«Я ехала сюды жыць, а ён — перасядзець». Як пары распадаюцца праз насталгію
Аднаму ўсё падабаецца ў эміграцыі, а другая хоча вярнуцца — ці наадварот.
Аднаму ўсё падабаецца ў эміграцыі, а другая хоча вярнуцца — ці наадварот.
Аднаму ўсё падабаецца ў эміграцыі, а другая хоча вярнуцца — ці наадварот.
Мы з былым хлопцам не былі жанатыя, але называлі адзін аднаго мужам і жонкай — і жылі разам каля 10 гадоў.
Мы разам вучыліся ў БДУІР, менавіта ў перыяд вучобы і пачалі сустракацца. Потым абодва знайшлі працу. Быў нават час, калі працавалі разам, але гэты досвед не асабліва спадабаўся: мы гаварылі пра працу і дома, пачыналі сварыцца, прыйшлося ўвесці мараторый на абмеркаванне любых рабочых пытанняў пасля 19:00.
Калі ў 2022 годзе з Беларусі пачалі сыходзіць ІТ-кампаніі, мы працавалі ўжо ў розных месцах. Доўга спрабавалі ўтрэсці: куды пераехаць, каб не разлучацца. У выніку хлопец змог дамовіцца са сваім працадаўцам, што будзе працаваць дыстанцыйна з Польшчы, а я пераехала туды ж са сваёй кампаніяй.
Самая галоўная наша праблема, мне здаецца, у тым, што я ехала сюды жыць, а ён — перасядзець. Ён увесь час трансляваў, што вернецца, «як толькі, дык адразу». Так, прыкольна пажыць нейкі час за мяжой, але дом у яго ў Беларусі. Ён сумаваў па родных. У адпачынак хацеў не кудысьці яшчэ (мы ж у Еўропе — можна падарожнічаць!), а «ў сваю вёску». Успамінаў свой ранейшы ўзровень дастатку і тое, колькі мог сабе дазволіць у Беларусі (і колькі адкладваць).
Яшчэ наклала свой адбітак тое, што я працавала ў офісе, а мой хлопец — з дому, і ён там захрас і, мне здаецца, нават выгарэў ад дыстанцыйкі. Мы абодва пачалі вывучаць польскую, але яму не было дзе яе практыкаваць — хіба што ў краме, а ў мяне быў рабочы «палігон».
Пазамінулай зімой маці майго грамадзянскага мужа няўдала ўпала і зламала абедзве рукі. Яго прысутнасць у Мінску не патрабавалася, за ёй даглядаў тата. Але хлопец пачаў казаць, што не разумее, што ён увогуле забыўся ў Польшчы — чатыры сцяны здымнай кватэры?
Паехаў. Мы спрабавалі падтрымліваць адносіны дыстанцыйна. Потым вярнуўся, я думала, што назаўсёды. Але потым зразумела, што яму трэба было параўнаць: са мной у эміграцыі ці без мяне на радзіме — і ён прыняў канчатковае рашэнне, паехаў ужо канчаткова.
Для мяне гэты разрыў быў балючым, таму я вырашыла не калупаць рану: разышліся — значыць усё. Адносіны з ім не падтрымліваю.
— Мы з жонкай пераехалі ў Польшчу 5 гадоў таму. І гэты пераезд падштурхнуў маю кар’еру: я мяняў працадаўцаў, добра рос. А вось кар’ера жонкі забуксавала: яна была лідам, але апынулася на бенчы, а на наступны праект яе ўзялі ўжо папросту як тэстыроўшчыцу.
Жонка казала, што ў Беларусі ўжо знайшла б нешта яшчэ, а тут вымушана браць, што даюць, і прафесійна дэградаваць.

У нас былі не толькі рабочыя планы, мы думалі пра дзіця. Але ў Польшчы жонка пачала казаць, што баіцца — а раптам нешта пойдзе не так і яе прымусяць выношваць плод з цяжкімі паталогіямі. Яшчэ ў Беларусі яна перажыла замерлую цяжарнасць і казала, што не можа быць на 100% упэўнена, што ў выпадку паўтарэння сітуацыі ў краіне эміграцыі ёй акажуць патрэбную дапамогу. Яна ўвесь час паўтарала, што планаваць новую цяжарнасць і роды хацела б на радзіме са сваім доктарам.
Было яшчэ шмат чаго паміж намі, аднак я не хацеў бы выносіць гэта на людзі. Скажу толькі, што мы ўзялі паўзу. Жонка вярнулася ў Беларусь, знайшла працу, у гэтым плане яе ўсё задавальняе. Я працягваю працаваць у Польшчы.
Мы не разыходзімся і не абмяркоўваем разжэнства. Я чуў, што запусціць працэс можна нават з іншай краіны — гэта зрабіў бы хтось з родных ад майго імя па даверанасці. Але я не гатовы разрубіць гэты вузел. І нават не ўяўляю, як дзяліць кватэру — гэта літаральна наша сямейнае гняздо.
Ёсць ілюзія, што можна ўсё вярнуць, магчыма, калі рушыць далей у Германію ці іншую краіну. Жонка не кажа канчаткова «не».
Калі ў вас ёсць падобная гісторыя ці досвед разжэнства ў Беларусі дыстанцыйна з іншай краіны, напішыце нам на editо[email protected] — гэта ананімна.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Типо без работы гражданство не дают. Но работать не хочется...
не понял как пара №2 завязана на ностальгию. Жена была не довольна тем, кем и как работает + что то еще про беременность (кстати она надеется заберменеть по зуму или как). Где ностальгия?
где тут вообще какая ностальгия? вопрос исключительно в том, что для абсолютного большинства людей Беларусь - это ДОМ, а все остальное временно и не важно.
з.ы. попрошу не возбуждаться релоботов на ставке. вас и тут даже десятка не наберется, что уже говорить в целом.
Ну Беларусь и правда дом. Все и правда временно. Вот ждем, когда это временное закончится наконец уже)
Дом это там где семья, а всё остальное временно и не важно.
Да там все понятно: жена держит мужа как запасной вариант, fallback, а сама в это время предается радостям жизни. При этом вероятность забеременеть с каждым годом снижается, а вероятность проблемных родов возрастает. Если бы хотела забеременеть - уже бы делала это давно и несколько раз.
А муж плюшевый, не может принять самостоятельное окончательное решение - выбросить этот чемодан без ручки и найти нормальную, обосновывая это якобы тем, что "не знает, как будет делить квартиру". Ну ок, сиди в "красивой квартире", один без детей и без жены, и делай что скажут другие, не принимай самостоятельные решения.
Егор*, тимлид - убирай иллюзии и как можно быстрее, она уже все сказала своими действиями. Вопрос квартиры исключительно в том, кто ее собственник. Никаких сантиментов, ты был удобным вариантом, как только что то пошло не так - стал не нужен.
Если ты собственник квартиры - продай и купи себе в Европе. Не поддавайся на манипуляции, а суда по истории уже во всю манипулируют.
Здрасте, квартира - совместно нажитое имущество, если была приобретена в браке. Без согласия супруга продажу просто не зарегистрируют (если мы не про схематозы). И даже если была куплена до брака, в зависимости от текущих нюансов может быть очень непросто без ее согласия продать вплоть до тоже невозможно (без развода и судов).
Все герои по своему правы.
и ты тоже прав
и ты