Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Дзе раней было 10 водгукаў, цяпер 100». Што AI робіць з наймам і навошта кандыдатам два CV

Імклівае уварванне AI у ІТ-рэкрутынг не падабаецца многім саіскальнікам. А як выглядае сітуацыя для людзей па той бок? Вось што думаюць пра працу з AI самі рэкрутары.

4 каментарыя
«Дзе раней было 10 водгукаў, цяпер 100». Што AI робіць з наймам і навошта кандыдатам два CV

Імклівае уварванне AI у ІТ-рэкрутынг не падабаецца многім саіскальнікам. А як выглядае сітуацыя для людзей па той бок? Вось што думаюць пра працу з AI самі рэкрутары.

AI усё актыўней бярэ на сябе ролю фільтра паміж людзьмі, якія шукаюць працу, і рэкрутарамі-людзьмі. Прычым гэты фільтр можа быць практычна непранікальным бар’ерам на шляху да працаўладкавання. Акрамя таго, многім патэнцыйным супрацоўнікам не падабаюцца бессэнсоўныя аўтаматызаваныя інтэрв’ю з ШІ-ботамі, а некаторыя ШІ-інструменты ўжо лавілі на дыскрымінацыі жанчын і кандыдатаў з замежным акцэнтам.

Распыталі рэкрутараў пра тое, як яны працуюць у новых умовах і ці не бачаць пагрозы для сваёй прафесіі.

«Могуць адсейваць кандыдатаў, якія апісалі свой досвед суха, што часта сустракаецца сярод дасведчаных спецыялістаў»

Марыя*, IT Recruiter буйной аўтсорс-кампаніі з беларускімі каранямі:

— Я чула пра падобныя праблемы толькі ад саіскальнікаў. Мы ўручную працуем, уручную глядзім рэзюмэ і профілі ў Linkedin. Магчыма, гэта актуальна для буйных прадуктовых кампаній, вакансіі ў якіх збіраюць вельмі шмат водгукаў.

Ганна, Talent Sourcer невялікай прадуктовай кампаніі:

— Асабіста я не выкарыстоўваю AI-інструменты для ацэнкі досведу кандыдата і скрынінгу ўваходных заявак. Таму што часам яны могуць працаваць некарэктна. І адсейваць, напрыклад, кандыдатаў, якія апісалі свой досвед суха (што часта сустракаецца сярод дасведчаных спецыялістаў).

Я выкарыстоўваю AI-інструменты, але, хутчэй, для вырашэння рутынных задач. Стаўлюся да AI добра. Не ўпэўнена, што яны змогуць цалкам замяніць рэкрутараў або любых іншых спецыялістаў, якія працуюць з людзьмі.

Пра перавагі і недахопы AI-рэкрутынгу магу толькі разважаць, таму што я яшчэ не працавала з ATS-сістэмамі, якія аўтаматычна адсейваюць [Applicant Tracking System — праграмнае забеспячэнне, якое аптымізуе працэс набору персаналу]. Яны выкарыстоўваюцца, хутчэй, у вялікіх кампаніях.

Unsplash

Плюсы ў гэтым пэўна ёсць, можна адразу адсеяць па крытычных параметрах. Але і прапусціць кагосьці прыдатнага з імі таксама проста.

Аляксандра*, IT Recruiter невялікай прадуктовай кампаніі:

— Мы не выкарыстоўваем AI у найме. Прынамсі, пакуль. Я да AI стаўлюся добра, пагрозы для прафесіі рэкрутара з яго боку, хутчэй, не бачу.

Насця*, Technical Recruiter у буйной міжнароднай прадуктовай кампаніі:

— AI, безумоўна выкарыстоўваю. Самыя частыя юзкейсы — прагляд CV, ноўттэйкеры і праца з тэкстамі. Плюсы — аўтаматызацыя, эканомія часу. Мінусы — ШІ яшчэ вучацца, растуць і робяць памылкі. Для таго, каб яны рэальна працавалі класна і эфектыўна, трэба марнаваць рэсурсы.

Вялікай пагрозы з іх боку я не бачу. Мая прафесія, як і многія іншыя, трансфармуецца. Новыя навыкі і тулы дадаюцца і дапамагаюць быць эфектыўней. Калі быць гатовай да новых працэсаў, я думаю, праца будзе.

«Для кандыдатаў зараз добрая практыка — гэта рабіць адначасова два рэзюмэ: і для AI, і для жывога вока»

Адна з бізнес-патрэбаў для выкарыстання AI ў скрынінгу рэзюмэ звязана вось з чым. З ростам даступнасці AI рэзка ўзрасла колькасць водгукаў. Адгукацца на вакансіі з дапамогай AI стала на парадак прасцей і хутчэй. Там, дзе раней было дзесяць водгукаў у тыдзень, стала 100.

