«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як справы ў айцішнікаў у Латвіі
Пагаварылі з мігрантамі розных гадоў.
Пагаварылі з мігрантамі розных гадоў.
Пагаварылі з мігрантамі розных гадоў.
Жыццё беларускіх мігрантаў у апошнія гады станавілася толькі цяжэйшым. Мы часта пішам пра змены ў Польшчы і Літве, а размова з сузаснавальнікам EPAM Леанідам Лознерам прымусіла звярнуць увагу на беларусаў у Латвіі.
«Мае айцішныя сябры жывуць пераважна ў Польшчы або на Кіпры. Некаторыя застаюцца ў Латвіі, але ўжо ў роздуме», — сярод іншага расказаў ён у інтэрв’ю.
Пагаварылі з некалькімі беларусамі ў Латвіі і адчулі нейкую самаабарону: людзі стараюцца гаварыць альбо вельмі асцярожна і падкрэслена паліткарэктна, пры гэтым часам зрываючыся на эмацыйныя негатыўныя ацэнкі, альбо вельмі хваляць краіну і адвакатуюць абмежаванні ў адрас недастаткова пратэстна настроеных беларусаў. Хтосьці адзначае, што хутка — парламенцкія выбары, і антымігранцкія настроі — галоўная карта перадвыбарчай кампаніі.
Мабыць, усе сыходзяцца ў меркаванні, што стаўленне да мігрантаў у цэлым і да беларусаў у прыватнасці за апошнія гады моцна змянілася.
Адсеклі крайнія эмоцыі, пакінуўшы дзве невялікія гісторыі ад беларускіх айцішнікаў: адну — пра рынак працы ў Латвіі, другую — пра жыццё і настроі ў цэлым.
Айцішніка, які пераехаў у Латвію пасля 2020 года, мы папрасілі ацаніць рынак працы ў цэлым і ІТ-галіну ў прыватнасці.
— Беларускія эмігранты — вельмі розныя. Сярод іх ёсць алкаголікі, тыя, хто адседзеў, ёсць людзі з кучай праблем у жыцці, ёсць інваліды, старыя, ёсць дзяўчыны, якія выйшлі замуж, ёсць айцішнікі, ёсць фермеры, ёсць адзін вельмі вядомы блогер-механізатар, ёсць мастакі, бізнесмены, вучоныя з Акадэміі навук. Вельмі складана абагульніць, наколькі добра ці дрэнна яны адчуваюць сябе на латвійскім рынку працы.
Рынак працы ў Латвіі ў цэлым невялікі: у канкрэтнай спецыяльнасці можа быць выбар усяго з двух-чатырох прадпрыемстваў, або яго можа наогул не быць. Але людзей не хапае, і, здаецца, усе, хто хацеў, працу знайшлі. Магчыма, не паводле прафесіі, магчыма, з меншым заробкам (хоць заробкі нармальныя), але знайсці працу можна.
Як айцішнік я магу расказаць пра сваю галіну. У краінах Балтыі вельмі развіта сфера банкаўскага ПЗ, тут шмат міжнародных кампаній высокага ўзроўню, у тым ліку банкаў. Заробкі добрыя: напрыклад, BA у сярэднім атрымлівае 3–4K еўра брута (адыміце трэць на падаткі). Я сам працую ў міжнароднай кампаніі, якая робіць розныя прадукты, пры гэтым маё падраздзяленне спецыялізуецца на распрацоўцы ПЗ для апрацоўкі плацяжоў карткамі.
Да нядаўняга часу быў вялікі выбар вакансій. Я сам двойчы мяняў працу, і абодва разы пошукі займалі не больш за месяц. Праўда, апошні раз гэта было даўно — у 2021 годзе. Тым не менш да гэтага года крызіс у галіне не адчуваўся: пра скарачэнні або замарозку заробкаў я не чуў, наадварот, заробкі растуць па 6–10% у год (хоць пасля вялікай інфляцыі 2022 года яны так і не выйшлі на ўзровень 2021 года ў рэальным вымярэнні).
