Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«На звычайнай працы мазгі выкарыстаць асабліва і няма дзе». Дзе зараз 50 крутых алімпіяднікаў з Беларусі

Пагаварылі з сузаснавальнікам Wargaming Іванам Міхневічам і іншымі пераможцамі міжнародных алімпіяд па інфарматыцы мінулых гадоў.

21 каментарый
«На звычайнай працы мазгі выкарыстаць асабліва і няма дзе». Дзе зараз 50 крутых алімпіяднікаў з Беларусі

Пагаварылі з сузаснавальнікам Wargaming Іванам Міхневічам і іншымі пераможцамі міжнародных алімпіяд па інфарматыцы мінулых гадоў.

3 жніўня 2025 года ў сталіцы Балівіі Сукрэ скончылася чарговая міжнародная алімпіяда па інфарматыцы IOI-2025. Удзельнікі з Беларусі ў 2025 годзе заваявалі два сярэбраныя і два бронзавыя медалі. Праўда, называць іх камандай Беларусі на гэты раз не зусім карэктна: на сайце IOI назва нашай краіны (як і Расіі) у медальным заліку сёлета не пазначаецца. У агульны афіцыйны медальны залік Беларусі медалі, заваяваныя беларускімі ўдзельнікамі IOI, не трапляюць з 2022 года.

Нягледзячы на гэта, Беларусь усё яшчэ захоўвае высокае 17-е месца па агульнай колькасці заваяваных з 1989 года медалёў (102 штукі), апярэджваючы, напрыклад, Вялікабрытанію (79), Германію (99) і Канаду (101). І менавіта беларус, Генадзь Караткевіч, застаецца абсалютным рэкардсменам па колькасці заваяваных на IOI медалёў: ён атрымліваў іх сем разоў, прычым шэсць разоў узнагароды былі залатымі.

У адкрытых крыніцах мы знайшлі інфармацыю пра месца жыхарства і працу 48 беларускіх прызёраў алімпіяд IOI з 1990 па 2021 год (гэты спіс, зразумела, не поўны). Відавочна, перамогі ў міжнародных алімпіядах па інфарматыцы сталі нядрэнным трамплінам для кар’ернага росту многіх беларускіх праграмістаў. Пры гэтым пераважная большасць з іх пакінула нашу краіну.

Толькі дзевяць пераможцаў з 48, інфармацыю пра якіх мы знайшлі, дасюль застаюцца ў Беларусі. Па восем пераможцаў міжнародных алімпіяд для праграмістаў з Беларусі жывуць у Польшчы і ў ЗША, шасцёра ў Вялікабрытаніі, трое ў Расіі, па двое — у Швейцарыі і ў Германіі. Яшчэ па адным прызёру алімпіяд IOI ад Беларусі выбралі для жыцця і працы Іспанію, Літву, Канаду, Славакію, Грузію, Францыю, ААЭ, Кіпр, Арменію і Чэхію. Праўда, як мінімум двое працуючых за мяжой алімпіяднікаў жывуць на дзве краіны, рэгулярна вяртаючыся ў Беларусь.

«Гэта асаблівая, вельмі малалікая каста найбольш адораных і здольных»

Іван Міхневіч, сузаснавальнік Wargaming. Жыве ў Нікасіі на Кіпры. Заваяваў сярэбраны медаль IOI у 1996 годзе. 

Я ездзіў на алімпіяды для міжнародныя школьнікаў у Нідэрланды і ў Венгрыю ў сярэдзіне 90-х. У нейкім сэнсе для мяне гэта быў культурны шок.

На школьных алімпіядах тады ніхто нікога не хантыў. У мяккай форме гэта адбывалася крыху пазней, на студэнцкіх спаборніцтвах. Удзел у іх даў мне ўнікальны досвед рашэння складаных задач і праблем у найкарацейшы час, ва ўмовах вялікага ціску і стрэсу, дадаў у спіс маіх навыкаў камандную працу.

Статус алімпіядніка ў той час быў у пашане. Яго паважалі не толькі пры навучанні, але і ў працы. Упэўнены, што і сённяшнія «алімпіяднікі» — гэта асаблівая, вельмі малалікая каста найбольш адораных і здольных. Перамога ў алімпіядзе — гэта свайго роду знак якасці для інтэлектуальных магчымасцяў праграміста.

