Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022

Штогод dev.by праводзіць апытанне беларускіх айцішнікаў. Так мы маніторым тэндэнцыі нацыянальнай (і ўсё больш інтэрнацыянальнай у 2020-2023) ІТ-індустрыі. 

147 каментарыяў

Траекторыя росту ІТ-галіны ў Беларусі адхілілася ў бок стагнацыі і згасання ў 2020–2021 годзе. Аднак сістэмы, што ўстаяліся, інерцыйныя, тады гэта быў павольны і не вельмі масавы трэнд. Пачатак поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года пацягнуў экспрэс-абвал індустрыі пад вагой санкцый і таксічнасці рэгіёна. На працягу года праблемы тэхнічнага, этычнага, фінансавага характару толькі паглыбляліся, а надзеі «перачакаць» сыходзілі на нішто.

Рэлакацыя перастала быць індывідуальным жаданнем (некаторай) актыўнай часткі айцішнікаў. Бізнэс больш не можа будаваць антыкрызісныя планы і «разглядаць варыянты», калі гаворка вядзецца пра выжыванне ягоных завязаных на Беларусь і суседнія краіны праектаў. Санкцыі — гэта надоўга, дзяржава імкліва губляе цікавасць да былога «новага» лакаматыва росту экспарту і эканомікі. Аднак пераезд — гэта складана, дорага і не пра ўсіх. 

Тым больш важнымі і паказальнымі будуць вынікі даследавання dev.by па выніках 2022 года. Калі інфармацыі ўсё менш, даныя пра глыбіню крызісу галіны могуць даць ежу для разважанняў і пабудовы прагнозаў асабістае будучыні. 

Першая частка справаздачы прысвечаная партрэту беларускага распрацоўшчыка і дазволіць зразумець, як ён змяніўся за год, які змяніў усё. 

Галоўнае ў першай частцы
  • Палова рэспандэнтаў — па-за межамі Беларусі.
  • Кожны пяты айцішнік Беларусі — не ў Мінску.
  • Колькасць пачаткоўцаў з досведам да года скарацілася ў тры разы.
  • З гендарным балансам амаль нічога не адбылося.

Беларускі інтэрнацыянал 

Рэсёрч dev.by упершыню ў сваёй гісторыі (2009-2023) з лакальнага перайшоў у разрад міжнародных. Вось толькі радавацца гэтаму нагод няма.

Міграцыя ў большасці выпадкаў вымушаная, а не «натуральная» ў рамках сусветнай канкурэнцыі за веды беларускіх айцішнікаў. Тыя, хто з’язджае, не вызваляюць месцаў для новых пакаленняў — яны вязуць іх з сабой.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Амаль палова апытаных адказвала на пытанні анкеты з-за межаў Беларусі. Вядома, адкрытае добраахвотнае анкетаванне мае на ўвазе, што ў ім у першую чаргу бярэ ўдзел актыўная частка аўдыторыі, а ў выпадку dev.by — у асноўным з камерцыйнага сектара, і гэта трэба ўлічваць пры інтэрпрэтацыі значэнняў. Аднак сам маштаб значэнняў у дынаміцы 2018-2022 добра ілюструе той факт, што міграцыя была масавай і імклівай.  

Важна адзначыць: акрамя колькаснага фактару грае ролю і якасны. Рэлакацыя звязаная з ростам выдаткаў — як бізнэсаў, так і спецыялістаў. Таму партрэт мігранта будзе зрушаны ў бок спецыялістаў вышэйшага ўзроўню, важных для праектаў і запатрабаваных за мяжой. Гэта сумна для індустрыі ў цэлым, бо адбываецца вымыванне інтэлектуальнага патэнцыялу, а не проста маштабаванне сістэмы. 