Для кандыдатаў гэта значыць, што кожны водгук і адказ кампаніі на яго аказваецца менш каштоўным (калі раней за адзін і той жа час можна было зрабіць пяць водгукаў, цяпер можна зрабіць 50). А кампаніі даводзіцца марнаваць больш часу на разбор гэтых водгукаў чалавекам. У дадатак у кандыдатаў, якія адправілі водгукі на сотні вакансій, матывацыя заняць менавіта гэтую канкрэтную пасаду аказваецца меншай. І, адпаведна, змяншаюцца шанцы іх наняць.

Я недзе бачыла слаўную статыстыку 2024 года, дзе пісалі, што зараз AI ў хайрынгу выкарыстоўвае да 87% кампаній, нешта такое. На мой погляд, для кандыдатаў зараз добрая практыка — гэта рабіць адначасова два рэзюмэ: і для AI, і для жывога вока.

Unsplash

Алеся*, Human Resources Recruiter сярэдняй па памерах аўтсорс-кампаніі:

— Вельмі цікавая і наболелая тэма.

Я выкарыстоўваю GPT для генерацыі паведамленняў або булевых запытаў. Але вось менавіта пры разборы водгукаў з аўтаматызацыі выкарыстоўваю толькі фільтры Linkedin і работы.бай па лакацыі. Таму што добрых 80% водгукаў паступае з краін, дзе мы не наймаем. У астатнім аддаю перавагу разбіраць уручную. Тут плюсы і мінусы відавочныя: з аднаго боку, марнуеш вельмі шмат часу, каб вычытаць з часта дрэнна напісанага рэзюмэ патрэбнае. З другога — не прапускаеш тых, хто патэнцыйна падыходзіць на пазіцыю.

Многія «кар’ерныя коўчы» раяць перапісваць сваё CV пад канкрэтныя вакансіі. Калі б кандыдаты так рабілі, гэта быў бы проста рай для рэкрутара. Але будзем шчырымі: гэта занадта энергазатратна для кандыдата.

«Я сама прыхарашыла рэзюмэ распрацоўшчыка, які добра прайшоў тэхнічнае»

Разумею калег, якія выкарыстоўваюць жорсткія AI-фільтры. Водгукі прыходзяць абсалютна розныя, і па-добраму, іх усе трэба разбіраць. У дадатак рэкрутар працуе з патрабаваннямі, якія перадае менеджмент, што наймае. Калі табе скажуць «строга ад 3 гадоў», то ніяк на гэта не паўплываеш, нават калі сам лічыш гэта патрабаванне недарэчным.

У мяне быў нават кейс, дзе я сама прыхарашыла рэзюмэ распрацоўшчыка, які добра прайшоў тэхнічнае, перад тым як аддаваць нанімальнікам. У яго было менш досведу, чым трэба, але з задачамі спраўляўся на ўра. Яго ўзялі, і ён сапраўды добра працаваў, хоць маглі б і адсеяць напачатку.

Тут трэба разумець, чаму выстаўляюць нейкія фільтры. Гэта ж у любым выпадку наладжваецца людзьмі. Ёсць некампетэнтныя калегі, ёсць задача ад менеджменту (а гэта і ёсць замоўца для рэкрутара), а ёсць проста рэчы, супраць якіх не пойдзеш (без англійскай на праект да брытанцаў не трапіць).

Чым карысны AI для кандыдата? Ён можа добра апісаць рэальны досвед, зрабіць рэзюмэ чытэльным. І гэтым трэба карыстацца. Далей маё асабістае меркаванне: проста вось хлусіць у рэзюмэ можна толькі пра тое, што дакладна пацягнеш. Вобразна, няма камерцыйнага досведу з чымсьці, але на пэт-праектах з гэтым добра разабраўся — ок, прыпішы сабе такі досвед.

«AI ніколі не ацэніць чалавека так, як зробіць чалавек»

Для сваёй прафесіі пагроз з боку AI не бачу, у бліжэйшы час дакладна. Пачынаючы ад этапу сорсінгу і да этапу інтэрв’ю: AI ніколі не ацэніць чалавека так, як зробіць чалавек. Усё як заўсёды: тэхналогіі дапамагаюць, калі імі правільна карыстацца.