Зразумела, акрамя інтэлектуальных здольнасцяў існуюць і іншыя чалавечыя якасці, якія таксама маюць вялікае значэнне. Тут ужо алімпіядны статус нічога не гарантуе.

У побытавым плане гэта вызваліла мяне ад выпускных экзаменаў 9-га класа, уступных экзаменаў у ліцэй пры БДУ, выпускных экзаменаў 11-га класа і ўступных экзаменаў у БДУ. Перамогі на алімпіядах па інфарматыцы вызвалілі мяне ад лішніх складанасцяў, я мог займацца любімай справай замест муштры для здачы экзаменаў. 

Лагатып Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы для школьнікаў

Удзел у міжнародных алімпіядах па інфарматыцы — гэта ўнікальны досвед, які вызначае ўсё далейшае жыццё. Ён адкрыў шмат новых дзвярэй, магчымасцяў і знаёмстваў. 

«Як мне здаецца, адначасова з ростам складанасці алімпіяд падала каштоўнасць, прэстыж усяго гэтага»

Мікіта Леснікаў, Staff Cryptographic Software Engineer у Irreducible. Жыве ў Беларусі і ў ААЭ. 

Раней многія кампаніі ўспрымалі алімпіяды як варонку для найму. Памятаю гэтыя бясконцыя лісты ад IBM, Microsoft з прапановамі пайсці да іх працаваць. Як я разумею, для іх гэта быў спосаб дастаткова лёгка знайсці добрых і лаяльных спецыялістаў. Таму што калі да чалавека ў галаву залезці, калі яму 18 гадоў, калі ён яшчэ не паспеў стаць цынікам, — з яго і супрацоўнік будзе адпаведны.

Я ўдзельнічаў у пяці міжнародных алімпіядах па інфарматыцы. У сваіх дзявятым, дзясятым, адзінаццатым класе, гэта значыць у 2004–2006 гадах, як член зборнай Беларусі я ездзіў на алімпіяды IOI для школьнікаў. У 2004 годзе ў Афінах узнагароды я не атрымаў, у 2005 годзе ў Новым Сончы ў Польшчы мне дасталася «бронза», а ў 2006 у мексіканскай Мерыдзе — «золата». 

Потым я без экзаменаў паступіў у БДУ на ФПМ [факультэт прыкладной матэматыкі]. І ў камандзе ўніверсітэта я ўдзельнічаў у студэнцкіх алімпіядах ICPC — у 2007 годзе ў Японіі (міма), у 2008 годзе ў Канадзе (бронзавы медаль). Да канца другога курса мая кар’ера спартыўнага праграміста скончылася, бо па правілах у трэці раз у фінальных спаборніцтвах ICPC я ўжо не мог удзельнічаць. 

Яшчэ на алімпіядах для школьнікаў у мяне была нядрэнная англійская, хоць у нулявыя ведаць яго на школьных алімпіядах IOI не патрабавалася. З камандай едзе кіраўнік (leader) і яго намеснік (deputy leader), задача апошняга — перакласці задачы на мову сваёй краіны. Памятаю, як у Афінах, калі ў нашых кіраўнікоў было не вельмі добра з англійскай, перакладам на рускую з намі падзялілася расійская дэлегацыя. Але я і тады чытаў задачы на англійскай. Крыўдна зрабіць памылку з-за таго, што сутнасць задачы няправільна перакладзена. У алімпіядных задачах такая традыцыя ці асаблівасць: умовы вельмі вялікія, вадзяністыя. У камандных спаборніцтвах заўсёды лічылася прафесійным скілам пачынаць чытаць умову з канца, каб усю ваду выпусціць.

Мне, беларускаму дзіцяці сярэдзіны нулявых, вельмі падабаліся ўсе гэтыя паездкі за мяжу. 

