Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

7 самых чытаных тэкстаў лістапада на dev.by

Сабралі 7 самых чытаных матэрыялаў dev.by за лістапад. Рэцэсія, нарада наконт ПВТ, візы ды іншае ў нашай падборцы. 

1 каментарый

Сабралі 7 самых чытаных матэрыялаў dev.by за лістапад. Рэцэсія, нарада наконт ПВТ, візы ды іншае ў нашай падборцы. 

Топ-10 спецыяльнасцей, наконт якіх выпускнікі шкадуюць больш за ўсё. І яшчэ 10, якім аддалі б перавагу замест гэтага

Далёка не ўсе выпускнікі задаволеныя выбарам ВНУ. Мы публікуем апытанку ZipRecruiter, у якой бралі ўдзел больш за 1500 выпускнікоў, якія проста цяпер спрабуюць уладкавацца на працу. У топе спецыяльнасцей, наконт якіх студэнты шкадуюць часцей за ўсё — журналістыка і сацыялогія. У топе жаданых — ІТ і крыміналістыка. 

«Рэжым функцыянавання ПВТ не мяняецца». Вынікі нарады ў Лукашэнкі

17 лістапада Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях развіцця ПВТ. На сустрэчы прысутнічаюць дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі, яго намеснік, першы віцэ-прэм’ер, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, начальнік ААЦ. Мы сабралі галоўныя цытаты, вы — прыйшлі з абмеркаваннем на 200 каментароў.

Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць, да чаго рыхтавацца

Крызіс у ІТ здаецца ўжо чымсьці паўсюдным і само сабою зразумелым. Сусветныя ІТ-гіганты рэжуць штаты і скарачаюць вакансіі, аўтсорс-кампаніі ў розных рэгіёнах адпраўляюць супрацоўнікаў на бэнч і дахаты. Наш рэгіён не выключэнне. У буйнога аўтсорсу скараціліся заказы, а разам з гэтым замерзлі і найманне, і зп, і аптымізм. Здаецца, усе чакаюць рэцэсію. dev.by паразмаўляў з удзельнікамі рынку пра тое, што адбываецца і як глабальны трэнд адбіваецца на ІТ у нашым шматпакутным рэгіёне.

Хто ён і на што спадзяецца — партрэт айцішніка, які застаецца. Вялікі рэсёрч

З нашага вялікага даследавання ІТ-галіны 2022 года мы сабралі партрэт айцішніка, які застаецца ў краіне. Пасада, узрост, ашчаджанні і думкі пра будучыню.

Як маюцца дзеці, якія перайшлі з прыватных школ у дзяржаўныя

Працягваем сачыць за лёсам прыватнай адукацыі ў Беларусі. Дзеці некаторых нашых чытачоў пачалі першую чвэрць у прыватных школах, а скончылі — у дзяржаўных, бо ўжо месяц як прыватныя школы прыпынілі працу ў Беларусі. Некаторыя ад 14 лістапада паспрабуюць атрымаць ліцэнзіі. Даведаліся, як маюцца дзеці.

Яшчэ 20+ кампаній, якія выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс — спіс

Сёлета некалькі вядомых ІТ-кампаній, экс-рэзідэнтаў ПВТ, прынялі рашэнне закрыць свой бізнэс і сысці з Беларусі. Гэта FloWannabyOneSoilWorkFusionWargaming. dev.by знайшоў яшчэ 20+ ІТ-кампаній, якія выйшлі з ПВТ і запусцілі працэдуру ліквідацыі юрыдычнай асобы. Ёсць як беларускія стартапы, так і кампаніі з замежным капіталам.

ІТ-сектар страціў 13+ тысяч спецыялістаў. Пік звальненняў, відаць, пройдзены

У ІТ-сектары трэці месяц запар скарачаецца колькасць звольненых супрацоўнікаў. За верасень з кампаній сышло 2,3 тысячы спецыялістаў — гэта мінімум за апошнія сем месяцаў, вынікае з даных афіцыйнай статыстыкі. Агульны адток спецыялістаў у галіне таксама запавольваецца. Усяго ад пачатку года ІТ-сектар скараціўся на 13,3 тысячы чалавек. Сабралі яшчэ лічбаў.


Для таго, каб рабіць больш цікавых і важных матэрыялаў пра ІТ-галіну, нам патрэбная вашая падтрымка. Засапорціць dev.by можна праз наш Patreon. Дзякуй!

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

Идеологи, ваш выход :)