Мінск пусцее хутчэй

Хай не такое ўражальнае, але таксама рэкорднае значэнне. Яшчэ ніколі доля сталіцы ў размеркаванні беларускіх айцішнікаў па гарадах не складала менш за 80%. За год паказчык адкаціўся больш ніж на 6%.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Вось толькі гэта звязана не з развіццём рэгіянальных цэнтраў прыцягнення, а з актыўнай міграцыяй мінчукоў за межы краіны.

Рэгіянальнае ІТ заўсёды было ў сярэднім кансерватыўнейшым, паколькі сталіца высмоктвала найбольш актыўныя і лёгкія на пад’ём кадры. Але цяпер пад ціск міграцыі як кампаній, так і спецыялістаў трапіла ўжо ў першую чаргу сама сталіца. 

Гендарны баланс не змяніўся

Ва ўмовах ад’езду ў першую чаргу айцішнікаў тэхнічных спецыяльнасцей і ўзроўню мідл+ і сеньёр+ лагічна было б выказаць здагадку, што рэлакейт мог паўплываць на гендарны баланс у галіне ўнутры Беларусі. Бо распрацоўшчыкі-сеньёры — часцей мужчыны, і далёка не ва ўсіх з іх дзяўчаты і жонкі таксама з ІТ, каб кампенсаваць статыстыку паралельнай міграцыяй. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Аднак рэальнае размеркаванне па выніках 2022 практычна не змянілася ў параўнанні з мінулымі гадамі.

Відавочна, адыграў таксама ролю фактар сціскання рынку працы сумежных спецыяльнасцей у крызіс. У першую чаргу выявіліся больш не патрэбнымі (як унутры, так і па-за межамі краіны) беларускія рэкрутынгавыя аддзелы, маркетынг, піяр ды іншыя, дзе доля жанчын была традыцыйна вельмі высокай.

Маладым тут не месца

Нацыянальная ІТ-індустрыя стала хутчэй сталець. Калі шлях параметра «сярэдні век» ад 27,7 да 29,1 заняў цэлых шэсць гадоў ад 2014 да 2019, то супастаўная прыбаўка да 31,5 гадоў прайшла ў два разы хутчэй.

Векавае размеркаванне стала яшчэ раўнейшым у сегменце 25-34 гадоў, у ім усіх векаў па 5%. Вылучаецца толькі сімвалічны «век Хрыста», якога дасягнула 6,5% апытаных, і гэта самы масавы век сёлета.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Фактар міграцыі тут асаблівай ролі не грае, а ўплывае сам па сабе фактар крызісу ў галіне. У цяжкія часы хайраць менш пачаткоўцаў і больш актыўна пазбаўляюцца ад тых з іх, каго паспелі наняць. 

Гэта добра заўважна на прыкладзе размеркавання паводле ўзроўню досведу ў спецыялістаў, занятых у галіне.

Колькасць пачаткоўцаў, якія трапілі ў галіну літаральна летась, знізілася ў тры разы да крытычных 3,3%. За ўвесь час назірання нават у крызісныя гады гэты паказчык не апускаўся ніжэй за 7%. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Паколькі найманне навакоў сціснулася, усе астатнія інтэрвалы размеркавання паводле досведу нарасцілі свае долі.

Спецыялісты, якія цяпер валодаюць досведам у 1-2 гады, паспелі заскочыць у літаральным сэнсе ў апошні вагон. Больш за ўсё долю нарасцілі самыя дасведчаныя спецыялісты, у рэзюмэ якіх 7+ гадоў удзелу ў праектах. Іх стала больш адразу на 3% — і нарэшце пераадоленая сімвалічная вяха ў траціну ад усіх занятых у індустрыі. Самыя кваліфікаваныя кадры застаюцца запатрабаванымі і ў крызіс, ад іх пазбаўляюцца толькі ў самых крытычных выпадках. 

Джуніяраў упершыню за ўвесь час назіранняў менш за 10% ад агульнай колькасці занятых у індустрыі.