Усё было прафесійна і добра арганізавана. У 2004 годзе наша алімпіяда ў Афінах была адразу пасля Алімпійскіх гульняў. І там быў пабудаваны спецыяльны корпус для журналістаў, частка Алімпійскай вёскі, — мы жылі ў гэтым будынку. Гэта было, вядома, не раскошна, але дастаткова камфортна. У Мексіцы арганізатары пасялілі нас у добрым гатэлі ў горадзе Мерыда на паўвостраве Юкатан, у курортным рэгіёне. На студэнцкіх алімпіядах усё таксама было нядрэнна: у 2007 годзе жылі ў атэлі Hilton у такійскім Дыснейлэндзе, у 2008 — на гарналыжным курорце Банф у канадскай правінцыі Альберта. Кіраўніком нашай каманды тады быў Сяргей Гвардзейцаў з Itransition. І ён за свае фінансы ездзіў, а мы ездзілі за фінансы арганізатараў, IBM. Дык вось, Сяргей казаў тады, што курорт дарагі — нават для яго дастатку.

Бронзавы медаль Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2006 года ў Мексіцы. Фота: Prateek Karandikar, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

За 10 гадоў, па маім уражанні, вельмі моцна вырас узровень удзельнікаў алімпіяд. Мяне пару разоў запрашалі праводзіць зборы для абласных алімпіяд у Мінску ў 2013 — было ўражанне, што на той момант абласная алімпіяда па складанасці была супастаўная з рэспубліканскай алімпіядай узору 2003-га.

Як мне здаецца, адначасова з ростам складанасці падаў прэстыж усяго гэтага. Па-першае, спартыўнае праграмаванне падкасіў AI. Праводзіць вочныя кантэсты вельмі дорага, усё пачало рухацца ў бок анлайну, а ў анлайне практычна немагчыма змагацца з чытарамі. Каштоўнасць такіх спаборніцтваў для бізнесаў моцна ўпала. Раней алімпіяды праводзіліся ў краінах першай велічыні, так сказаць. А зараз усё гэта як быццам у краіны трэцяга свету рухаецца. Магчыма, я памыляюся — адчуванне, што арганізатары працягваюць традыцыю, але, відаць, ранейшых фінансаў на гэта ўжо няма. 

«У камерцыйнай распрацоўцы я сутыкнуўся з дастаткова глыбокім шокам»

Ці прывівае ўдзел у алімпіядах нешта карыснае іх удзельнікам? Я не буду казаць, што гэта чыста станоўчы ўплыў, шчыра. 

Па-першае, гэта спаборніцтвы на час. Любы алімпіяднік ведае кучу алгарытмаў, усялякія спосабы іх прымянення. Існуюць і сапраўды нестандартныя задачы, дзе даводзіцца «вывіхнуць» мазгі, камбінуючы алгарытмы. Але гэта ўсё робіцца ў рамках пяцігадзіннага кантэсту, і потым гэта ўсё выкідаецца. Гэта значыць няма сэнсу ў гэтым пяцігадзінным кантэсце пісаць нешта добра. Спаборніцкі код сучасны — як правіла, страшны. Там адналітарныя зменныя, куча макрасаў, куча ўсяго.

Я б нават сказаў, што ў нулявыя код быў чысцейшы, бо не было такой дзікай канкурэнцыі. 

У камерцыйнай распрацоўцы я сутыкнуўся з дастаткова глыбокім шокам. Літаральна давялося ламаць звычкі. Улічваць тое, што ў прадакшане код пішацца не за пару гадзін і пасля гэтага забываецца. Яго трэба аказваецца, развіваць, падтрымліваць. Яго нават часам іншыя людзі чытаюць. І наогул, часам каментарыі там трэба пісаць! Гэта ўсё давялося з нуля вучыць.

Нягледзячы на тое, што я быў вельмі круты ў алімпіядах і вельмі хутка прагрэсаваў, у моманце мне было складана. У мяне нават быў такі дысананс: нібыта я раблю вельмі простыя штукі, якія не падобныя нават блізка па складанасці на тое, што робяць на алімпіядах. Але гэта мне цяжка даецца. Таму што трэба шмат увагі траціць на тое, на што раней я наогул забіваў.

У звычайнай распрацоўцы, дзе трэба накідаць тэмплейтаў, тэсцікаў напісаць і іншага, алімпіяднікі спачатку буксуюць. Таму што мазгі прымяніць асабліва і няма дзе, а вось гэтага ўласна механічнага навыку няма.

«Згадка пра тое, што ў камандзе стартапа ёсць алімпіяднік, дапамагае павялічыць суму ўгоды»

І пра плюсы.