Unsplash

Аліна*, Talent Acquisition Manager невялікай прадуктовай кампаніі:

— Пакуль я выкарыстоўваю толькі мінімальную аўтаматызацыю. Раблю, напрыклад, скрыпты для зносін з кандыдатамі і для самога пошуку.

Я, хутчэй, рэкрутар старой школы і не вельмі люблю выкарыстоўваць AI у працы з рэзюмэ. Тыя тулы, якімі я карысталася, часта няправільна даносяць інфармацыю і не ўмеюць правільна «вычэпліваць» патрэбную мне.

У бліжэйшыя гады я не бачу пагрозы для сваёй прафесіі з боку AI. Гэтыя інструменты ўсё яшчэ не ўмеюць чытаць рэзюмэ так, як робяць гэта жывыя людзі. І, як па мне, не так хутка навучацца вызначаць софт скілы кандыдатаў. А вось гадоў праз 7-10 усё можа быць.


* — імя суразмоўцы зменена на яе просьбу

«Нават дэмакратыям будзе няпроста ўстрымацца ад спакусы». Чаму царква бачыць пагрозу ў AI
«Нават дэмакратыям будзе няпроста ўстрымацца ад спакусы». Чаму царква бачыць пагрозу ў AI 
Па тэме
«Нават дэмакратыям будзе няпроста ўстрымацца ад спакусы». Чаму царква бачыць пагрозу ў AI
«Пішу былому канструктыўна». Якія AI выкарыстоўваюць у Беларусі (дзе нельга ChatGPT) праграміст капірайтар мастак адзінокая маці і іншыя
«Пішу былому канструктыўна». Якія AI выкарыстоўваюць у Беларусі (дзе нельга ChatGPT) праграміст, капірайтар, мастак, адзінокая маці і іншыя
Па тэме
«Пішу былому канструктыўна». Якія AI выкарыстоўваюць у Беларусі (дзе нельга ChatGPT) праграміст, капірайтар, мастак, адзінокая маці і іншыя
Чытайце таксама
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
Распрацоўшчык Дзмітрый да пераезду ў Еўропу паспеў алічбаваць сямейны альбом з чатырох соцень здымкаў, самым старым з якіх амаль сто гадоў. Ён згадзіўся паказаць devby некалькі сямейных рэліквій і распавесці, як яны дапамагаюць яму ў эміграцыі.
6 каментарыяў
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Меркаваннi i прагнозы.
2 каментарыя
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
Як выглядае жыццё і праца зімой, калі цэнтралізаванае электра- і цеплазабеспячэнне разбурана ракетнымі ўдарамі.
87 каментарыяў
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
Аліса* не любіць слова «лудаманія», але прызнае — у яе залежнасць ад анлайн-казіно. Яна шчыра распавяла devby, з чаго пачалося, да чаго прывяло і чаму яна ніколі не пойдзе працаваць у гэмблінг-кампанію.
15 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

"тупой" ии с нами надолго
https://habr.com/ru/companies/ruvds/articles/920924/

https://www.reddit.com/r/myst/comments/1i19vmq/ai_is_really_really_dumb/?tl=ru ИИ реально, реально тупой

2023 https://www.bbc.com/news/technology-67650807 в Гугл признали что подкорректрировали вирусное видео (с ии)

https://habr.com/ru/companies/ruvds/articles/928170/ AGI математически невозможен, но хайп уже не остановить

3

Так говоришь как будто бы эйчары сильно умные)

0

лопнет громче пузыря доткомов и это остудит горячие головы

https://mindmatters.ai/brief/warning-signs-that-the-ai-bubble-is-due-to-collapse/

"Критическая проблема, как отмечают авторы Mind Matters News, такие как Гэри Смит , заключается в том, что ИИ не показывает большой отдачи от инвестиций: «Основная проблема заключается в том, что LLM [чат-боты] недостаточно полезны, чтобы приносить большой доход».

Современные системы могут имитировать слова, которые люди используют при выполнении задач, часто в контексте, но это не означает, что они понимают, что делают; они понятия не имеют, что значит удалить базу данных или создать фиктивную запись в календаре. Совершают ли они такие ошибки или нет, зависит главным образом от того, что именно они имитируют. Иногда мимикрия срабатывает, иногда — нет. Как я часто подчёркивал, именно тогда у нас возникают галлюцинации и глупые ошибки рассуждения.

Главное, что нужно понимать, — это то, что, как отмечает технологический консультант Джеффри Фанк , вся эта шумиха направлена на привлечение большего числа инвесторов; она не соответствует действительности. Именно так и возникают пузыри."

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Зачем эйчарам ИИ? Чтоб воду из ведра не пить...