А вось у 2026 годзе праз ШІ ўсё прыпала. Кампаніі не ведаюць, якая будучыня іх чакае, таму стрымліваюць набор новых супрацоўнікаў і заробкі. Прычым гэта датычыць нават тых ІТ-спецыяльнасцей, на якія ШІ ніяк не ўплывае.
Калі б мне цяпер трэба было шукаць працу, было б няпроста. Магчыма, прыйшлося б ахахвярваць заробкам або паехаць у іншую краіну ЕС — тую ж Польшчу або Літву, дзе рынак большы.
Але тут праблема не ў Латвіі — папросту ў свеце такая сітуацыя. Цяпер усе думаюць, як перабудаваць свае кампаніі, каб інтэграваць ШІ ў працэсы. Пакуль не зразумеюць і не знойдуць інвестыцыі, найм не адновіцца. Патрэбна, каб ШІ-бурбалка лопнула і ўзнікла рэальнае разуменне сітуацыі.
На іншыя прафесіі вайна і санкцыі ўплываюць значна больш, чым ШІ. Транзіт і гандаль поўнач — поўдзень, захад — усход былі адным з найважнейшых напрамкаў эканомікі краін Балтыі. З пачаткам вайны іх больш няма. Праз гэта рост эканомікі запаволіўся, цэны на многія тавары выраслі, у выніку пакутуюць галіны, на якія раней выдавалася заробленае ад гандлю і транзіту. Рэстараны, будаўніцтва, нават праект Rail Baltica і нацыянальная авіякампанія AirBaltic у крызісе, бо разлічвалі на пасажырапаток з Беларусі і Расіі. У той жа час расце абарончая прамысловасць.
Што да мігрантаў з Беларусі — у многіх выпадках яны не маюць выбару. Латвія — не Польшча (зусім іншая мова, меншы рынак), беларусы ў большасці сваёй ехалі сюды не на заробкі, а каб забяспечыць асабістую бяспеку для сябе і сваёй сям'і.
Вось што расказвае наш чытач-праграміст, які пераехаў у Латвію ў 2018-м:
— У Латвіі сапраўды асаблівая сітуацыя: ёсць абмежаванні па куплі нерухомасці грамадзянамі Расіі і Беларусі, цяжкасці з банкаўскімі рахункамі.
У той жа час з легалізацыяй усё дастаткова стандартна. У новых мігрантаў найбольшая складанасць — першапачаткова трапіць у Латвію: кампаніі больш не разглядаюць рэлакацыю грамадзян РБ або РФ. А ў тых, хто ўехаў па блюкард паміж 2020 і 2022 гадамі, усё досыць гладка. Яны працягваюць жыць і працаваць. Пасля пяці гадоў легальнай працы і паспяховай здачы экзамену па латышскай мове на А2 ты пераходзіш у статус уладальніка ПМЖ, і гэта вырашае твае легалізацыйныя праблемы прыблізна назаўсёды.
Яшчэ праз пяць гадоў пры жаданні здаеш экзамен на натуралізацыю (мову ўжо трэба ведаць на B1) і чакаеш рашэння аб грамадзянстве (да аднаго года). Жывых прыкладаў у маім коле пакуль няма — яшчэ ніхто не дасягнуў другой пяцігадовай адзнакі.
Гісторыя пра мову дуальная да непрыстойнасці. З аднаго боку, ты можаш спакойна жыць у Латвіі без латышскай — дастаткова англійскай і рускай. Але калі ў цябе ёсць дзеці, трэба выбіраць: альбо ідзеш у бок глыбокага пагружэння, альбо шукаеш больш дарагія варыянты адукацыі.
У момант пераезду мой старэйшы сын заканчваў школу, і падрыхтаваць яго да паступлення ў ВНУ на латышскай было немагчыма, таму спачатку ён пайшоў у платны каледж, дзе вучылі на англійскай і рускай. А вышэйшую адукацыю ён атрымліваў у іншай еўрапейскай краіне.