Алімпіядны досвед вельмі карысны, калі трэба вырашыць якую-небудзь нестандартную задачу, прыдумаць архітэктуру якой-небудзь новай базы даных ці нешта звязанае з AI. Ці як мне зараз — мая праца звязана з прыкладной крыптаграфіяй. У нас вельмі шмат даследчых момантаў.

Наколькі дапамаглі перамогі ў алімпіядах у пошуках працы?

Сваю першую камерцыйную працу на трэцім курсе я знайшоў так: кіраўнік проста паставіў сабе мэту знайсці алімпіядніка ў каманду. Мне проста перадалі ліст: «Калі хочаш, прыходзь да нас працаваць».

І потым я ўжо з кіраўніком пагаварыў. Ён кажа: «Вось мы даведаліся, што вось такія хлопцы добра кодзяць. І ўсё. Я літаральна не сумоўнічаўся нават, яны самі да мяне прыйшлі. Гэта быў 2009 год.

Зала спаборніцтваў Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2006 года ў Мексіцы. Фота: Lasse Andersen, Public Domain, commons.wikimedia.org

Ну і калі ў маёй цяперашняй кампаніі закрываўся Series A, то там у піч-дэку, якая апісвала каманду, было тлустым шрыфтам вылучана, што гэты чалавек удзельнічаў у IOI і ў ICPC. Банкіры, якія прадаюць стартапы, таксама рэкамендуюць засяроджваць на гэтым увагу. Яны лічаць, што згадка пра гэта дапамагае павялічыць суму ўгоды.

У рэзюмэ я проста бліжэй да канца ўказваю, што ў школьным і студэнцкім узросце гэтым займаўся. 

«У выніку я змог атрымаць стажыроўкі ў некалькіх аддзяленнях Google, у тым ліку ў DeepMind»

Мікіта Сазановіч, экс-Research Engineer у Google DeepMind, Member of Technical Staff у Anthropic, жыве ў Лондане. Заваяваў сярэбраны медаль на алімпіядзе IOI 2015 года. 

Вядома, удзел у алімпіядзе не быў пустым марнаваннем часу ці нейкай фармальнасцю. Я вельмі рады, што ў школьныя гады займаўся гэтым. Гэта дапамагло мне, хлопцу з маленькага горада Стоўбцы ў Мінскай вобласці з насельніцтвам у 15 тысяч чалавек, праявіць сябе.

Я высока цаню спаборніцкае праграмаванне. Няважна, дзе вы геаграфічна, ці ёсць у вас доступ да якіх-небудзь трэнераў ці курсаў: усё, што вам трэба — гэта камп’ютар і інтэрнэт. Што ў цяперашні час ёсць у кожнага. Ну і, вядома, жаданне працаваць для выніку.

Я ўдзельнічаў у алімпіядзе IOI у 2015 годзе, яна праходзіла ў Алматы ў Казахстане. Арганізацыя была выдатная. У Алматы мы адчувалі сябе «на сваім полі».  

Асаблівасць міжнароднай Алімпіяды была ў тым, што бал за задачу вы бачыце адразу, а пазіцыю ў табліцы не ведаеце. Запомнілася, як на выхадзе з залы кіраўнікі нашай дэлегацыі Кірыновіч Ірына Фёдараўна і Толсцікаў Аляксей Аляксандравіч падтрымлівалі нас, падказвалі, на якой пазіцыі, па іх меркаванні, мы апынуліся. Я ўдзячны ім за гэта. Мне запомнілася, як удзельнікі з некаторых краін раздавалі сувеніры, — і я атрымаў магніцік ад Макаа (не ведаў тады, што такая краіна існуе). Яшчэ запомніўся прылёт у аэрапорт Мінска пасля самой алімпіяды, дзе нас сустракалі з кветкамі. 

Я заняў трыццатае месца з 322 удзельнікаў, не хапіла ўсяго толькі трох месцаў да залатога медаля (іх атрымлівалі ўдзельнікі, якія занялі месцы з дваццаць сёмага месца і вышэй). Перамога дапамагла мне паступіць у Вышэйшую школу эканомікі ў Санкт-Пецярбургу. 

