Apple аўтаматычна дадасць большасць праграм iPhone і iPad у App Store для Vision Pro

Кампанія плануе інтэграваць праграмы для iPhone і iPad у App Store для новай гарнітуры — бэта-версію visionOS пакажуць гэтай восенню.

Пакінуць каментарый

Кампанія пацвердзіла хуткую прэзентацыю АC. Ключавой асаблівасцю крамы праграм для гарнітуры будзе ўключэнне ў яе сумяшчальных праграм для iPhone і iPad. Перанос праграм будзе адбывацца аўтаматычна, без дадатковых намаганняў з боку распрацоўшчыкаў. Аднак распрацоўшчыкі змогуць аптымізаваць свае праграмы для лепшай працы на Apple Vision Pro.

Таксама ў распрацоўшчыкаў з’явіцца магчымасць стварыць унікальныя праграмы для гарнітуры, выкарыстоўваючы набор інструментаў для распрацоўкі софту visionOS. Apple ужо прымае заяўкі на камплекты распрацоўшчыка для гарнітуры. Падрабязнасці пра планы Apple могуць з’явіцца падчас прэзентацыі iPhone 15, прызначанай на 12 верасня.

Apple і Microsoft спрабуюць часткова пазбегнуць кантролю ЕС па Законе аб лічбавых рынках
Па тэме
Apple і Microsoft спрабуюць часткова пазбегнуць кантролю ЕС па Законе аб лічбавых рынках
SpaceX запусціць у космас партыю спадарожнікаў для Apple
Па тэме
SpaceX запусціць у космас партыю спадарожнікаў для Apple
Apple адмовіцца ад кліенцкай падтрымкі ў сацсетках
Па тэме
Apple адмовіцца ад кліенцкай падтрымкі ў сацсетках

Читать на dev.by