Назад да вытокаў: чаму ў эпоху ШІ найлепшым спосабам знайсці працу сталі папяровыя лісты і асабістыя сустрэчы
Парадокс 2026 года: каб атрымаць працу ў высокатэхналагічнай кампаніі, эксперты раяць купіць канверт з маркай або злавіць боса асабіста, піша Business Insider.
Парадокс 2026 года: каб атрымаць працу ў высокатэхналагічнай кампаніі, эксперты раяць купіць канверт з маркай або злавіць боса асабіста, піша Business Insider.
Масавае ўкараненне генератыўнага ШІ ператварыла найм у замкнёнае кола: суіскальнікі генеруюць ідэальныя рэзюмэ за секунды, праз што паток водгукаў на вакансіі вырас удвая. У адказ рэкрутэры масава ўкараняюць ШІ для аўтаматычнага скрынінгу.
Як адзначае генеральны дырэктар рэкрутынгавай кампаніі Reed Recruitment Джэймс Рыд, гэта прывяло да абсурднай сітуацыі: «Цяпер мы пастаянна сутыкаемся з тым, што ШІ размаўляе з ШІ і ніхто не разумее, што адбываецца».
Паколькі ўсе онлайн-водгукі цяпер выглядаюць аднолькава, эксперты сцвярджаюць, што адзіны спосаб вылучыцца сёння — вярнуцца да «дзедаўскіх» метадаў і шукаць наўпроставы чалавечы кантакт. Рыд прапануе ўключыць максімальны олдскул: «Некаторыя вельмі старамодныя рэчы ўсё яшчэ працуюць. Калі вы напішаце камусьці ліст, кінеце яго ў паштовую скрыню з маркай, і ён трапіць чалавеку на стол, той яго прачытае».
Пра важнасць асабістай прысутнасці гаворыць і кіраўнік напрамку ў працы з маладымі кадрамі ў EY US Франчэска Джонс. Яна прывяла ў прыклад кандыдата на стажыроўку, які дзеля знаёмства з партнёрам фірмы літаральна прабраўся на кірмаш вакансій у чужы ўніверсітэт. Яго заўважылі і запомнілі задоўга да сумоўя менавіта дзякуючы дзёрзкасці і жаданню мець зносіны асабіста. Паводле Джонс, у эпоху ШІ кампаніі шукаюць жывую цікаўнасць і гібкасць: «Для гэтага няма гатовых падручнікаў. Калі вы не здольны праявіць шчырую цікаўнасць, вы папросту не зможаце знайсці новыя нестандартныя рашэнні».
Атрымліваецца, што пакуль тэхналогіі залішне эфектыўна аўтаматызуюць руціну, рэзка ўзляцела каштоўнасць асабістага поціску рукі, папяровага ліста або жывога знаёмства. Каб прайсці ШІ-фільтр, трэба папросту выйсці з лічбавага поля туды, дзе сядзяць жывыя менеджары.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.