На алімпіядзе, наколькі памятаю, хантынгу не было. Пры гэтым медаль дапамагаў мне ў кар’еры ў першыя гады пасля алімпіяды — і ўсё яшчэ дапамагае. На механічным узроўні рашэнне задач спаборніцкага праграмавання дапамагае вам быць гатовым да любых інтэрв’ю ў вялікія тэхналагічныя кампаніі, дзе я працаваў. 

Ніхто наўпрост не казаў, што «перамога на алімпіядзе — гэта менавіта тое, чаму мы вас хочам узяць». Але я ўпэўнены, што гэта сыграла ролю — і я змог атрымаць стажыроўкі ў некалькіх аддзяленнях Google, у тым ліку ў Google DeepMind. Усе звяртаюць на гэта ўвагу, як мінімум гатовыя даць вам шанц прайсці інтэрв’ю.

Уваход у залу спаборніцтваў Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2007 года ў Харватыі. Фота: MayaSimFan, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org

Вядома, з гадамі гэты эфект згасае. І ваша кар’ера павінна пра вас казаць больш, чым заслугі дзесяцігадовай даўнасці. Што важна і не губляецца з часам — удалося выступіць за родную краіну і неяк адзначыцца ў яе гісторыі. Хоць у далейшым я і пераехаў за мяжу.

«Шахматы не зніклі пасля з’яўлення Stockfish і ўсіх гэтых рухавікоў»

Пасля магістратуры я пераехаў у Лондан і працаваў у Google DeepMind. А нядаўна, некалькі месяцаў таму, перайшоў у Anthropic. Абедзве гэтыя кампаніі трэніруюць LLM, у Google я трэніраваў DeepMind, я ў Anthropic — Claude. Раскажу крыху пра тое, як на саму дысцыпліну спаборніцкага праграмавання паўплываюць AI і моўныя мадэлі.

Мадэль DeepMind нядаўна атрымала залаты медаль у міжнароднай Алімпіядзе па матэматыцы. А яе поспехі ў праграмаванні з рэйтынгам яшчэ больш уражваюць. Зараз такія мадэлі папулярныя ў бенчмарку на Codeforces, і яны ўваходзяць у топ-100 праграмістаў у свеце ў любым спаборніцтве. А на днях стала вядома што мадэль OpenAI атрымала б залаты медаль у IOI 2025, калі б у ёй удзельнічала.

У нейкім сэнсе я рады, што ў мой час гэтых мадэляў не было. Так як ніколі не было спакусы імі скарыстацца ці нават задумвацца пра тое, што недзе ёсць нешта такое, што можа гэтыя задачы замест цябе даволі лёгка вырашыць.

Але хачу адзначыць яшчэ два пойнты.

Першы: ва ўсіх гэтых мадэлях ёсць навучальныя моды, дзе вы можаце ўставіць задачу ў чат, і мадэль будзе вам даваць не проста рашэнне, а падказкі, накіроўваць вас да рашэння.

Я лічу, што гэта яшчэ больш дэмакратызуе дысцыпліну спаборніцкага праграмавання, любы чалавек з дапамогай AI можа развіваць свае навыкі.

Другі пойнт. Я лічу, што спаборніцкае праграмаванне ў любым выпадку не перастане быць рэлевантным. На маю думку, яно будзе развівацца ў тым жа ключы, што і шахматы пасля з’яўлення Stockfish і ўсіх гэтых рухавікоў, якія зараз гуляюць лепш, чым Магнус Карлсен і іншыя лепшыя гульцы свету. 

Тое, чаго чалавек можа дасягнуць, прыкладаючы да гэтага намаганні, заўсёды будзе натхняць іншых людзей. Няважна, у чым — у спорце, шахматах або спаборніцкім праграмаванні.

Куда уходят чемпионы спортивного программирования?
Куда уходят чемпионы спортивного программирования?
Па тэме
Куда уходят чемпионы спортивного программирования?
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Участие в международных олимпиадах, даёт возможность получить стипендию для обучения в лучших университетах мира. Для победителей и призёров это вообще гарантия.
Конечно, надо ещё разобраться/ знать как её получить.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

В наших университетах любой желающий может учится абсолютно бесплатно и государство гарантирует первое рабочее место одинаково - что олимпиаднику, что обычному студенту.

table
table Table в Database
4

еще доступная медицина, стабильное государство, забота о детях, декрет до 3х лет, достойная пенсия. Не страна, а пионерлагерь какой то

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
5

А раз в несколько лет можно прийти в школу и скушать бутерброд с рюмкой водки по очень низкой цене

3

...встретится с коллегами на субботнике, а иногда сходить на стадион по билетам от профсоюза. А еще путевку могут дать в оздоровительный санаторий на море. Минском море.

