кшталту беларускай трохпакаёўкi — 1200-1400 еўра. Дом у прыгарадзе — каля 90 «квадратаў» з гаражом — можна зняць дзесьцi за 1500. Тут чым далей ад цэнтра, тым танней. Але мы свой раён абiралi па прынцыпе: больш школ з профiльнымi класамi.

«Бацькоў адсоўваюць убок — не трэба вучыцца разам з дзецьмi» 

Уладкаваць дачку ў школу было непраблематычна. Я напiсаў лiст ў гарадскую службу па адукацыі. I мне адказалi праз дзень: акей, вось гэткая школа з iнтэграванай класай — прыходзьце ў панядзелак. 

Гэта не найблiжэйшая да нас школка — дачцэ трэба ехать недзе 10 хвiлiнаў на аўтобусе, але для яе гэта не праблема, яна вельмi хутка асвоiлася ездзiць. Дарэчы квiткi на аўтобус для дзяцей у Хельсiнкi — бясплатныя: горад дае спецыяльныя карткі для праезду ў школу і назад дахаты

Адукацыя ў школе вядзецца па-фiнску. Але ў адаптацыйнай класе, дзе сабраныя дзецi з усяго свету, навучаюць па-ангельску. Наша дачка вучылася ў прыватнай школе, таму яна разумее ангельскую мову i можа свабодна на ёй размаўляць. 

Нам сказалi, што з-за пандэмii мы сустрэнемся з настаўніцай на пляцоўцы каля школы. Мы прыйшлi туды. I да нас падышоў дзядзечка ў гадах, але ў спартовых шортах. Дырэктар.

Каб уладкаваць дзiця ў школу, ты запаўняеш анкету — вельмi простую: iмя аднаго з бацькоў, тэлефон, персанальны нумар i адрэсу, — i ўсё. Анiякiх больш даведак цi асабiстых спраў не спатрэбiлася.

З дырэктарам мы больш не камунiкавалi напрамую — толькi анлайн. У школы ёсць платформа — i там ты пiшаш, што дзiцё захварэла цi не прыйдзе па нейкай iншай прычыне. А настаўнiк можа даслаць табе адзнакi i нейкiя паведамленнi. 

Ёсць нешта, што нагадвае бацькоўскi сход: ты прыходзiш разам з дачкой цi сынам, i табе распавядаюць, як яна цi ён спраўляецца. Галоўнае ў гэтай сустрэчы — што дзiцёнак павiнен паставiць перад сабой 2-3 мэты, якiх асабiста хоча дасягнуць падчас навучання ў школе ў гэтым годзе. Плюс нейкiя мэты ставiць настаўнiк. 

Цiкава, што бацькоў у Фiнландыi адразу адсоўваюць убок — не трэба вучыцца разам з дзецьмi, яны павiнны дамашку рабiць самi. У беларускай школе, здаецца, больш кантролю, i настаўнiкi больш чакаюць ад бацькоў. Што ячшэ дадаць — адукацыя ў Фiнляндыi цалкам бясплатная: ты толькi спартовыя штаны ды абутак набываеш, а ўсё астатнее дае школа. 

Беларуская школа i фiнская iдуць па падобных праграмах. Але тут рэальная нагрузка пачынаецца толькi з сёмай класы, а да шостай — пачатковая школа. Мая дачка павiнна была пайсцi ў шосты клас, але пайшла зноў у пяты, бо ў шостай класе трэба вучыць шведскую мову, а вывучаць шведскую адначасова з фiнскай мовай вельмi няпроста. 

Адаптавалася дачка лёгка — з-за ангельскай мовы ў асноўным. Тут дзецi шмат працуюць з кампутарам, але iм забаронена карыстацца мабiльнымi тэлефонамi, пакуль яны ў школе. У iх ёсць вялiкiя перапынкi па паўгадзiны — i тады яны iдуць гуляць на вулiцу, прычым i ў доджд, i ў снег. Таксама ж у iх ёсць заняткi ў парку цi ў лесе — iм распавядаюць пра раслiны і жывёл. А ў вераснi яны хадзiлi збiралi чарнiцы.

«Па-ангельску можна дамовiцца нават з грузчыкамi цi сантэхнікам»

Што мяне парадавала ў Фiнляндыi — прырода. Яна падобная да беларускай: сасновыя бары, чарнiчнiк паўсюль, але гэты саснова-мохавы пейзаж дапаўняецца скаламi-камянямi — i выглядае вельмi прыгожа, амаль казачна.

