Гендырэктар DeepMind: АІ пакуль дасягнуў узроўню інтэлекту, як у ката

Гендырэктар падраздзялення Google DeepMind Дэміс Хасабіс сумняваецца, што дасягненні ў распрацоўцы вялікіх моўных мадэляў наблізіліся да чалавечага ўзроўню інтэлекту.

1 каментарый

«Мы яшчэ нават не дасягнулі кацінага інтэлекту як агульнай сістэмы», — заявіў Хасабіс, адказваючы на пытанне пра прагрэс кампаніі ў распрацоўцы моцнага штучнага інтэлекту (Artificial General Intelligence, AGI). У часе канферэнцыі «Будучыня Брытаніі 2024» гендырэктар DeepMind паведаміў, што яго каманда сканцэнтраваная на стварэнні AGI, а не АІ.

«На гэты момант мы далёкія ад інтэлекту чалавечага ўзроўню на ўсіх напрамках. Але ў некаторых абласцях, напрыклад, у гульнях, АІ лепшы за найлепшых у свеце», — дадаў ён. Адзін з праектаў DeepMind пад назвай Project Astra накіраваны на стварэнне ўніверсальнага мультымадальнага АІ-памочніка, магчымасці якога будуць шырэйшымі за ChatGPT і Gemini.

Google знайшла спосаб трэніраваць АІ у 13 разоў хутчэй і ў 10 разоў энергаэфектыўней
Па тэме
Google знайшла спосаб трэніраваць АІ у 13 разоў хутчэй і ў 10 разоў энергаэфектыўней
WhatsApp дадасць AI-рэдактар фатаграфій
Па тэме
WhatsApp дадасць AI-рэдактар фатаграфій
Nintendo: генератыўны АІ нам не патрэбны, мы і без яго няблага даем рады
Па тэме
Nintendo: генератыўны АІ нам не патрэбны, мы і без яго няблага даем рады

Читать на dev.by