А малодшае дзіця нарадзілася ў Латвіі, і пасля дзіцячага садка ён абсалютна гатовы да школы. Ён гаворыць па-латышску як латыш, нягледзячы на тое, што ні мы з жонкай, ні наша няня не гаворым. І вось для яго адукацыі я тут бачу фантастычныя магчымасці: сын бясплатна ходзіць у спартыўную школу і на мноства гурткоў, хоць мы жывём не ў Рызе.
Так, латышская мова вельмі складаная, але тут столькі падручнікаў, курсаў, ютуб-каналаў, што здаць экзамен А2 няцяжка. Я выдзеліў на вывучэнне мовы тры месяцы: займаўся кожны дзень ад двух да васьмі (у выхадныя) гадзін і здаў экзамен з першага разу з вялікім запасам.
Вядома, стаўленне да рускамоўных моцна змянілася, але гэта адбылося не толькі ў Латвіі.
У 2018 годзе тут былі рускія школы, гэта была настолькі рускамоўная краіна, што я адчуваў сябе прыблізна так жа, як у Мінску. Дарэчы, і цяпер я адчуваю сябе няблага.
Але так, ёсць рэчы, якія нам не падабаюцца. Не падабаецца антымігранцкая палітыка, прычым не толькі ў дачыненні да рускамоўных, але і тых, хто прыехаў здалёк.
Тое, што я бачу ў адрас людзей больш чарнявай знешнасці, я лічу непрымальным для Еўропы. Парадаксальным чынам гэта крыху абараняе рускамоўных мігрантаў.
У мяне ёсць сяброўка-латышка, з якой мы разам выгульваем сабак. Яна кажа, што цяпер у грамадстве высокая нецярпімасць да мігрантаў у цэлым, асабліва да прыезджых з Індыі ды іншых азіяцкіх краінаў. Яны так заўважныя на вуліцах і жыхары так востра на іх рэагуюць, што раптоўна палюбілі людзей славянскай знешнасці.
Таму, як кажа мая сяброўка, «усё нармальна, вы ўжо — нашыя, а вось гэтыя нам не падабаюцца».
З’язджаць мы пакуль не плануем: быт наладжаны, усё няблага з працай. Хоць старэйшы сын будзе будаваць кар’еру за межамі Латвіі.
А вось што расказвае Леанід Лознер, які жыве ў Латвіі амаль шэсць гадоў.
— Яшчэ ў 2012 годзе мы купілі зямельны ўчастак побач з горадам Цэсіс. Гэта сэрца Латвіі, навокал — нацыянальны парк Гауя, вельмі прыгожае месца.
Тут ёсць прыгожы экалагічны пасёлак Аматцыемс, які задумаў латвійскі бізнесмен у той добры перыяд, калі Латвія была дастаткова прыязная да рускамоўных прыезджых і актыўна прадавала ім ВНЖ. Уладальнікам нерухомасці яна давала дакументы на пяць гадоў і потым падаўжала іх да бясконцасці.
За гэты час мы пабудавалі тут дом. Спачатку ездзілі сюды як на дачу, а ў снежні 2020 года пераехалі. Вырашылі, што лепш паглядзім збоку, як хутка радзіма вернецца да спакойнага стану. Да гэтага часу яшчэ чакаем.
Як за апошнія гады ў Латвіі змянілася стаўленне да вас у прыватнасці і да рускамоўных мігрантаў у цэлым?
З боку дзяржавы стала значна складаней. Многія людзі, з якімі я стасаваўся пасля 2020 года, ужо не ў Латвіі. Мае айцішныя сябры жывуць пераважна ў Польшчы або на Кіпры. Некаторыя застаюцца ў Латвіі, але ўжо ў роздуме.
Калі б у мяне не было еўрапейскага (партугальскага) пашпарта, мы б не маглі тут жыць.