Што здзiвiла — гэта колькасць рамонту, якi робяць фiны. Летам усё перакрываюць — i давай-давай мяняць. Пры гэтым яны робяць гэта хутка: увесь час нешта прывозяць-звозяць, шась-шась, адна тэхнiка змяняе другую — i прагрэс вiдавочны. 

Ад чаго яшчэ прыемныя ўражаннi — ад таго, што па-ангельску можна дамовiцца не толькi з дырэктарам школы, але нават з грузчыкамi цi сантэхнікам. А калi ты тэлефануеш у нейкiя службы, i там пачынаюць размову па-фiнску, то праз хвiлiну-другую суразмоўца без праблем пераходзiць на ангельскую мову. Я сустракаў тут беларусаў з дыяспары, яны казалi, што тут можна жыць 8 год — i так i не вывучыць фiнскую мову, бо патрэбы няма.

«У Менску замаўлялi гатовую ежу, хадзiлi ў кавярнi — тут гатуем самi»

Цi дарагое жыццё у Фiнляндыы — так, дарагое. Увогуле з-за таго, што тут сацыялiзм, людзям плацяць дастойны заробак — нават грузчыкi зарабляюць каля 2,5 тысяч еўра, а то i больш. Мы звыклiся да таго, што такая праца вельмi танная, але тут гадзiна працы будзе каштаваць да 100 еўра: мы замаўлялi мэблю ў Ikea i пераканалiся ў гэтым на сваiм вопыце. 

Ежа таксама дарагая. Тут ёсць буфеты: у горадзе можна паесцi на 10-14 еўра, на ўскраiне — i на 8 магчыма. Але гэта вельмi простая ежа — салат, нейкiя мiтболы ды пюрэ цi бутэрброды i суп. Пiва ў кавярнi каштуе 8-11 еўра, кава — 4-7 еўра i бутэрброд ад 7 да 10.

На траiх толькi на ежу за месяц патрэбна каля 900 еўра. Можна танней: адзiн мой таварыш жыве не ў горадзе, а па-за межамi, дык вось ён кажа, што ўкладваецца ў 600. 

У Менску мы замаўлялi гатовую ежу, таксама ж хадзiлi ў кавярнi — тут гатуем самi. Але прычына не толькi ў эканомii. Мне, напрыклад, не падабаецца смак тутэйшай кавы — я магу лепш зрабiць.

Кава і бутэрброд цi пiрожнае каштуе каля 12-16 еўра, а на траiх — больш за 35. I ты думаешь: можна i дома зрабiць бутэрброд — ён будзе такi ж самы.

Тут мы гатуем смачней, чым у Беларусi, бо гароднiна ў крамах дастаткова свежая, садавiна, ягады ёсць круглы год. Па фiнскiх коштах яны не выглядаюць такiмi ўжо дарагiмi. А бульба, капуста, морква наогул каштуюць, як у Беларусi. Салаты тут смачныя, масла і сыры. 

Што тычыцца камуналкi, то у нас fixed price на электраспажыванне — 70 еўра за месяц, вада ўваходзiць у тыя 1400, што мы плацiм за кватэру лэндлорду, але я ведаю яе кошт — па 20 еўра на кожнага чалавека. Iнтэрнэт — каля 15 еўра, можна паключыць больш дарагi тарыф, але нам пакуль хапае хуткасцi 100 мбiт/с. Ну i мабiлкi — дзесьцi па 25 еўра ў кожнага. Іншых плацяжэй няма.

Кошты на адзенне тут кусаюцца — не пашыкуеш, бо тут яно ў 1,5-2 разы даражэйшае, чым у Польшчы. Але ў Фiнляндыi працуе Zalando, можна замовiць анлайн — i табе дашлюць пасылкай. 

«Фiны задаюць тон: з’яўляюцца на працы ў 8:30, а чацвёртай сыходзяць»

Наша каманда можа працаваць дома — некаторыя нашыя супрацоўнiкi жывуць у iншых гарадах i наведваюць Хельсiнкi толькi часам. Але мне больш даспадобы праца ў офiсе. Мы жывем недалёка ад станцыi — трэба крыху прайсцi праз лес. Цягнiкi ходзяць кожныя 10 хвiлiн i давозяць да цэнтра за 12 хвiлiн. Таму паўгадзiны — i ты на працы. А на ровары я дабiраюся за 45 хвiлiн.