Іх доля скарацілася адразу на траціну за адзін год — да 9,1%. Прыкладна на тыя ж 5% вырасла доля Senior.

Мяркуючы з тэмпаў падзення колькасці айцішнікаў-пачаткоўцаў, якія ўвайшлі ў галіну толькі летась, ужо ў 2023 годзе джуніяр-статусам будзе валодаць у найлепшым выпадку кожны дваццаты. Асцярожна, дзверы зачыняюцца.

Па ролях на праектах без перамен

Сур’ёзных змен па долі кожнай прафесіі на рынку працы мы не заўважылі.

Распрацоўшчыкаў, цімлідаў і тэсціроўшчыкаў у адносным плане стала трохі больш, ніж летась, але гэтыя ваганні ўкладваюцца ў карціну апошніх некалькіх гадоў. Рэлакацыя і скарачэнні праектаў адбываюцца амаль без змены сістэмы працы і размеркавання абавязкаў, якая склалася.

Калі праект пераязджае або знікае, то закранае гэта адразу ўсю каманду, а не асобныя ролі.  

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Аднак калі падсумаваць прырост па ролях у асноўных тэхнічных напрамкаў, то можна зафіксаваць, што ён адбыўся за кошт скарачэння долі «іншых».

У прыватнасці, PM. Менеджары праектаў «скараціліся» да значэння ў 3,2% — на аднаго піэма прыпадае ўжо 14 распрацоўшчыкаў і 4,5 тэсціроўшчыкі.

Памяншэнне долі заўважанае таксама ў пазіцый/спецыяльнасцей развіцця і росту — продажы, рэкрутынг, маркетынг. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Прадстаўнікі найбольш масавых прафесій — распрацоўшчыкі і тэсціроўшчыкі — сінхронна дадалі агульныя для індустрыі 6-7 месяцаў да сярэдняга веку.

Пры гэтым старэйшымі адразу на год+ сталі ўсярэдненыя менеджары праектаў. Развіццё негатыўных тэндэнцый пакідае ў гульні найбольш дасведчаных удзельнікаў распрацоўкі з тых, хто не вырабляе беспасярэдне канчатковага кода. Аджа ў стары добры час былі і вакансіі джуніяр-PM, ад якіх засталіся толькі ўспаміны. 

Паглядзім на гендарны аспект. Колькасць распрацоўшчыц і тэсціроўшчыц нават трохі павялічылася ў параўнанні з мінулым годам. А сярод дызайнераў, напрыклад, доля жанчын стала большай адразу на 10%.

Адносныя значэнні дэманструюць, што крызіс не асабліва паўплываў на гендарны выбар працадаўцаў.

Пры гэтым доля жанчын у індустрыі, якая амаль не змяніліся, — пры невялікім росце ў самых масавых спецыяльнасцях — сведчыць пра тое, што і тут ахвярамі сітуацыі сталі «іншыя». HR і Recruiting аддзелы, напрыклад, могуць па-ранейшаму складацца на 90% працэнтаў з жанчын — вось толькі ў колькасным сэнсе яны сталі крытычна меншымі. 

У адукацыі захоўваецца парытэт

У перыяд бурнага росту ІТ нашыя рэсёрчы паказвалі, што доля галоўных кузняў кадраў — БДУІР, БДУ і БНТУ — паступова зніжалася. Рынак бадзёра ўцягваў уладальнікаў няпрофільных дыпломаў.

Аднак апошнія гады тут асаблівых змен няма. Рынак застыў, прыток новых кадраў радыкальна скараціўся, а ВНУ ў асноўным засталіся на сваіх пазіцыях. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

БДУІР і БДУ абмяняліся адным працэнтам: першыя дадалі, другія зрабілі крок назад да паказчыкаў 2020 года.

З няпрофільных варта адзначыць працяг росту значэння МДЛУ і скарачэнне значнасці «наргаса».