У нашым пасёлку першыя змены сталі заўважныя яшчэ ў 2014 годзе: перасталі з’яўляцца новыя расійскія пакупнікі, бо Латвія ўзмацніла правілы ў сферы нерухомасці. Тады гэта датычылася толькі расіян, а з 2022 года — і беларусаў таксама.
Але мы ўжо ўбудаваліся ў гэтае жыццё. Прырода тут падобная да браслаўскай або нарачанскай — мае любімыя мясціны ў Беларусі. У гэтым сэнсе я адчуваю сябе як дома. Культурнае асяроддзе таксама дастаткова блізкае мне. Але латышскую мову я так і не вывучыў, бо ўсё яшчэ спадзяюся на вяртанне на радзіму.
Адсутнасць мовы стварае дыскамфорт?
У бытавым асяроддзі практычна не. Усё ж латышы больш цярпіма ставяцца да рускамоўных прыезджых, чым да сваіх рускамоўных суграмадзянаў, якія так толкам і не вывучылі латышскую. У Цэсісе ёсць толькі адно месца — крама канцылярскіх тавараў, дзе немаладая прадаўшчыца скрывілася, калі я першы раз спытаў у яе нешта па-руску. Цяпер я звяртаюся да яе па-англійску. Праўда, па-англійску яна не вельмі гаворыць, а па-руску не хоча. Таму самая праблематычная пакупка ў мяне — гэта канцтавары.
У астатніх месцах я не адчуваю ніякіх праблем. Пару соцень латышскіх слоў я ўсё ж ведаю і заўсёды пачынаю размову з прывітання па-латышску. Пасля гэтага з людзьмі старэйшага пакалення магу перайсці на рускую, і гэта заўсёды вітаецца. З моладдзю ж трэба адразу гаварыць па-англійску, і ўсё таксама будзе добра.
Тыя, з кім я даўно знаёмы, ведаюць, што я — беларус і хацеў бы вярнуцца ў Беларусь, гэта апраўдвае мяне ў іх вачах. Афіцыянты ў кафэ гэтага, вядома, не ведаюць. Але калі яны чуюць, што мы з жонкай паміж сабой размаўляем па-руску, яны з усмешкай пераходзяць на рускую, калі ёй валодаюць.
З іншага боку, яны цалкам могуць дапускаць, што мы — украінскія бежанцы. У цэлым усе гэтыя наратывы перапляціліся ў Латвіі неверагодным чынам.
Рэзюмуючы латвійскую тэму: вы ў Латвіі, таму што нерухомасць, таму што блізкі менталітэт і звычайны клімат?
Клімат якраз не: летам тут цудоўна, але зімой — туга. Гэта ж на 500 км паўночней за Мінск, і кароткі светлавы дзень узімку памнажаецца на пахмурнае неба — дэпрэсіўная штука.
У плане клімату мне больш падабаецца Партугалія. Прыязная і сімпатычная краіна, але своеасаблівая: там жывуць вельмі душэўныя людзі, дрэнна прыстасаваныя да сістэматычнай працы. Я ж выхаваны ў традыцыі адказнасці і дысцыпліны, і сутыкненне з грамадствам, у якім гэтыя паняцці надзвычай аслаблены, для мяне — кашмар і недарэчнасць. Таму ўсё ж Латвія.
Тут у нас камфортнае жыллё, а навокал — вельмі прыгожая прырода. Едзеш з нашай вёскі ў Цэсіс за прадуктамі, глядзіш па баках і думаеш: як прыгожа! Тут я адчуваю сябе як дома, амаль як у Лагойскім раёне, дзе жыў апошнія 20 гадоў перад ад’ездам. Таму я тут.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это обязательно нужно ИИ интегрировать в бизнес процессы или без него как-то мы жили и работали? Почему-то МАЗ, Белаз не создают искусственно из-за ИИ у себя кризисов с выбросом на улицу тысяч работников. Что такое систематический труд? Это когда работают по 12 часов с продсаппортом 24/7 и релизами в воскресенье?
Просто потрясающие примеры четко работающих производств.