У нас у камандзе людзi лiтаральна з усяго свету, з Беларусi — ужо 6 чалавек. Гэта няшмат.

У Фiнляндыю ж не едуць «па грошы» — тут вялiкiя падаткi (у мяне, напрыклад, — каля 40%), на шырокую нагу, як у Беларусi, не пажывеш. Калi ў Менску многiя мае знаёмыя амаль не гатавалi дома i вандравалi шмат — i амаль не глядзелi, колькi трацяць — то тут трэба лiчыць грошы i нават у чымсьцi прыцiскацца. 

Ну i клiмат тут не для кожнага, некаторыя кажуць: паганы. Надвор’е ў Фiнляндыi амаль як у Беларусi, узiмку тут дзьмуць вятры — i холад адчуваецца нават больш моцна. А яшчэ цемра, сонца значна менш, чым у Менску. 

Трэба нейкую прычыну мець, каб абраць Фiнляндыю для рэлакацыi. Затое чым яна падкупае — сваiм падабенствам да санаторыю: тут лес, лавачкi стаяць, людзi бегаюць, мора — можна прыйсцi да яго i глядзець. I ў архiтэктуры — не iмперская раскоша, а сцiпласць ды розум: усё для людзей, як кажуць. 

Дарэчы, што дапамагае — сауна, у нас ёсць свая ў кватэры. I тут ёсць публiчныя сауны ў басейнах. I дарычы, басейны тут вельмi танныя — 5 еўра каштуюць 2 гадзiны: з саунай, джакузi… 

Ты iдзеш гуляць — прыходзiш i залазiш у сауну, грэешся, i табе робiцца так добра. Тут я нават зрабiўся аматарам сауны, пачаў плаваць у халодным зiмовым моры пасля сауны i прымаць ледзяны душ. Пасля гэтага ў цябе паляпшаецца настрой на тыдзень.

А сауна ў кватэры ў вас замест ваннай?

Так, у Фiнляндыi недзе з 90-х пачалi прыбiраць ванныя падчас рамонтаў. И ведаеце, мне гэтага вельмi не хапае — я люблю паляжаць у ванне, пачытаць.

Цi прынята ў Фiнляндыi авертаймiць i перапрацоўваць?

Не, не прынята. Фiны задаюць тон: яны з’яўляюцца на працы недзе у 8:30, на абед не iдуць цi збегаюць у краму — i хуценька назад з ежай, каб паесцi i зноўку працаваць. У смол-токах яны не ўдзельнiчаюць, працуюць, амаль не адрываючыся. А чацвёртай сыходзяць. Калi ў iх увечары сазвон з Амерыкай, яны сыдуць у 15.00. 

Вам давялося павандраваць па Фiнляндыi?

Не вельмi актыўна, бо эпiдэмiя ж была — усё было зачыненае. Мы з’ездзiлi ў Порвоо, у Турку, таксама ў нацыянальны парк Нууксiо i на востраў Суоменліна.

Присоединяйтесь к сообществу dev.by

Читать

Читайте также
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
dev.by искал молодых людей, которые поступили этим летом в вузы за границу, — отозвались 4 человека. Двое выбрали Польшу, ещё двое  Россию (для одного это временный вариант, он планирует перепоступить в следующем году).  Спросили у ребят, как они выбирали вузы, куда поступали одноклассники и как на выбор повлияло вторжение России в Украину (и вчерашние новости о мобилизации). 
8 комментариев
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
«Строительная отрасль полностью дисфункциональна», — говорит СЕО EnCata Олег Кондрашов. И предлагает «реанимировать стройку»: повторить успех Генри Форда и запустить конвейер, который будет штамповать модульные дома. А ещё — запустить мобильные заводы с этими конвейерами. Первый тестовый дом с железными стенами и окнами в пол уже построен — в нём 2 года как живёт СЕО. А сейчас в Великом камне достраивают тестовый завод. Есть ли будущее у проекта и какое, рассказывает dev.by Олег Кондрашов.
11 комментариев
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
15 комментариев
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Айтишники (и не только) жалуются, что им звонят по телефону из школы IT Overone и предлагают курсы для вхождения в ИТ без первоначальных навыков и английского. 
4 комментария

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

31

Дзякуй за мову! Але i арцiкул цiкавы! )

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 09:32

-15

З памылкмi ад аутара цi рэдактара.
Але натуральна цiкава. Сухавата трохi.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
13

Лучше с ошибками, но на беларусском

-4

А хiба я супраць? А чаму ты не ужываеш?

