Першы праект Міхаіла Дубакова стаў часткай IBM

IBM абвясціла аб завяршэнні ўгоды па набыцці амерыканскага распрацоўшчыка софту для бізнэсу Apptio. У 2021 годзе Apptio купіла беларускую прадуктовую кампанію Targetprocess, заснавальнік — Міхаіл Дубакоў.

Так праект Targetprocess стаў часткай IBM.

17 каментарыя

Угода па набыцці Apptio стала адной з серыі інвестыцый IBM у аўтаматызацыю ІТ за апошнія тры гады. Яшчэ ў чэрвені стала вядомая чаканая сума ўгоды — 4,6-5 мільярдаў долараў.

Віцэ-прэзідэнт і камерцыйны дырэктар IBM Роберт Томас у сваёй заяве згадаў Targetprocess у ліку «лідараў на рынку і найлепшых у сваім класе рашэнняў», якія IBM імкнецца аб’яднаць, каб «працягваць ператвараць ІТ з цэнтра выдаткаў у цяперашнюю канкурэнтную перавагу» для бізнэсаў.

Флагманскі прадукт Targetprocess — сістэма кіравання аджайл-праектамі для буйных кампаній. Узімку 2021 года кампанію купіла амерыканская Apptio, якая атрымала 100% Targetprocess, уключаючы долі ЕБРР і бягучых фаўндараў (Міхаіл Дубакоў, Андрэй Міхайленка ды іншыя. — Заўв. dev.by). Сума ўгоды не была агучаная.

Сузаснавальнік і СЕО Targetprocess Андрэй Міхайленка, каментуючы ўгоду, заявіў, што «ў выніку інтэграцыі Targetprocess з прадуктамі Apptio на рынку з’явіцца рашэнне, аналагаў якому няма. Apptio + Targetprocess закрыюць усе патрэбы буйных кампаній не толькі ў планаванні і кіраванні працай у ІТ, але і ва ўліку ўсіх фінансавых паказчыкаў, звязаных з гэтай працай».

На пачатку бягучага года стала вядома, што Apptio вырашыла сысці з Беларусі і ліквідаваць мінскі офіс Targetprocess. У беларускім офісе Targetprocess працавала каля 100 спецыялістаў. Як высветлілася, яшчэ вясной 2022 года мінскую каманду рэлакавалі ў Польшчу — у кракаўскі офіс Apptio. Частка супрацоўнікаў працавала аддалена з іншых польскіх гарадоў.

Targetprocess — прадуктовая ІТ-кампанія, флагманскі прадукт — сістэма кіравання аджайл-праектамі для буйных кампаній. Кампанія была заснаваная ў 2004 годзе. Заснавальнік — Міхаіл Дубакоў.

Увесну 2018 года Targetprocess прыцягнула 5 мільёнаў долараў ад інвестфонду «Зубр Капітал» і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Пазней Міхаіл Дубакоў адышоў ад аперацыйнага кіравання Targetprocess і заняўся новым праектам — Fibery. Гэта платформа для менеджменту праектаў.

У лютым 2021 года Targetprocess купіла амерыканская кампанія Apptio — глабальны пастаўшчык рашэнняў у галіне кіравання тэхналагічным бізнэсам.

Улетку 2021 года Міхаіл Дубакоў пераехаў на Кіпр. Туды ж пераехала каманда Fibery. Пазней стала вядома, што Fibery выйшла з ПВТ і ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі. 

IBM — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і пастаўшчыкоў апаратнага і праграмнага забеспячэння, а таксама IT-сэрвісаў і кансалтынгавых паслуг. У чэрвені 2022 года кампанія заявіла аб згортванні бізнэсу ў Расіі і сыходзе з краіны.

Apptio — распрацоўшчык SaaS-рашэнняў для кіравання тэхналагічным бізнэсам. Заснаваная ў 2007 годзе, штаб-кватэра — у Белв’ю, штат Вашынгтон. Офісы ў Дэнверы, Мельбурне, Сіднэі, Парыжы і інш. Карпаратыўныя праграмы Apptio прызначаныя для ацэнкі і перадачы інфармацыі пра кошт ІТ-паслуг, складання бюджэту і прагназавання. 550+ кліентаў рознага памеру.

У 2016 годзе прыцягнула 96 млн долараў на IPO. Пры канцы 2018 года было абвешчана, што Apptio будзе набыта прыватнай інвестыцыйнай кампаніяй Vista Equity Partners за 1,9 млрд долараў. Пасля ўгоды Apptio перастала быць публічнай кампаніяй.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Дубаков подвёл итоги 7 месяцев на Кипре
По теме
Дубаков подвёл итоги 7 месяцев на Кипре
«Инвестиции — путь к потере компании». Дубаков о расставании с Targetprocess
По теме
«Инвестиции — путь к потере компании». Дубаков о расставании с Targetprocess
«Есть шанс превратить Fibery в компанию на миллиард долларов». Михаил Дубаков о новом продукте, «сожжённом» $1 млн и выгорании
По теме
«Есть шанс превратить Fibery в компанию на миллиард долларов». Михаил Дубаков о новом продукте, «сожжённом» $1 млн и выгорании
Targetprocess в 5 абзацах. Как интроверт делал компанию для себя и людей
По теме
Targetprocess в 5 абзацах. Как интроверт делал компанию для себя и людей
Михаил Дубаков: «Главное — собрать умных людей на одном этаже и не мешать»
По теме
Михаил Дубаков: «Главное — собрать умных людей на одном этаже и не мешать»
«Нас, диких баранов, теперь будут пасти?». Михаил Дубаков честно ответил на вопросы работников
По теме
«Нас, диких баранов, теперь будут пасти?». Михаил Дубаков честно ответил на вопросы работников
СЕО Targetprocess про сделку и будущее минской команды
По теме
СЕО Targetprocess про сделку и будущее минской команды
Ещё один большой американский игрок ушёл. Легендарный проект Дубакова теперь в Кракове
По теме
Ещё один большой американский игрок ушёл. Легендарный проект Дубакова теперь в Кракове

Читать на dev.by