Там производство налажено уже почти сто лет.
МАЗ: 2010 год - 23.8 тыс человек. 2021 (более свежей статистики нет): 13.5 тыс человек (-42%).
БЕЛАЗ: 2010 год - 11.4 тыс против 7500 в 2022 (-35%)
Никому не нужное, убыточное, неконкурентноспособное производство, которое продаётся только в страны 3-го мира (Африка, иногда Азия и чуть-чуть в рф по особым договорённостям агрофюрера).
Сами делают только кузова + крупноузловая сборка из комплектов из Китая.
Да ещё и без государственных додаций на коленях стоят и без конца просят ещё денег.
Идеальные примеры.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 жніўня 2026, 16:10
Не учитываете, что часть людей вышла на пенсию? Если бы было убыточное, то закрылось бы давно. Всем нужны наши самосвалы и трактора. Хоть с ИИ, хоть без. А какие праздники они каждый год устраивают? Это от бедности? Наш главный рынок - РФ. ЕС сам не производит, ни одного трактора, ни самосвала кроме какого-нибудь Ламборджини. Наша маленькая страна произвоздит всё.
Ох)) рядовой ну вы совсем уже))
Вы не ротобот? Чего фигню всякую пишите? Давайте по существу.
это из-за убогой и отсталой экономики. Если внедрить более менее нормальную механизацию - половину завода нужно будет уволить. А для моногорода типа Жодино где белаз это основной работодатель - это капец будет. Для беларуси не знаю, но для РФ было исследование, в обрабатывающей промышленности 50% ручного труда. 50, Карл.
Утверждает "эксперт", который ни одним заводом за всю жизнь не управлял. Кто профинансирует нормальную механизацию, может быть Брюссель?
Я на этом заводе работал... Там в туалетах вместо крана труба с вентилем из стены торчала, и говно валялось кучами вокруг унитаза. Про какое ИИ вы говорите относительно этих предприятий...
В Латвии после "отмывочной" саги стало грустно.
Мегапроекты тоже не вывозят. Rail Baltica буксует и не взлетит, в странах Балтии в принципе не умеют в железную дорогу. Поляки быстрее на Луну рельсы проложат, чем местные евроколею до Риги дотянут. Вроде умеют в авиакомпании и Air Baltic - неплохая компания со старлинком на борту, но выбрання экономическая модель и неадекатно масштабное обновление флота на спорную модель
... Тут даже Белавиа солиднее выглядит и меньше из бюджета просит!
В общем, как-то не идёт в Латвии с бизнесом. Эстония и Литва двигаются бодро в своих направлениях (айти, логистика, промышленность), а Латвия как будто потихоньку тухнет...
Плюс поражает диапазон политического дрейфа местных политиков. От хоккейных подарков и обнимашек премьера с усатым соседом до полного закрытия границ и диких ограничений в передвижении, хотя страна имеет целый регион близкий к беларусам.
Соглашусь, с дорогами вообще боль. Как-то недавно ехал машинкой из Варшавы в Хельсинки, так половина via baltica по Польше - идеальная автострада. Но только въезжаешь в Литву, начинается трэш. Встречка, латанная древняя дорога и каждые 10 км радары на среднюю скорость. И так почти вся дорога до Таллинна...
ЕС деньги выделяет всем, а освоить почему-то балты не могут их.
В Литве уже до Каунаса оч норм. От Каунаса до Паневежиса терпимо. Вот дальше до Латвии, по ней и почти до Таллина печально. Как в РБ
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 жніўня 2026, 17:37
от границы до Каунаса - половина в ремонтах, а то, что отремонтировано очень далеко от польских стандартов. От Каунаса до Паневежиса идёт по деревням с ограничениями 50/70 и встречка. Ну и дальше вся такая дорога.
Сорри, тут нет оправданий. Деньги выделяют одинаково, но Польша построила свой кусок от Варшавы до Литвы (а это почти столько же, сколько по всем странам Балтии вместе) быстро и классно, а Литва и далее начинаются леса и поля, как в РБ.