-24

Чем это лучше грамотного русского?

13

Цікава было пачытаць, пра Фінляндыю ведаю толькі, што яны добра гуляюць у хакей і па фільмах Акі Каўрысмякі

16

Фінскі студэнт Linus Torvalds стварыў асновы аперацыйнай сістэмы Linux падчас сваёй працы над дыпломным праектам. Ён выклаў ісходнікі на свой web site і напісаў:

"выкарыстоўвайце і дапаўняйце".

Такім чынам Linux стаў Open - Source Software даступнае кожнаму бясплантна. А Linus пазбавіў сябе магчымасьці стаць міліярдэрам якім ў рэшце рэшт стаў стваральнік Windows Білл Гейтс.

Я слухаў інтэрв'ю Linus CNN. Размаўлялі аба ўсім каля гадзіны. Калі вядучы спытаў яго:

Чаму вы не зрабілі сваю аперацыйную сістэму прыватнай? У гэтым выпадку вы б маглі атрымаць шмат грошай?

LIinus адказаў так:
Ведаеце, я рос і фармаваўся як асоба ў краіне дзе амаль усе базавыя сэрвісы як то медыцына, адукацыя і інш. былі бясплатна. Я падумаў навошта мне патрэбна так многа грошай? Я і так магу жыць з задавальненнем.

5

но сейчас он живет в США а не в Финляндии, и не пользуется бесплатными медицинами и адукациями.

3

Відаць Фінляндыя вельмі малая краіна для таго каб Linus змог реалізаваць там ўвесь свой патэнцыял. Канешне ў ЗША для Linus а такіх магчымасцей значна больш.

Anonymous
Anonymous
10

Скандинавия в целом отличный вариант для жизни бюджетников и низко квалифицированных кадров по понятным причинам. Но если у вас есть амбиции, то надо помнить, что пока вы не получили пмж или гражданство, то вы просто за очень дорого наслаждаетесь видом красиво живущих финнов(в том числе за ваш счет).

Высокооплачиваемые специалисты компенсирую сады, школы, медицину, инфраструктуру не только себе, но всем людям которые не закончили средней школы, а также армии пенсионеров, экономических беженцев(речь не про политических и бежавших от войны нормальных людей, а именно про халявщиков, которых большинство), и прочих любителей социализма.  И это вроде и не плохо, но есть нюансы с тем, что получаете в замен вы и ваша семья.

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 10:58

Anonymous
Anonymous Position в Noname
1

получается, финны нашу модель социально-ориентированного государства внедряют. значит Белоруссия правильный путь развития выбрала

10

конечно. ведь в Финляндии президента тоже на 28 лет избирают

Anonymous
Anonymous Position в Noname
-3

а разве это плохо ? в каждом финском совхозе зато коров по именам знает, какие плохо моются а какие чистые.
у них там вольво, а у нас джили - тоже почти вольво

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 12:39

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Почти, только в Швеции

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
censored, П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement

9

// Высокооплачиваемые специалисты компенсирую сады, школы, медицину, инфраструктуру не только себе, но всем людям которые не закончили средней школы, а также армии пенсионеров

Как-то высокомерно. Вы так себя высоко цените? Обладаете каким-то исключительными талантами, навыками?
// что получаете в замен вы и ваша семья.

Меньше преступности и доступность образования и медицины? Да не, фигня какая-то.

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 13:00

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
11

Меньше преступности

Особенно в соседней Швеции заметно снизился уровень преступности после приезда экономических мигрантов. Это будет и в Финляндии, если будут принимать всех без разбора. Помогать надо, как и смотреть кто приезжает. Это не ущемление, а защита своей культуры и граждан.

Anonymous
Anonymous
5

Как-то высокомерно. Вы так себя высоко цените? Обладаете каким-то исключительными талантами, навыками?

Я обладаю высокой зарплатой(gross) с которой прогрессивная шкала налогооблажения отъест значительно больше, чем с зарплаты финского дворника или кассира в магазине.

Меньше преступности и доступность образования и медицины? Да не, фигня какая-то.

Реальность такова, что не бывает ничего бесплатного, и если вы платите налогов больше чем 90% населения по стране, в которой 'все поровну', то наверное вы немного переплачиваете, чтобы кто то мог получить 'доступность образования и медицины'.