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Государство не даст заработать, это раз. Назначит жену и начнёт на нём зарабатывать. Дальше как пойдет - от ничего до суицида и иглы. На одном среднем айтишнике выйдет около $1 млн., олимпиадник принесет больше.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 жніўня 2025, 00:09

1

Где мне об этом было узнать в 199x?

Кстати, журналистская работа и статистика вызывают сомнения. Может это просто выброс и anecdotal evidence но никто ни мне ни капитану моей первой чемпионской команды ни капитану второй чемпионской команды не писал, а по всем внешним признакам в линкедине и т.д. мы здесь, а сами, волею судеб или тут или там или здесь или и там и тут.

P.S. а про некоторых участников обзора, со школьных республиканских олимпиад, такие истории веселые есть чтобы вспомнить, жаль, рассказать нечего :-)
P.P.S. Ну и вообще, а где «супергерой» «олимпийского движения» iced? Как насчет фотку ему, поодиознее, для репортажа подобрать?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 жніўня 2025, 00:22

0

В промышленном программировании навыки олимпиад бесполезны. Ачивка которую любят всякие гуглы

0

Это не совсем так. Часто нужно умение найти нестандартное и неочевидное решение, какраз олимпиадники в этом очень сильны.

0

Геймдев, CAD и прочая графика - там им самое денежное место. В обычном же коммерческом продукте на гибких методологиях им только мозги сушить. Вот смотрите.
Если исходить из того, что паттерны проектирования давно изучены и широко применяются на практике, то становится очевидным факт применения схожих решений и подходов в программировании. То есть - нестандартные и неочевидные решения сведены к минимуму.
Сейчас приведу пример: один очень умный инженер обнаружил, что malloc + memfree быстрее почти в два раза по сравнению с calloc. И обнаружил он это не задачку решив, а проведя серию испытаний. Более того, с увеличением версии компилятора и стандартной библиотеки С++, эта разница перестала существовать из-за изменившихся механизмов работы компилятора (clang). С целью возврата утраченного преимущетства в производительности необходимо было провести цикл новых испытаний, таким образом определив, что с новыми версиями компилятора и стандартной библиотеки C++ можно продолжать работать имея былое преимущество, внеся правки в команды сборки. Любой олимпиадник вам скажет, что надо использовать calloc потому что это новый стандарт, его все используют (паттерн), очевидны преимущества на фоне меньшего количества инструкций (логично, правда?). На практике же calloc оказывается медленнее в два раза (почти). Но понять это можно только проведя испытания (опыт).

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 жніўня 2025, 00:58

0

Calloc медленные за счет

Умножения размера элемента на их количество. Не существенно, но там проверка переполнения или арифметика с хитростью ужна. Зануления выделенного блока. Можно оптимизировать на страничных блоках.

Вывод: у вызовов разная семантика. Calloc надо использовать, когда нужен зануленый блок, во всех остальных случаях malloc. На cpp надо забить и писать перегруженный new если нужно что то специфичное.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Это тест на интеллект и алгоритмичесую подготовку. Уверен, победителей мат и физ загребут точно также с радостью, очевидно, не за навыки.

3

Интеллект он бывает разный.

Я просто сравню условия олимпиад и условия в которых отрасль программирует:

A. Время: олимпиада соревнование на скорость, речь идёт о часах. В отрасли как стандарт используется 2-х недельный спринт. Притом не факт что твоя задача изолировано от других решает какую то проблему или создаёт фичу, обычно это пачка задач растянутая по времени. Соотвественно при решении и особенно выработки архитектуре надо сравнить возможные варианты и наставить им Pros/Cons, возможно попробовать.

