Маск загадаў у 1000 разоў павысіць бачнасць сваіх твітаў і сказаў, калі сыдзе з пасады СЕО

Паводле інфармацыі Platformer, Ілан Маск загадаў інжынерам Twitter павысіць ахоп сваіх пастоў праз тое, што яго твіт пра Супербоўл набраў менш праглядаў, ніж прэзідэнта ЗША.

1 каментарый

Падчас фінальнай гульні кубка Джо Байдэн запосціў відэа са сваёй жонкай у падтрымку адной з каманд. Маск таксама запосціў твіт за гэтую каманду. Байдэнаў твіт набраў 29 млн праглядаў, Маскаў — 9 млн. Праз 4 гадзіны гендырэктар Twitter выдаліў яго.

Пасля гэтага Маск прымусіў 80 інжынераў зрабіць так, каб яго твіты былі бачныя большай аўдыторыі, і прыгразіў ім звальненнем. Выданне піша, што пасля гульні Маск нават адправіўся на сваім прыватным самалёце ў Сан-Францыска (там штаб-кватэра Twitter), каб асабіста паразмаўляць з камандай.

Задача мела асаблівую тэрміновасць, і інжынеры ўсю ноч працавалі над сістэмай, якая павышае бачнасць твітаў Маска ў тысячу разоў у параўнанні з іншымі карыстальнікамі. Новы код аўтаматычна прапускаў усе яго твіты праз фільтры Twitter, дзякуючы якім стужка не засмечваецца пастамі з аднаго акаўнта.

Twitter упаў мінулага тыдня праз супрацоўніка, які выпадкова знёс даныя — а праз звальненні няма каму было чыніць
Па тэме
Twitter упаў мінулага тыдня праз супрацоўніка, які выпадкова знёс даныя — а праз звальненні няма каму было чыніць

Прычына таго, што твіты Маска не набіралі шмат праглядаў, магла быць у тым, што розныя карыстальнікі сацсеткі блакавалі іх. Хоць нібыта знайшліся і тэхнічныя праблемы, якія перашкаджалі прасоўванню яго твітаў. Цяпер «перавага» Маска перад іншымі акаўнтамі ўжо меншая за тысячаразовую.

Таксама на сусветным урадавым саміце ў Дубаі ў сераду Маск заявіў, што хоча знайсці сабе пераемніка на пасадзе гендырэктара Twitter да канца 2023 года. Тады ён разлічвае дамагчыся фінансавай стабільнасці сацсеткі і выпрацаваць дакладную прадуктовую дарожную карту, каб перадаць кіраўніцтва іншаму чалавеку.

Летась Маск запусціў апытанне сярод карыстальнікаў, ці варта яму сысці з Twitter, і абяцаў выканаць іх жаданне. Карыстальнікі прагаласавалі за сыход Маска, але ён усё яшчэ там.

Twitter паказвае твіты Маска ў раздзеле «Для вас», нават калі вы на яго не падпісаныя
Па тэме
Twitter паказвае твіты Маска ў раздзеле «Для вас», нават калі вы на яго не падпісаныя
«Мне сысці?» Маск спытаў падпісчыкаў у Twitter, ці заставацца яму гендырэктарам
Па тэме
«Мне сысці?» Маск спытаў падпісчыкаў у Twitter, ці заставацца яму гендырэктарам
Маск сказаў, што сыдзе з пасады СЕО Twitter і калі
Па тэме
Маск сказаў, што сыдзе з пасады СЕО Twitter і калі

Читать на dev.by