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 13:50

6

А чаму гэта вы раптам прыехаўшы працаваць у Фінляндыю пачалі ставіць сябе нараўне з карэннымі фінамі. Гэта яны, карэнныя фіны, зрабілі сваю краіну цывілізаванай у якой премна жыць. Прычым зрабілі гэта сваёй шматгадовай працай. А а вы прыехалі туды і карыстаецеся ўсімі гэтымі дабротамі.
Напэўна вам трэба аддаць належнае краіне якая дала вам такія магчымасці, а не абурацца што вы тут некага трымаеце. Па вялікім рахунку, гэта фіны ўтрымліваюць вас.

Anonymous
Anonymous
-2

А что значит наравне? Мне кажется, я себя могу ставить ровно в тех рамках, которые определяются законами и культурой этого государства.

А вот эти холопские нарративы никто не оценит.

2

Мяркую вам як высокаплатнаму прафессіяналу ўсё ж далёка да тых хто ствараў Nokia. А тыя фіны наўрад ці абураюцца тым што вялікая частка ад іх заробкаў ідзе на падаткі каб зрабіць лепшым жыццё суайчыннікаў. Яны ўспрымаюць гэта як належнае.

Яны жывуць у сваёй краіне. А вы прыехалі сюды на заробкі. Такая вось розніца паміж вамі і імі.

Anonymous
Anonymous
0

А я думаю, что вам лучше воздержаться от оценок того, кому до куда далеко, а например занять себя тем, чтобы понять структуру активов тех, кто создал Нокиа и разобраться в налогооблажении доходов с фондового рынка.

А еще можете попробовать вернуться к сути того о чем я написал, а именно что социалистические страны далеко не всем релокантам подойдут. Это важно понимать, так как штампы про 'страна в которой приятно жить', 'выcокий уровень медицины и образования' вводят в заблуждение, потому что надо смотреть на конкретного человека и его ситуацию. То что в Финляндии приятно жить основателям Нокия или рабочему завода вовсе не значит что и вам лично будет лучше чем в той же Испании, Польше, CША или Беларуси (уровень частной медицины в которой выше и дешевле, чем соц. странах государственной, на мой взгляд).

Возможно тогда не придется мне объяснять какая разница между мной и не мной, потому что это вообще не имеет к сути написанного никакого отношения.

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 21:48

Anonymous
Anonymous
0

Допустим вы работаете на fully remote компанию как airbnb или gitlab в которых оплата одинакова вне зависимости от региона. Так вот даже если вы живя в Польше например, купите себе самую дорогую страховку на семью и отправите своего ребенка в частный сад/школу, а потом в Stanford/MIT/whatever, возьмете ипотеку под дикий процент как сегодня на 2-3 раза большее жилье, то вам это выйдет все равно ну ооочень дешевле чем гос медицина в Финляндии и 'беспланое качественноe' образование на которое вы будите платить налоги еще до рождения ребенка.

Есть плюсы и минусы, но важно смотреть именно на себя, а не на чела с девбай и основателя Нокиа

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 22:16

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

, то вам это выйдет все равно ну ооочень дешевле чем гос медицина в Финляндии и 'беспланое качественноe' образование на которое вы будите платить налоги еще до рождения ребенка.

Главный вопрос, а кто заставляет тебя ехать в Финляндию в таком случаи?

Anonymous
Anonymous
-3

Ехать заставляет то, что насмотрелся Птушкина про сканди-рай и когда читаешь 'страна для жизни', то наивно считаешь что для твоeй жизни:)

Пользователь отредактировал комментарий 1 июня 2022, 08:37

4

А какие преференции можно получить сверху имея гражданство. Кроме права голосовать?

Anonymous
Anonymous
4

планировать свою жизнь, менять работу, взять ипотеку, не опасаясь, что вас как дворнягу под зад выкинут из страны, так как ваш работодатель забыл оформить какую то бумажку.

Пользователь отредактировал комментарий 31 мая 2022, 14:03

13

Я быў у Фінляндыі толькі зімой, тамтэйшы клімат мне спадабаўся значна больш, чым беларускі. Мароз -25, але пры гэтым сухое паветра і сонечна. Ніякага галалёду, і солі на вуліцах. Мароз адчуваецца зусім іначай чым у нашай сырасьці, людзі ў майках выходзяць курыць і ім не халодна. І людзі масава езьдзяць на роварах, нават з малымі дзецьмі на багажніках. А ў Менску каб у лютым ехаць на ровары, трэба быць фанатам і амаль экстрэмалам.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

Это, конечно, плюс. Только солнца мало — существенно меньше, чем в Минске.