Но до Каунаса ремонты кончились уже. Вы когда ехали-то?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 жніўня 2026, 07:39
Вот открыл карту сейчас и там штук 5 ремонтов по пути от Польши до Каунаса.
Но речь о чём: от Варшавы до Таллинна 1000 км пути машиной. На постройку новой дороги начали выделять деньги около 15 лет назад.
В Польше от Варшавы до Литвы построено полностью автострада (300 км) с отличными 4 полосами и новыми сложными мостами.
Дальше вы хвалите 80 км от границы до Каунаса - да и те в ремонтах сейчас.
Но остальные 620 км (включая 170 км от Каунаса до Латвии) просто отвратительны. Скажу больше - условная Р99 в Беларуси от Баранович до Бобровников лучше качеством, чем эта хвалёная via Baltica, на которую выдают деньги, а результата никакого.
Да нет там сейчас 5ти ремонтов. Ехали две недели назад. Где вы смотрите?
Google maps.
https://shottr.cc/s/2ecU/SCR-20260825-nog.png https://shottr.cc/s/2T4P/SCR-20260825-noq.png https://shottr.cc/s/223G/SCR-20260825-np7.png https://shottr.cc/s/29lv/SCR-20260825-npi.png https://shottr.cc/s/2teT/SCR-20260825-npo.png
А вы приблизьте карту)) и все станет более понятно. У вас на скринах три ремонта на съездах с трассы на побочные дороги (это связано с реконструкцией этих дорог), одно перекрытие дороги, которая идет около трассы и одна пробка)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 жніўня 2026, 22:51
так ЕС выделяет только тем, кто готов и сам вкладываться. Там принцип емнип такой - до 85% от ЕС, а минимум 15% - твои собственные (%% доли могут меняться). Ну и строгий контроль за ходом проекта от еврокомиссий всяких
Да, страны Балтии думаю готовы выделить эти 15%, это не такие большие деньги. Другое дело, что у них нет достаточно строительных организаций, имеющих опыт строительства таких дорог.
Почитайте ещё про Rail Baltica - тоже проекту 20 лет, а они только 3 моста построили, а железку только начали.
А иностранные компании почему-то пускать в тендеры не хотят.
значит им не надо rail baltica, им и так хорошо) Поляки почему то все захотели и смогли
Чего радаров боитесь? Значит сами нарушитель.
Радаров не боюсь, за 15 лет за рулём и 300к+ наезженных на 3 машинах ни разу не попадался на радар.
Другое дело, что когда дорога позволяет ехать максимум 70 (потому что узкая, убитая, забитая кучей машин, нет обочины и очень плотно разъезжаетесь со встречкой), а там стоит радар на 90, то выглядит, как откровенное издевательство.
Про что вы говорите? Via Baltica в Латвии прекрасная дорога, идеальное покрытие. В Литве, да, бывают небольшие латки, но ничего криминального - разрешённая скорость аж 130 км/ч. Не рассказывайте бредни.
Где? На крохотном кусочке от границы с Польшей до Каунаса?
Потому что бОльшая часть Via Baltica вот такая и ни о каких 130 там и куры не шептали:
https://shottr.cc/s/2IxN/SCR-20260826-fmm.jpeg
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 жніўня 2026, 11:29
Те, кто не хочет учить язык страны, в которую переехал, в любой стране плохо себя чувствуют. Это знает любой, кто бывал на Брайтон-бич когда-нибудь. И везде одни и те же рассказы, как их дискриминируют, какое плохое к ним отношение и т.д. Этот Лознер, при всех его регалиях, типичный ватник. Приехал в чужую страну и ожидает, что все будут подстраиваться под него, а не он под хозяев.
Факт. Посмотрел бы я на отношение к сирийцам в РБ, не говорящих по русски и живущих 5+ лет
Нет проблем найти работу за миску супа.
Есть проблема найти где нормально платят.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 жніўня 2026, 11:39