Трохі вырасла доля самавукаў, але гэта хутчэй праз зніжэнне колькасці навакоў з профільнымі дыпломамі.

А вось тыя, хто змог увайсці ў ІТ без вышэйшай адукацыі раней, учапіліся ў галіну штосілы.

Насуперак раўнавазе, якая склалася ў гендарным плане на асноўных факультэтах, у 2022 годзе доля жанчын з асноўных тэхнічных факультэтаў БДУІР (КСіС і ФІТУ) зменшылася. А вось у аналагічных факультэтаў БДУ (ММФ і ФПМІ) наадварот ірванула ўверх. У апошнім — да чвэрці ад усіх выпускніц, якія працуюць у беларускай ІТ-індустрыі. Пры гэтым РФіЭ з таго ж БДУ «страціў» адразу траціну ад долі жанчын у параўнанні з папярэднімі гадамі. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Нейкіх асаблівых змен не адзначана і ў родах заняткаў прадстаўнікоў вядучых факультэтаў. За выключэннем аўтэнтычна-праграмерскага КСіС, больш за 60% выпускнікоў якога займаюцца беспасярэдне праграмаваннем. Для астатніх факультэтаў гэты паказчык меншы за палову. Хіба што ФІТУ, але і ён вагаецца ля адзнакі ў 50% год ад года. 

Зніжаецца доля тэхнічных і камандных лідоў (і патроху расце колькасць QA і «іншых») сярод выпускнікоў вядучых сямі факультэтаў. Зрэшты, тэктанічнымі зрухамі гэта назваць нельга, у цэлым дыспазіцыя захоўваецца.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

JavaScript застаецца самай папулярнай мовай праграмавання сярод выпускнікоў усіх топ-факультэтаў. Калі яна не ўзначальвае спіс аднаасобна, то як мінімум дзеліць першае месца з іншым фаварытам. Не факт, што яна ва ўсіх рэспандэнтаў асноўная, але знаць яе неабходна вельмі часта. Блізкая Javascript’у TypeScript усё часцей забірае 2-3-е месца.

КСіС застаецца апошнім бастыёнам .NET, нават у ФІТУ яна на задворках.

У БДУ Python ужо практычна зраўнялася папулярнасцю з Java, якая лідзіравала там раней.

PHP сыходзіць у нябыт. Толькі сярод выпускнікоў кузні праграмістаў КСіС засталіся ейныя суворыя адэпты. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Рэзюмэ

Беларуская ІТ-індустрыя ўвайшла ў настолькі крутое піке, што ўсе размовы і ўспаміны пра ідэальныя штормы ды іншыя крызісы цьмянеюць.

Велізарная колькасць айцішнікаў ужо выехала за мяжу, і гэты працэс, хоць і з меншай інтэнсіўнасцю, працягваецца. 

Набор новых кадраў сціснуўся да мінімуму за ўвесь час назіранняў, і няма перадумоў на яго хуткае аднаўленне. 

Партрэт беларускага айцішніка пры гэтым практычна не змяніўся — больш-менш плаўна эвалюцыянаваў. Пытанне ў тым, што палова ўдзельнікаў анкеты ўжо па-за межамі Беларусі — і паступова намячаецца разрыў гэтай самай нацыянальнай ІТ-індустрыі на дзве часткі.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

Дапамажыце нам выпусціць наступныя тры часткі рэсёрчу: 

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Індустрыя-2020 і 2021, папярэднія анкетаванні
Як рынак ІТ-вакансій перажыў зіму. Новыя антырэкорды
Па тэме
Як рынак ІТ-вакансій перажыў зіму. Новыя антырэкорды
Вымыла інавацыі, затое і «токсікаў» таксама? Што з ІТ-кадрамі ў Беларусі і свеце
Па тэме
Вымыла інавацыі, затое і «токсікаў» таксама? Што з ІТ-кадрамі ў Беларусі і свеце

Читать на dev.by