7

кол-во солнечных дней в году:
Минск - 96
Хельсинки - 104

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
4

Получается да. Сложилось впечатление, что в Хельсинки меньше солнца, а вон оно как.

3

Я помню, как удивился когда в узнал, что в Лондоне "Туманном Альбионе" оказалось больше солнечных дней чем в Минске.

0

Нужно пить витамин D3. В Швеции, слыхал добавляют, то ли в хлеб, то ли еще куда, это как йодированая соль

Пользователь отредактировал комментарий 1 июня 2022, 11:59

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

смотря где именно живешь в Финляндии, может и быть 1 день и 1 ночь в году))

1

Асабліва ўлетку

-9

Фiны задаюць тон: яны з’яўляюцца на працы недзе у 8:30, на абед не iдуць цi збегаюць у краму — i хуценька назад з ежай, каб паесцi i зноўку працаваць. У смол-токах яны не ўдзельнiчаюць, працуюць, амаль не адрываючыся. А чацьвёртай сыходзяць

А говорили, что скандинавы за work-life-balance

7 часов реально РАБотать? Прикол.

7

неужели наконец-то здравый и взрослый отзыв без нытья? как глоток свежего воздуха.

2

Критика и нытье – разные вещи.
Если человек не критикует, это подозрительно)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
7

Если человек не критикует, это подозрительно)

Человек не отдыхать ехал, а жить. Плюс страна не самая легкая по совокупности факторов, поэтому и без нытья. Хотя тоже есть замечания по ценам :)

4

Кошты ў артыкуле прыведзены безадносна заробкаў. Трэба было б паказаць абодва бакі для фарміравання аб'ектыўнага меркавання аб жыцці.

0

вы знаете, такая "критика" напоминает истории о том, когда отдают вещь бесплатно, а на вас еще наезжают, что она не новая или самовывоз. приехать в чужую страну и ее потом "критиковать"? зачем? я делаю вывод, что человек либо инфантил, либо ехал наобум. знаете пословицу про монастырь и устав? вот-вот. поныть - национальная черта какая-то уже.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
6

Што яшчэ — клiмат падобны да беларускага

В Хельсинки круглогодично будет стабильно холоднее, чем в том же Минске.

ruslan-p
ruslan-p Investor/trader в US Stocks
-2

ну и какой смысл ехать в такую страну где потом и холодно, и по деньгам ужиматься надо :) лучше уже в Испанию

3

Думаете жаркий климат лучше для здоровья чем холодный?

0

Каждому своё.

iv-su
iv-su Деятель в Roga & Co
6

Не скажу что готов был бы примерить на себя опыт героя статьи.
Страна - очень спорная с точки зрения соотношения benefits / cost-of-living
Школы - круто, с 8-30 до 17-00 на работе - тоже здорово, но остальное. Короче, я бы туда не поехал.
P.s. сам в Латвии, которая далеко не страна мечты, НО все же ценники здесь не такие сумасшедшие, а море / сосны есть, школы хорошие тоже есть, продукты вкусные, пиво - неожиданно богатый выбор и много очень вкусного, аэропорт с лоукостерами есть, налоги ниже чем в Финляндии :)

Anonymous
Anonymous
0

Всё что описывает герой статьи очень заманчиво. Меня смутил лишь один момент. Климат. Я сколько жил в Минске, столько мучался от постоянного отсутствия солнца и, как мне до сих пор кажется, бесконечного межсезонья со свинцовым небом и моросью. А человек говорит, что там ещё хуже. Поправьте меня, может я зажрался, но хотя бы 5-6 часов солнца в день видеть хочется. Ну и чтобы сезоны в году были, а не лето и 9 месяцев хмурого межсезонья. Про квартиры за 1,2-1.3 ойра, которые автор называет "сильно дороже чем в Польше" - ну, знаете ли, видимо опыт уже не вполне релевантен. В остальном же - огонь. Я бы поехал, если бы не услышал про климат.

Пользователь отредактировал комментарий 1 июня 2022, 08:36

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Ну день летом намного короче, ночь зимой намного дольше)

0

кол-во солнечных дней в году:
Минск - 96
Хельсинки - 104

0

после фразы "внж за 2 дня" заплакал по Польски.....