У Wargaming упершыню 1000+, EPAM скараціўся. Як маюцца офісы ў Літве

За мінулы год штат ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ў Літве вырас больш як у тры разы.

Аднак ад пачатку гэтага года ў некалькіх кампаніях колькасць супрацоўнікаў, наадварот, скарацілася. Гэта можа быць звязана як з пераездам супрацоўнікаў у іншыя лакацыі, так і са звальненнямі спецыялістаў праз дэфіцыт праектаў і рост бэнчу. Паглядзелі, якія кампаніі скарацілі каманды ў Літве, а якія, наадварот, павялічылі. 

28 каментарыяў

Паводле даных rekvizitai.vz.lt, у Літве зарэгістравана каля 30 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі. На гэты момант там працуе больш за 4,5 тысячы супрацоўнікаў. 

Скарацілі штат

EPAM

Каманда EPAM у Літве па-ранейшаму самая вялікая сярод кампаній з беларускімі каранямі. У двух офісах — Вільні і Коўне — зарэгістравана 1,5+ тысячы супрацоўнікаў. Аднак ад пачатку года агульная колькасць спецыялістаў скарацілася за кошт віленскага офіса. На дадзены момант тут зарэгістравана каля 1440 чалавек — на 50 менш, ніж у студзені. У той жа час каманда офіса ў Коўне вырасла на 50% — ад 60 да 90+ супрацоўнікаў.

Мяркуючы з адкрытых вакансій, EPAM не пакідае планаў павялічыць каманду ў Літве. На сайце кампаніі размешчана 130 прапаноў для працы ў літоўскім офісе — амаль у 2 разы больш, ніж для працы, у прыватнасці, у Польшчы.

Softeq Development

У літоўскім офісе кампаніі зарэгістравана 138 супрацоўнікаў — на 8 менш, ніж на пачатку года. Штат нязначна скараціўся ў сакавіку-красавіку.

Раней СЕО Softeq Development Крыс Ховард напісаў ліст супрацоўнікам і паведаміў пра звальненне 60 чалавек «у рамках стратэгічнай рэарганізацыі». Некалькі супрацоўнікаў кампаніі расказалі dev.by, што скароцяць у асноўным спецыялістаў на бэнчы (уключна з частковым), некаторых спецыялістаў «з высокім заробкам», а таксама супрацоўнікаў-ІП, якія працавалі па праграме Work From Anywhere — у прыватнасці, у Польшчы. Што праўда, паводле слоў суразмоўцаў, віленскі офіс кампаніі звальненні закрануць у меншай ступені.

Melsoft

Распрацоўшчык гульняў Melsoft таксама скараціў каманду ў Вільні на 8 чалавек. На дадзены момант у офісе зарэгістравана 311 спецыялістаў. Між тым усе прапановы аб працаўладкаванні на сайце кампаніі тычацца працы ў Літве. 

Flo Health

Каманда распрацоўшчыка праграмы для жаночага здароўя скарацілася ад пачатку года на 5,5% — ад 245 да 232 супрацоўнікаў. Зрэшты, кампанія працягвае шукаць супрацоўнікаў для працы ў Літве. На сайце кампаніі адкрыта больш за 10 такіх вакансій.

Cortlex 

Кампанія амаль цалкам скараціла штат офіса ў Вільні. На дадзены момант тут зарэгістраваныя 4 супрацоўнікі (19 было на пачатку года).

Як растлумачылі ў Cortlex, гэта звязана з тым, што «на гэты момант кампанія адкрывае новую юрыдычную асобу ў Літве ў сувязі з унутранай рэструктурызацыяй».

Таксама ад пачатку года нязначна скарацілі літоўскія каманды Exadel, Coherent Solutions. 

Павялічылі штат

Wargaming

Літоўскі офіс Wargaming — другі паводле колькасці сярод ІТ-кампаній з беларускімі каранямі. Днямі штат упершыню пераадолеў планку ў 1000 зарэгістраваных спецыялістаў. Ад пачатку года каманда вырасла на 10+ супрацоўнікаў.

На сайце кампаніі адкрыта больш як 200 вакансій, з іх каля 40, або 15% ад агульнай колькасці, — для працы ў Літве. Сярод усіх лакацый Літва паводле колькасці прапаноў працы саступае толькі Сербіі (60+ вакансій).

Gurtam

Ад пачатку года штат літоўскага офіса вырас амаль на чвэрць. На дадзены момант тут зарэгістравана 170 супрацоўнікаў.

Не выключана, што літоўская каманда вырасла ў асноўным за кошт рэлакантаў з Беларусі. У Мінску быў асноўны офіс распрацоўкі Gurtam. Тут працавала 200+ супрацоўнікаў. Але кампанія прыняла рашэнне сысці з Беларусі. Афіцыйна працэдура ліквідацыі беларускай юрыдычнай асобы Gurtam пачалася ў лютым гэтага года. Датуль (у снежні 2022) кампанія ліквідавала расійскую юрыдычную асобу.

iTechArt

У літоўскім офісе iTechArt на дадзены момант зарэгістраваны 181 супрацоўнік — на 10 больш, ніж у студзені. Аднак у гэтым месяцы прыкладна на столькі ж чалавек каманда скарацілася. Паводле даных rekvizitai.vz.lt, пры канцы сакавіка ў штаце было 189 супрацоўнікаў.

Не выключана, што штат скароціцца яшчэ больш. iTechArt сутыкнулася з крызісам, пра што расказаў у нядаўнім лісце супрацоўнікам CEO Сяргей Каваленка. З гэтай нагоды кампанія ў другім квартале замарозіць найманне, частцы супрацоўнікаў «дазволяць сысці/не будуць утрымліваць». Змены закрануць усе падраздзяленні iTechArt.

Godel Technologies

У камандзе літоўскага офіса Godel упершыню больш за 100 зарэгістраваных супрацоўнікаў. Але, паводле інфармацыі dev.by, кампанія мае праблемы з пошукам новых праектаў. У якасці антыкрызіснай меры кампанія скарачае супрацоўнікаў на бэнчы.

Таксама ад пачатку года вырасла колькасць супрацоўнікаў у літоўскім офісе LeverX Lithuania, Itransition, Belka Games, IBA, SaM Solutions, Yukon Advanced Optics Worldwide.


Вы можаце падтрымаць dev.by рознымі спосабамі, напрыклад, хуткім данатам проста цяпер.

«Часам літоўцы дзівяцца нашаму выбару». Экспаты пра жыццё ў Літве
Па тэме
«Часам літоўцы дзівяцца нашаму выбару». Экспаты пра жыццё ў Літве
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні
Па тэме
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні
Вядомы прадпрымальнік цяпер гадуе стартапы з нуля ў Вільні. Як патрапіць у першы набор
Па тэме
Вядомы прадпрымальнік цяпер гадуе стартапы з нуля ў Вільні. Як патрапіць у першы набор
Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно скараціў усіх «майстроў па працэсах»
Па тэме
Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно скараціў усіх «майстроў па працэсах»
СЕО з буйнога аўтсорсу разаслаў ліст пра скарачэнні. Потым яго таксама звольнілі
По теме
СЕО з буйнога аўтсорсу разаслаў ліст пра скарачэнні. Потым яго таксама звольнілі

Читать на dev.by