B. Качество кода. Как уже написали код одноразовый, борьба идёт за скорость печати его поэтому он не поддерживается.
В отрасли вы будете следовать стандартам для проекта или корпорации. Например давать переменным невероятно длинные имена по шаблону. Так же до 50% разработки и более 50% календаря будет уходить на рутинные задачи по оформлению кода в PR, ревью, правкам, дебагу, тестам и т.д.
В отрасли спешить надо но совсем умеренно

C. Сами задачи. От 95% до 100% задач - это рутина возми, перетащи и сделай. Бизнес не будет ставить невозможные задачи из-за рисков. Либо это ущербный бизнес который развалится, а вы от него ещё раньше убежите из-за закидонов. И так как задачи другие нужные другие умения.
Не владения алгоритмами какими-то на который бизнесу вообще начхать, а иметь кругозор или опыт в конкретном деле и строить долгоиграющие и экономически выгодные решения.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 жніўня 2025, 03:47

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

вот ты опять зачем-то привязываешься к тому, что делает "типичный разработчик" vs олимпиадник. Зачем? Высокое место на олимпиаде означает наличие высоких когнитивных способностей и усидчивость, способность долбить одно и то же на постоянной основе. Собственно, именно это и ищут при найме гуглософты. Гарантирует ли их наличие эффективность на рабочем месте? Нет, не гарантирует, потому как на коротком интервью (даже если это 5 раундов по 2 часа) невозможно проверить как человек будет работать - все эти интервью и тесты только прокси к тому, что может выйти из человека (а люди еще и меняться могут). Но запустить на испытательный 3-месячный срок всех желающих - слишком дорого, поэтому отбирают через прокси. Вот считай победитель олимпиады прошел эти собесы другим способом.
Далее, работа разработчика/инженера, все-таки, не сводится к рутине. Как минимум, можно ожидать необходимость изучения новых инструментов и время от времени решения возникших неожиданных проблем. Да и даже рутину можно делать по-разному. Кроме того, работники нижнего уровня формируют воронку для отбора на уровни выше (как технические специалисты, так и менеджмент/развитие бизнеса). Предполагается, что человек с интеллектом справится с этим лучше, чем без. И интеллект кое-как можно оценивать, а вот трудовую этику, способности к взаимодействию с другими людьми, желание развиваться - почти невозможно, нужна проверка в боевых условиях. Да и предполагается, что это все можно натренировать/развить (особенно если человек не дурак - т.е. способен обучаться), а базовый интеллект - не особо, это больше природная данность.

0

На олимпиадах не изучают новые инструменты, неожиданных возникших проблем тоже нет.

Как раз инженер, это и делает.
Увы олимпиада это больше тоже про натаскивание но на специфический класс задач, и еще раз - они не встречаются в современном промышленным программировании. Там то как раз рутина и формошлепство разной степени сложности.
Ещё раз интеллект он разный, говорить что вот тот победитель вот той олимпиады имеет интеллект, а вот этот рядовой сениор на котором держится 25 лет проект он его не имеет это по-детски наивно.

Вот в чем олимпиадники почти наверняка имеют успех - в выкатывании PoC за выходные. Такие истории я знаю.

0

Причем тут этика?

Желание развиваться причем?
У любого вайтишника это желание будет в 10 раз больше, чем у студента олимпиадника пришедшего за компанию на олимпиады.
Способности к взаимодействию с другими людьми у программистов так себе, а лучшие они у мошенников и продаванов.

1

Ущемился, что ли? Эта ачивка - свидетельство довольно существенной особенности. «Бесполезна» совсем неудачная её характеристика. Зачастую это признак способности большой вред проекту нанести. В редких, но очень важных, случаях - наоборот. Ну и мы все сильно разные (по меньшей мере «разные были», после 2010го никого не знаю).

1

В ресёрче очень даже полезны. Непонятно только зачем обычных гребцов фильтруют по чему-то большему чем основные структуры и алгоритмы и прочий физзбазз. Наверное потому что могут, но там соотношение сигнал/шум перестаёт расти

slacker
slacker DevOops в dev/null
1

будет ли пилот болида хорошим водителем автобуса?

0

никогда. пилот болида - агрессия, соревнование, адреналин. водитель - спокойствие, монотонность, рутина. противоположные навыки. но в ИТ компаниях регулярно бывают нужны именно пилоты болида.